агульнадасту́пны, -ая, -ае.

1. Даступны для ўсіх па цане, па магчымасці карыстацца.

Агульнадаступныя цэны.

2. Зразумелы, просты паводле выкладу.

Агульнадаступная лекцыя.

|| наз. агульнадасту́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)