Летні А. А. 6/159

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ТНІ КІПАРЫ́С,

кветкавая расліна, гл. ў арт. Прутняк.

т. 9, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЮШЭ́С ЛЕ́ТНІ,

сорт грушы нар. селекцыі. Раянаваны на Беларусі, акрамя Гомельскай вобл.

Дрэва моцнарослае, крона шырокапірамідальная, негустая. Пачынае плоданашэнне на 7-ы год. Сорт зімаўстойлівы, сярэднеўраджайны, моцна пашкоджваецца бактэрыяльным ракам і паршой. Плады ніжэй за сярэднюю велічыню (50—70 г), шырокагрушападобныя. Скурка зеленавата-жоўтая з буравата-чырвоным румянцам і цёмна-кармінавымі крапінкамі на сонечным баку. Мякаць жаўтавата-белая, сакаўная, прыемнага салодкага смаку з ледзь прыкметнай кіслінкай. Спажывецкая спеласць у сярэдзіне жніўня.

М.​Р.​Мялік.

Дзюшэс летні.

т. 6, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ТНІ САД у Санкт-Пецярб у р г у, самы стары сад горада. Размешчаны паміж Марсавым полем і рэкамі Фантанка, Нява і Мойка. Закладзены ў 1704 (арх. Ж.​Б.​Леблон, М.​Р.​Зямцоў, І.​Матвееў, садаводы Я.​Розен, І.​Сурмін і інш.). Прызначаўся для правядзення свят, асамблей, прыёмаў; цяпер месца адпачынку. Пл. 11,5 га. Мае строга геам. планіроўку. У 1710—14 пабудаваны Летні палац Пятра I (арх. Д.​Трэзіні, з удзелам А.​Шлютэра, Н.​Мікеці, Зямцова; з 1925 гісторыка-быт. музей). Л.с. упрыгожаны мармуровай скульптурай (пераважна пач. 18 ст.; алегарычныя, міфалагічныя і партрэтныя статуі і бюсты работы П.​Бараты, Д. і П.​Грапелі, А.​Тарсіі, Дж.​Банацы і інш.). У 19 ст. пабудаваны павільёны — Кававы (1826, арх. К.​І.​Росі) і Чайны (1827, арх. Л.​І.​Шарлемань) домікі, пастаўлены помнік І.​А.​Крылову (1855, скульпт. П.​К.​Клот) з рэльефамі на тэмы яго баек (па малюнках А.​А.​Агіна). Ад Нявы Л.с. аддзяляе металічная агароджа (1771—84, арх. Ю.​М.​Фельтэн, П.​Ягораў).

Літ.:

Семенникова Н.В. Летний сад. Л., 1978.

Скульптурная кампазіцыя ў Летнім садзе ў Санкт-Пецярбургу.
Кававы домік у Летнім садзе ў Санкт-Пецярбургу. 1826. Арх. К.​Росі.

т. 9, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Аб мерапрыемствах па аздараўленню дзяцей у летні перыяд» (пастанова) 12/374

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ле́там, прысл.

У летні час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́тний ле́тні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уле́тку, прысл.

Летам, у летні час.

Добра ў. на палетку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жні́вень, жні́ўня, м.

Восьмы месяц каляндарнага года, апошні летні месяц.

|| прым. жні́веньскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

summertime [ˈsʌmətaɪm] n. ле́та; ле́тні час (калі гадзіннік пераводзіцца на гадзіну ўперад);

in (the) summertime ле́там, у ле́тні час

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)