пералёт², -у, М -лёце, м.

Кармавая і лекавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў суквецце.

|| прым. пералётавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АЛТЭ́Я (Althaea),

род кветкавых раслін сям. мальвавых. Каля 12 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўропы і Азіі. На Беларусі інтрадукавана алтэя лекавая (A. officinalis), трапляецца ў культуры і як здзічэлая, алтэя каноплевая (A. cannabina), вырошчваюць у Цэнтр. бат. садзе АН.

Адна- або шматгадовыя расліны. Найб. вядомая алтэя лекавая — шматгадовая травяністая расліна з моцным прамастойным сцяблом выш. да 150 см і тоўстымі мясістымі каранямі. Лісты нераўнамерна-зубчастыя, ніжнія амаль круглыя, верхнія яйцападобныя. Кветкі бледна-ружовыя, пазушныя. Лек., дэкар., тэхн., харч., кармавыя, меданосныя і перганосныя расліны. Карані выкарыстоўваюць як адхарквальны, змякчальны і процізапаленчы сродак («алтэйны корань»).

Алтэя лекавая.

т. 1, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

баржо́м, -у, м. і баржо́мі, нескл., ж.

Лекавая мінеральная вада, якую здабываюць у горадзе Баржомі.

Піць б.

|| прым. баржо́мны, -ая, -ае.

Баржомныя крыніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымо́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Лекавая вадкасць, якой змочваюць вату, марлю для прыкладвання да хворага месца.

П. да вачэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́шаніца, ‑ы, ж.

Лекавая расліна сямейства складанакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́кавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ле́кавы ле́кавая ле́кавае ле́кавыя
Р. ле́кавага ле́кавай
ле́кавае
ле́кавага ле́кавых
Д. ле́каваму ле́кавай ле́каваму ле́кавым
В. ле́кавы (неадуш.)
ле́кавага (адуш.)
ле́кавую ле́кавае ле́кавыя (неадуш.)
ле́кавых (адуш.)
Т. ле́кавым ле́кавай
ле́каваю
ле́кавым ле́кавымі
М. ле́кавым ле́кавай ле́кавым ле́кавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГАЛЕ́ГА (Galega),

казлятнік, род кветкавых раслін сям. бабовых. 8 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі, Усх. Афрыцы. На Беларусі інтрадукаваны 2 каўказскія віды: галега ўсходняя, або лясная (Galega orientalis), — меданосная, кармавая расліна, і галега лекавая (Galega officinalis), выкарыстоўваецца для лячэння цукр. дыябету.

Шматгадовыя голыя або кароткаапушаныя травяністыя расліны з прамастойным трубчастым, уверсе галінастым сцяблом выш. да 120 см. Лісце складанае, няпарнаперыстае, з шырокімі прылісткамі. Кветкі двухполыя, блакітныя, сінія, фіялетавыя, сабраныя па 25—50 у густыя верхавінкавыя або пазухавыя гронкі даўж. да 25 см на доўгіх кветаносах. Плод — шматнасенны лінейны боб. Насенне пупышкападобнае, дробнае. Кармавыя, лек., дэкар. і сідэратныя расліны. Галега лекавая ядавітая для жывёлы (мае ў сабе алкалоід галегін).

Галега лекавая.

т. 4, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ага́ткі, -так, адз. ага́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Лекавая і дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі.

|| прым. ага́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адо́ніс, ‑у, м.

Лекавая расліна сямейства казяльцовых; гарыцвет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛАЎРАВІ́ШНЯ (Laurocerasus),

род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі і Амерыкі. Культывуецца Л. лекавая (L. officinalis).

Вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце цэльнае, часцей скурыстае. Кветкі белыя, дробныя, духмяныя, у вузкіх гронках. Плод — сакаўная касцянка, у некат. відаў — ядомая. Насенне ядавітае (мае сінільную к-ту). Драўніна выкарыстоўваецца ў дрэваапрацоўчай прам-сці. Дэкар., лек. і пладовыя расліны.

Лаўравішня лекавая.

т. 9, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)