Grunnit porcellus, ut sus vetus ante, tenellus

Малое парася рохкае так, як рохкала старая свіння.

Малый поросёнок хрюкает так, как хрюкала старая свинья.

бел. Што робіць воўк, тое і ваўчаняты. Калі бацька рыбак, то і сын у ваду паглядае.

рус. Родительское слово на ветер не молвится. Свинья хрю, и поросята хрю. Щенок у матери лаять учится. За что батька, за то и дети. Молодой петух поёт так, как от старого слышал. Что у родителей слетает с языка, то у ребёнка скачет на языке.

фр. Les petits pâtissent les sottises des autres (Малыши повторяют глупости других).

англ. As the old cock crows, so crows the young (Молодой петух поёт так, как старый).

нем. Wie die Alten sungen, so zwitschern die Jungen (Как пели старые, так щебечут молодые).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Delphinum natare doces

Вучыць дэльфіна плаваць.

Учить дельфина плавать.

бел. Не вучы кульгаць: і так ногі баляць. Не вучы краўца: без цябе скроіць. Не вучы салаўя песні пець. Не вучы вучонага.

рус. Орла учить летать. Не учи плавать щуку, щука знает свою науку. Не учи козу, сама стянет с возу. Ученого учить ‒ только портить. Не учи плясать, я и сам скоморох. Не учи рыбу плавать, а собаку ‒ лаять. Не учи хромать, у кого ноги болят.

фр. Apprendre aux poissons à nager (Учить рыбу плавать). On n’apprend pas au fils du pêcheur à manger du poisson (Сына рыбака не учат есть рыбу).

англ. You are teaching your granny to suck eggs (Ты учишь свою бабушку есть яйца).

нем. Lehre nicht die Fische schwimmen und die Tauben fliegen (Не учи рыб плавать, а голубей летать).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

A majore bovi discit arare minor

У старога/старэйшага вала вучыцца араць малады/малодшы.

У старого/старшего вола учится пахать молодой/младший.

бел. Банька ‒ рыбак, і дзеткі ў ваду глядзяць. Што стары гаворыць на глум, тое малады бярэ на вум. Якое вогнішча, такі і дым, які банька, такі і сын. Якое карэнне, такое і насенне.

рус. Щенок от матери лаять учится. Свинья хрю, и поросята хрю. За что батька, за то и детки. Маленькая собачка лает ‒ большой подражает. Что у родителей слетает с языка, то ребёнку скачет на язык.

фр. Une fille suit les mœurs de sa mère (Дочь следует/подражает обычаям своей матери).

англ. As the old cock crows, so crows the young (Молодой петух поёт так, как старый).

нем. Wie die Alten sungen, so zwitschern die Jungen (Как пели старые, так щебечут и молодые). Wie die Hühner gackern, so die Küchlein (Как квокчут куры, так и цыплята).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Ла́яць, ла́іць ’гаўкаць’, ’сварыцца, зневажаць, крычаць на каго-небудзь абразлівымі словамі’, ’ганьбіць, бэсціць’, ’дакараць, рабіць вымову’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Гарэц., Бяльк., Касп., Шат.; горац.-маг., паўн.-усх., КЭС, Сл. паўн.-зах.), лаяцца, лайіцца ’адзін аднаго зневажаць брыдкімі словамі’ (КЭС, лаг.), ’сварыцца’ (Нас., Бяльк., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах.), ’скардзіцца, наракаць’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. лаяти ’сварыцца, ганіць’, але ла́я, лая́ ’гайня сабак’, рус. лаять ’брахаць, гаўкаць’, ’выць (пра ваўка)’, ’квакаць’ (аб жабе), ст.-рус. лаяти ’гаўкаць’, ’сварыцца’, ’злавацца, юшыцца’. Польск. łajać ’сварыцца, праклінаць’, паўн.-каш. łajać ’гаўкаць’, славін. łai̯ac ’сварыцца’, ’гаўкаць’, ’балбатаць’, чэш. láti ’сварыцца’, (а значэнне ’гаўкаць’ запазычана паэтамі з рус. мовы), н.-луж. łajaś ’гаўкаць’, ’сварыцца’, славен. lájati, серб.-харв. ла̏јати, макед. лаам, балг. лая ’гаўкаць’, ’сварыцца, ганіць’, ’пляткаваць’, ст.-слав. лаꙗти ’гаўкаць’, ’ганіць, знеслаўляць’. Прасл. lajati генетычна суадносіцца з літ. lóti ’гаўкаць’, лат. lāt ’тс’, ст.-інд. rā́yti ’гаўкае’, асец. ræin, ст.-грэч. λαίειν, лац. latrāre ’гаўкаць’, алб. leh ’гаўкаю’, ірл. líim ’абвінавачваю’, арм. lam ’плачу’, гоц. laílōun ’яны ганьбяць’ (Фасмер, 2, 468–469; Слаўскі, 4, 432–433 з літаратурай; Шустэр–Шэўц, 10, 759–760). Махэк₂ (321) адрознівае два дзеясловы láti: ’сварыць’, якое ён суадносіць з лат. rāt ’ганіць’, і ’гаўкаць’, якое з прасл. lajati. Скок (261–262) і Жарскі (RKJWroc., 9, 185) прасл. lajati выводзяць з і.-е. la — анаматапеічнага гуку для выражэння паняцця ’гаўканне сабакі’. Сюды ж лаянка ’сварка’ (Гарэц., Касп., Бяльк., Шат., ТСБМ) — бел.-укр. ізалекса < ла́ены ’ганебны’ (Нас.). Польск. даўн. łajanka ’лаянка’ з бел. мовы (гл. Слаўскі, 4, 434).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́тра1 ’кіслая мучная страва, саладуха’ (ТСБМ, Яруш.; в.-дзв., паст., брасл., віл., Сл. ПЗБ; мядз., Нар. словатв.; полац., Нар. сл.; Янук.; Нік. Очерки; Касп., Бяльк., ТС), ’цура’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’нясмачная, няякасная страва’ (брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’страва з прасеянай жытняй мукі, заквашаная і запраўленая расцёртымі ягадамі’ (Малч.), ’усё, што робіць ежу крухмалістай’ (“как бы пудрит”) (Шн., 3), ’рэдкая гразь, балота’, ’раска на вадзе, якую ядуць качкі’ (гродз., ABSl, 9, 118), н. р. пу́тро ’саладуха’ (ТС), сюды ж путра́ны ’саладушны, зроблены з путры’ (Касп.), путря́нъй ’густы’ (гарад.; Нар. лекс.), параўн. укр. пу́тря ’страва з варанага ячменю і салодкага квасу’, рус. пу́тра, пу́тря, путро́ ’пойла з мукой; пшонная каша з маслам’. Запазычанне, у якасці крыніцы часцей за ўсё называецца літ. putrà ’рэдкая каша; поліўка; пойла’, лац. putra ’тс’ (Блесэ, SB, 5, 17–18, з літ-рай; Фасмер, 3, 413; гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 21, з літ-рай); бел. путра (“родъ худаго супа”) збліжаў з эст. pudder, puddro ’каша’ яшчэ Шымкевіч (Шымк. Собр.), параўн. таксама фін. puuro ’страва з мукі’, крыніцай запазычання якіх лічацца балтыйскія словы, што выводзяцца ад pùsti ’ўздувацца, набухаць’ (Фрэнкель, 681). Паводле Непакупнага (ABSl, 9, 118), гэта матывацыя пацвярджаецца ў адносінах да геаграфічных тэрмінаў, параўн. палес. зду́ховіна ’дрыгва’; Тапароў зыходным для гідронімаў з элементам put‑r‑ лічыць значэнне ’нешта разлезлае, няўстойлівае, нізкаякаснае’ і адносіць сюды літ. pùtryti, putróti ’чмякаць’, pùtarnoti ’плявузгаць’, лат. putrât, putruôt ’тс’, а таксама рус. пу́тритьлаять’ (“что-то вроде ’разнести в пух и прах’, ’стереть в порошок’, ’размазать’”), што ўзыходзяць да і.-е. peu̯‑r *pou̯‑, *pū̆‑ з элементам ‑r‑ і семантыкай ’успухаць, раздавацца, разрэджвацца’ і ’гніць, раскладацца’ (Балто-слав. иссл., 1988–1996, 277). Параўн., аднак, заўвагу Віцьбіча: “Путра — усяго толькі нацыянальная латышская зацірка, якую часта можна спаткаць на стале латышскіх беднякоў” (Полымя, 1998, 3, 258), а таксама гродз. пу́тра (Цых.), по́тра (Скарбы) ’пацяруха’: перацерлі мышы зерне ў кублі, адна путра, што дазваляе хаця б для часткі слоў дапусціць сувязь з церці, тру (гл.).

Пу́тра2 ’лёгкія’ (мазыр., Шатал.). Няясна; магчыма, звязана з *ǫtrь ’унутранасці’, параўн. нутро́ ’сярэдзіна, вантробы’ (гл.), вагку́ша ’пячонка’, лёгку́ша ’лёгкія’.

Пу́тра3 ’пацяруха’ (Цых.). Гл. по́тра ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хвост, род. хваста́ м., в разн. знач. хвост;

ко́нскі х. — ко́нский хвост;

х. самалёта — хвост самолёта;

х. пла́цця — хвост пла́тья;

х. каме́ты — хвост коме́ты;

х. кало́ны — хвост коло́нны;

круці́ць (віля́ць) хвасто́м — верте́ть (виля́ть) хвосто́м;

пле́сціся ў хвасце́ — плести́сь в хвосте́;

прышы́й кабы́ле х. — прише́й кобы́ле хвост;

і хвасто́м накры́ўся — и был тако́в;

х. трубо́й — хвост трубо́й;

цягну́цца ў хвасце́ — плести́сь в хвосте́;

насы́паць со́лі на х. — насы́пать со́ли на хвост;

сядзе́ць (вісе́ць) на хвасце́ — сиде́ть (висе́ть) на хвосте́;

адкі́нуць х. — свали́ться, заболе́ть;

ляйчы́на пад х. папа́ла — вожжа́ (шлея́) под хвост попа́ла;

саро́ка на хвасце́ прыне́сла — соро́ка на хвосте́ принесла́;

браха́ць на свой х.ла́ять на свой хвост;

прышчамі́ць х. — прищеми́ть хвост;

падці́снуць х. — поджа́ть хвост;

і ў х. і ў гры́ву — и в хвост и в гри́ву;

трыма́ць х. пістале́там — держа́ть хвост пистоле́том;

наступі́ць на х. — (каму) наступи́ть на хвост (кому);

х. абара́нкам — хвост пистоле́том;

цягну́ць ката́ за х. — тяну́ть кота́ за хвост;

саба́ку пад х. — псу (соба́ке) под хвост;

гніло́му цяля́ці хваста́ не адарве́погов. ти́ше воды́, ни́же травы́;

пашкадава́ў воўк кабы́лу, пакі́нуў х. ды гры́вупогов. пожале́л волк кобы́лу, оста́вил хвост да гри́ву

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)