Памага́тар іран. ’памагаты, памочнік’ (Сцяшк. МГ). Да памага́ць з лац. па паходжанню суф. ‑тар па тыпу аратар, куратар і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kurator

м. апякун, папячыцель, куратар;

kurator okręgu szkolnego — папячыцель навучальнай акругі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Betruer

m -s, - кіраўні́к, апяку́н, кура́тар; хава́льнік (музея)

der wssenschaftliche ~ — навуко́вы кіраўні́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БУЙНІ́ЦКІ Казімір Андрэевіч

(30.11.1788, в. Дагда Даўгаўпілскага р-на, Латвія — 14.7.1878),

пісьменнік, публіцыст, краязнавец. Ганаровы куратар школ Віцебскай губ. У 1842—49 выдаваў час. «Rubon» («Рубон»), супрацоўнічаў у час. «Tygodnik Petersburski» («Пецярбургскі штотыднёвік»), «Athenaeum» («Атэнэум») і інш. Актыўны чл. Віленскай археал. камісіі. Садзейнічаў адкрыццю Віленскага музея старажытнасцей, якому перадаў сваю калекцыю знаходак з Падзвіння і матэрыялы апісання Зах. Дзвіны. Шмат вандраваў па Падзвінні, апісаў значную колькасць населеных пунктаў краю. Апубл. этнагр.-краязнаўчы нарыс «Падарожжа па малых дарогах» (т. 1—2, 1841), аповесці «Сястра Гертруда» (1842), «Новая вандроўка па малых дарогах» (т. 1—2, 1852), «Старая паненка» (1855), якія часткова засн. на бел. матэрыяле. Аўтар вершаванай «Камедыі», апавяданняў і вершаў на польск. мове.

Г.А.Каханоўскі.

т. 3, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)