рыба́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і. -лак, ж. (разм.).

Рыбная лоўля (у рыбакоў-аматараў).

Паехаць на рыбалку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

браканье́рства, -а, н.

Паляванне або лоўля рыбы ў недазволеных месцах, у забароненыя тэрміны або забароненымі спосабамі.

Барацьба з браканьерствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драпе́жніцкі, -ая, -ае.

1. гл. драпежнік.

2. перан. Шкодніцкі, заснаваны на асабістай выгадзе.

Драпежніцкае высяканне лесу.

Драпежніцкая лоўля рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыбало́ўства, -а, н.

Лоўля рыбы як промысел ці як галіна народнай гаспадаркі.

|| прым. рыбалаве́цкі, -ая, -ае.

Рыбалавецкая арцель.

Р. траўлер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

angling [ˈæŋglɪŋ] n. ло́ўля ры́бы ву́даю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

птушкало́ўства, ‑а, н.

Лоўля птушак, пераважна пеўчых, як промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зака́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Род запаведніка, дзе часова забаронена паляванне, рыбная лоўля і дзе знаходзяцца пад асобай аховай расліны і жывёлы.

Бабровы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уже́ние ср. ву́джанне, -ння ср., ло́ўляу́дай).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

field sports [ˈfi:ldspɔ:ts] n. pl. BrE палява́нне, ры́бная ло́ўля

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

łapanie

н. лоўля

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)