уво́дны, -ая, -ае.

1. гл. увод.

2. Які з’яўляецца ўступам, увядзеннем у што-н.

Уводная лекцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́кция ле́кцыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бессістэ́мны, -ая, -ае.

Не прыведзены ў пэўную сістэму; бязладны.

Бессістэмная лекцыя.

Выкладаць бессістэмна (прысл.).

|| наз. бессістэ́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агульнадасту́пны, -ая, -ае.

1. Даступны для ўсіх па цане, па магчымасці карыстацца.

Агульнадаступныя цэны.

2. Зразумелы, просты паводле выкладу.

Агульнадаступная лекцыя.

|| наз. агульнадасту́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Sóndervorlesung f -, -en факультатыўная ле́кцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

prelekcja

ж. лекцыя; даклад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

палітшко́ла, ‑ы, ж.

Школа палітычнай падрыхтоўкі. Ці мала ў .. [Паходні] турбот: паездка ў адстаючы сельсавет па заданню райкома, чарговая лекцыя ў палітшколе або даклад перад калгаснікамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

object lesson

1) нагля́дная ле́кцыя

2) нагля́дны до́вад

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

РАЙТ з Дэрбі

(Wright of Derby) Джозеф (3.9.1734, г. Дэрбі, Вялікабрытанія — 29.8.1797),

англійскі жывапісец. Вучыўся ў Лондане (1751—53, 1756—57). Працаваў у Дэрбі, Баце. Зазнаў уплыў караваджызму. У творчасці выявіў тэндэнцыі перадрамантызму. Адзін з першых звярнуўся да прамысл. тэматыкі, адлюстроўваў сцэны працы, навук. доследаў і інш. з выкарыстаннем эфектаў начнога асвятлення: «Лекцыя пра Сонечную сістэму» (каля 1763—65), «Дослед з паветранай помпай» (1768), «Кузня» (1771), «ілюмінацыя замка св. Анёла», «Вывяржэнне Везувія» (абедзве 1774—75) і інш.

Дж.Райт. Кузня. 1771.

т. 13, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

lecture​1 [ˈlektʃə] n. (on/about)

1. ле́кцыя;

a lecture on ancient Rome by Professor Parker ле́кцыя прафе́сара Па́ркера аб старажы́тным Ры́ме;

attend a lecture слу́хаць/праслу́хаць ле́кцыю;

give a lecture чыта́ць ле́кцыю

2. ната́цыя, настаўле́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)