Рэ́лька ’лятучая кузурка, стрэлка’ (Дразд.). Няясна. Магчыма, скажонае стрэлка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бука́шка кузу́рка, -кі ж.; (козявка) казю́лька, -кі ж., казю́ля, -лі ж., казя́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

казю́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Абл. Казяўка, кузурка. Да звычайнага, векавога жыцця лесу — жыцця раслін, птушак, розных мошак і казюлек — цяпер.. дадалося новае жыццё лясных людзей. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кузу́лька ’насякомае’ (Яруш.), ’конік’ (Федар. Рук.). Параўн. кузурка (гл.). Да кузулька (< каза), о > у пад уплывам суфіксальнага вакалізму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куза́ка ’насякомае, мышка, кузурка’ (Сцяц., Сцяшк. Сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Да каза (гл.). Зыходная форма, мусіць, была *казаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

казя́ўка, ‑і, ДМ ‑зяўцы; Р мн. ‑зявак; ж.

Усякае маленькае насякомае; кузурка. Аб фару стукнулася нейкая казяўка велічынёй з жука і немаведама дзе дзелася. Ермаловіч. // перан. Пра нікчэмнага чалавека. — Класавая помста? — нашто помста? Гэта задужа вялікі гонар для такой казяўкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

insekt, ~u

м.

1. насякомае, кузурка, вусяк;

2. мн.~y разм. паразіты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Бу́ка1кузурка’ (Нас.). Параўн. рус. бука́шка ’тс’, якое Фасмер (1, 236) звязвае з бу́кать, буча́ть, а Трубачоў (Дополн., 1, 236) з польскім bąk ’жук’.

Бу́ка2 ’глыбокае месца ў рацэ’. Гл. бук2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мошка, казюрка, кузурка, казюлька, казюля

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Казя́ўка ’ўсякае маленькае насякомае, кузурка’ (БРС, ТСБМ, Грыг., Касп., Сержп. Прымхі). Дакладны адпаведнік — у рус. козявка. Недастатковая інфармацыя як з бел., так і з рус. гаворак не дазваляе меркаваць з упэўненасцю аб статусе гэтага слова, магчыма, усх.-слав. утварэнне, а магчыма, рэгіянальнае бел.-рус. Утворана, відаць, ад казява ’маленькае насякомае, жук’, якое далей да коза (каза1). Фармальная сувязь з назвай жывёлы відавочная, параўн. рус. пск., смал. козявка ’козлы для распілоўкі дроў’, цвяр. козява ’жук’ і інш. Назва магла быць утворана суфіксальным спосабам ад каза1, а магла быць і пераносам ад казява ’каза’, апошняе менш верагодна, паколькі рэальна яно не засведчана ні ў рус., ні ў бел. гаворках. Матывацыя назвы: наяўнасць (мяркуемая) зааморфных адзнак у насякомага (магчыма, і канкрэтнага), паводле якой і ўтвараецца тэрмін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)