ГУ́ДЗІЙ (Мікалай Калінікавіч) (3.5.1887, г. Магілёў-Падольскі, Украіна — 29.10.1965),
рускі і ўкр. гісторык л-ры. Акад.АН УССР (1945). Скончыў Кіеўскі ун-т (1911). З 1922 праф. Маскоўскага ун-та. Кіраваў аддз.стараж.-рус. л-ры ў Ін-це сусв. л-ры АНСССР (1938—47), аддз.рус. л-ры (1945—52) і аддз.стараж.укр. л-ры (1952—61) у Ін-це л-ры АН УССР. Даследаваў стараж.-рус. л-ру («Слова пра паход Ігаравы», публіцыстыка 16 ст., творы Авакума), рус. і ўкр. л-ру 18 — пач. 20 ст. (Ф.Пракаповіч, М.Ламаносаў, А.Пушкін, М.Гогаль, Л.Талстой, В.Брусаў, Т.Шаўчэнка, І.Франко і інш.), а таксама пытанні тэксталогіі.
Тв.:
Пушкин. Киев, 1949;
Лев Толстой. 3 изд. М., 1960;
Хрестоматия по древней русской литературе XI—XVII вв. 7 изд. М., 1962;
История древней русской литературы. 7 изд. М., 1966;
Литература Киевской Руси и украинского-русское литературное единение XVII—XVIII вв. Киев, 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трыно́ска ‘кішэнная хустачка, насоўка’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; паст., Рэг. сл. Віц.). Відаць, іранічнае заходнебеларускае ўтварэнне ад церці (гл.) і нос з суф. ‑ка, як у насоўка ‘хусцінка’. Параўн. падобнае асіп.падно́сьнік ‘насоўка’ (Воўк-Лев., Татарк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́дла разм. ’промах у стральбе, няўдалы стрэл’ (ТСБМ), пу́дло ’промах; недакладны стрэл, які толькі спалохаў птушак ці звера’ (Нас.); сюды ж пудлава́ць ’рабіць недакладныя стрэлы’ (ТСБМ), спудлава́ць ’зрабіць промах’ (Воўк-Лев., Татарк., 172), ’зрабіць не так, як трэба’ (Цых.); даць пу́дла ’не пацэліць; памыліцца, схібіць’ (Сержп., Янк. БП), ’моцна пабіць’ (Ян., Бяльк., Воўк-Лев., Татарк., 172: “выраз ужываецца, калі кажуць пра жывёлу, напр., пра сабак”). З ням.Pudel ’памылка’, pudeln ’памыляцца’ праз польск.pudło ’недакладны стрэл альбо кідок у гульні (у кароглі)’, параўн. Банькоўскі, 2, 964. Значэнне ’моцна пабіць’, магчыма, пад уплывам пу́дзіць (так ужо ў Насовіча адносна пу́дло: “от пу́дзиць — пугать”).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́білка ’рухомая рамка ў кроснах, у якую ўстаўляецца бёрда’ (Касп., Воўк-Лев., Татарк., ТС), на́білкі (Байк. і Некр.; Шат.; Янк. 1; Тарнацкі, Studia; Гарэц., Бяльк.), набілкі (Др.-Падб., Янк. і, ТС), на́біліца (ТС), набіліца (Касп.), набіліцы (БРС, Байк. і Некр.; Шат.; докш., Янк. Мат.; полац., Хрэст. дыял.; Воўк-Лев., Татарк.), набіліцы (Янк. і, Грыг., Маш., Мядзв., Кліх, Бір. Дзярж., Др.-Падб., Тарнацкі, Studia; ТС; Бяльк.), набыліца (Дразд.), на́белкі (Бяльк.). Параўн. укр.на́білки, рус.набилки і на́белки. Хутчэй за ўсё ад біла (гл.), якое ў розных слав. мовах абазначае ў тым ліку дэталь у кроснах, якая служыць для прыбівання нітак пры тканні, параўн. чэш.bidlotн.-луж.bidlo і інш., а таксама біла, было ’набіліцы’ (в.-дзв., бяроз., Шатал.), тады набілкі, набіліцы абазначае тое, што накладваецца, надзяецца на білы, вертыкальныя рухомыя часткі дэталі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́хкі ’пышны, пульхны, порысты’ (ТСБМ; Шат., Др.-Падб.; лаг., Сл. ПЗБ; Воўк-Лев., Татарк., 182); пу́хкы ’тс’ (Клім.), пухкі́ ’пульхны, мяккі, дрыгвяністы’ (ТС), параўн. укр.пухки́й ’порысты, мяккі’. Ад пу́хаць, пу́хкаць ’брадзіць, ферментаваць’, па узору мя́ккі, лёгкі і пад.; параўн. падобныя дэрываты з іншай семантыкай: славен.púhek ’рэдкі; абвіслы (пра адзенне)’, славац.дыял.puchký ’вільготны, мокры’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мета́л, мята́л, міта́л ’простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць, праводнасць цеплыні і электрычнасці’ (ТСБМ; бабр., Воўк-Лев.; драг., Жыв. сл.). Ст.-рус.металъ, метала (металя) ’тс’ (XVI ст.). Праз ням.Metall ці франц.métal з лац.metallum ’метал’, ’мінерал, выкапень’, ’руднік’, якое са ст.-грэч.μέταλλον ’руднік’ (Фасмер, 2, 609). Крукоўскі (Уплыў, 83) бел. лексему выводзіць з рус. мовы. Не выключана і пасрэдніцтва польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕГЕТАТЫ́ЎНАЯ НЕРВО́ВАЯ СІСТЭ́МА,
частка нерв. сістэмы, што рэгулюе дзейнасць унутр. органаў і жыццёва важныя функцыі арганізма (абмен рэчываў, страваванне, тэрмарэгуляцыю і інш.).
Тэрмін «вегетатыўная» прапанаваў франц. анатам М.Біша (1800). Адрозніваюць сімпатычную і парасімпатычную часткі вегетатыўнай нервовай сістэмы; кожная з іх прадстаўлена цэнтр. і перыферычным аддзелам. Вегетатыўныя цэнтры сімпатычнай нерв. сістэмы складаюцца з нерв. клетак, размешчаных у бакавых рагах спіннога мозга (сегментарныя цэнтры) і звязаных перадгангліянарнымі нерв. валокнамі з пагранічным сімпатычным ствалом і вузламі перадпазваночных спляценняў. Валокны перыферычнай часткі, што пачынаюцца з пагранічнага сімпатычнага ствала і вузлоў перадпазваночных спляценняў (постгангліянарныя), ідуць да ўнутр. органаў. Валокны ад бакавых рагоў спіннога мозга перарываюцца на клетках вузлоў нерв. спляценняў брушной поласці (чарэўнае, падчарэўнае і інш.) і на клетках вузлоў каля ўнутр. органаў (сардэчнае, лёгачнае, ныркавае і інш.), а потым ідуць ва ўнутр. органы. Вегетатыўныя цэнтры парасімпатычнай нерв. сістэмы размешчаны ў ствале галаўнога мозга (сярэдні і прадаўгаваты мозг) і крыжавым аддзеле спіннога мозга. Адросткі клетак гэтых цэнтраў перарываюцца на нерв. клетках вузлоў галавы і з чарапнымі нервамі ідуць да зрэнак, слінных залоз, унутр. органаў. Нерв. валокны, што ідуць ад клетак крыжавога цэнтра парасімпатычнай нерв. сістэмы, пасля перарыву ў нерв. гангліях тазавага спляцення інервуюць мачавы пузыр, прамую кішку і палавыя органы. Кожны ўнутр. орган інервуецца абодвума аддзеламі вегетатыўнай нервовай сістэмы. Маючы розныя функцыі, сімпатычны і парасімпатычны аддзелы вегетатыўнай нервовай сістэмы дзейнічаюць на органы адначасова і рэгулююць іх дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ляўша́, ляўша́к, леўша́к, ляўша́ты, ляўшні́к, ляўшня́, ляўшу́н, ляўшэ́нь ’леварукі’ (ТСБМ, Чач., Сцяшк., Шат., Мат. Маг., Нар. сл., Сл. ПЗБ). Усе словы ўтвораны ад першага, якое з лев‑ (< прасл.lěvъ) і суфікса ‑ш‑а. У сувязі з тым што ў слав. гаворках існуе другая назва левага — šujь, можна дапусціць, што цяперашняе ‑ш‑а з’яўляецца скарочанай другой часткай кантамініраванага *lev‑šuj, якое магло ўзнікнуць пры налажэнні арэала з lěv‑ на арэал з šuj‑ і аформіцца па аналогіі да суфікса ‑уша. Параўн. суч. рус.леворуч і левшерукий, левка́, лево́ня, левош, леву́ха, леву́ша, левха́, левы́ка, левя́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўго́ (неуго́) ’няўжо; хіба’ (Нас.), ’няўжо’ (Бяльк.), няўго́‑ш ’вядома, безумоўна’ (Воўк-Лев., Татарк.), неўгэ́ ’няўжо’ (ТС). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што і рус.неужели ’няўжо’, дзе ‑го непалатальны варыянт да *že, гл. ж, жа (ESSJ SG, 1, 335). Меркаванне пра запазычанне з літ.niaugù ’няўжо’ (Грынавяцкене–Мацкевіч, Baltistica, III (1) Priedas, 1989, 72) спрэчнае, паколькі чаргаванне ‑go/‑že вядома шмат якім славянскім мовам (ESSJ SG, 1, 310), параўн. таксама угэ/ужэ ’ужо’ (ТС); пад балтыйскім уплывам магла адбыцца манафтангізацыя спалучэння ‑яў‑ > ‑я‑, гл. няго́ ’няўжо’. Параўн. няўжо́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляву́зґаць, плеву́зкаць, пляву́зкаць, блеву́зкаць, пляву́скаць, пляву́рзґьць ’гаварыць лішняе, пустое, без толку; гаварыць аб адным і тым жа; малоць языком; разводзіць плёткі’ (ТСБМ, Мядзв., Янк. 2, Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, міёр., Нар. лекс.; ельск., Жыв. НС; карэліц., Шатал.; бялын., Янк. Мат.), ’гаварыць нейкую брыду’ (Варл.), бляву́згаць ’блюзнерыць’ (Стан.), пляву́здаць: плявуздае німа ведае што! (= “гаворыць ерунду”) (Воўк-Лев., Татарк., 182), пляву́згало ’хто шмат гаворыць’ (слонім., Сл. рэг. лекс.), пляву́рзґьла ’той, хто гаворыць не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ.blevỹzgoti ’брыдкасловіць’; або pliáuza ’балбатун’, pliaũzaroti ’балбатаць’ (Саўка, Запісы 23, 55).