ЛАЎРАВІ́ШНЯ (Laurocerasus),
род кветкавых раслін
Вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце цэльнае, часцей скурыстае. Кветкі белыя, дробныя, духмяныя, у вузкіх гронках. Плод — сакаўная касцянка, у некат. відаў — ядомая. Насенне ядавітае (мае сінільную к-ту). Драўніна выкарыстоўваецца ў дрэваапрацоўчай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)