кубе́лец, -льца м., уменьш., см. ку́бел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчыні́ць, -чыню́, -чы́ніш, -чы́ніць; -чы́нены; зак., што.

Адводзячы, знімаючы або адстаўляючы ўбок тое, чым перакрыты ўваход ці выхад у якое-н. памяшканне (пасудзіну і пад.), зрабіць даступнай унутраную ці знешнюю прастору.

А. акно.

А. кубел.

|| незак. адчыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сты́рта ‘дзежка, кубел’ (?) (Мат. Гом.). Гл. сцірта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́скакубел (на сала)’ (Нар. лекс., Шатал., Выг.), ’кубел (на сыр)’ (Маш.), ’бочка невялікіх памераў’ (З нар. сл., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., ТС, Шат.), ’вялікая бочка для захоўвання мукі, жыта’ (Жыв. сл.), дзежка для квасу’ (Нар. сл.). Як сведчыць апошняе значэнне, семантычная кандэнсацыя словазлучэння квасная дзежка з замацаваннем першаснай суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лу́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Адрэзаны вялікі плоскі кавалак (хлеба, сала і г. д.). Маці памагала маслам лусту хлеба і падала сыну. Пальчэўскі. Гаспадыня злазіла ў кубел, адрэзала лусту сала і кавалак каўбасы, выцягнула агурок і ўсё гэта падала Раі. Новікаў.

•••

Адрэзаная луста — тое, што і адрэзаная скіба (гл. скіба).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зла́зіць 1, злажу, злазіш, злазіць.

Незак. да злезці.

зла́зіць 2, злажу, злазіш, злазіць; зак.

1. Узлезшы на што‑н. або спусціўшыся куды‑н., пабыць там і вярнуцца назад. Злазіць на гарышча. Злазіць у склеп.

2. Засунуць куды‑н. руку (рукі), каб узяць што‑н. Гаспадыня злазіла ў кубел, адрэзала лусту сала і каўбасы, выцягнула агурок і ўсё гэта падала Раі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпра́ва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выпраўляць ​2 — выправіць ​2 (у 1, 3 знач.).

2. Экспедыцыя, экскурсія, паход і пад. Падводы здаліся нам патрэбныя, калі мы складалі план выправы. Карпюк.

3. Абл. Рэчы, якія рыхтуюцца для таго, хто ідзе (едзе) у дарогу. // Пасаг у выглядзе хатніх рэчаў. Дасць маці выправу: падушку Ды кубел стары з палатном. Купала.

4. Тое, што і выпраўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́днік ’шафа для посуду’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Ян., Мат. Гом.), ’скрыня для захоўвання прадуктаў’ (Нас., Малчанава, Мат. культ., Шн., Мат. Маг.), ’кубел’ (Сл. ПЗБ), ’драўляная пасуда для сала’ (Сцяшк.), ’бочка з накрыўкай для засольвання сала’ (навагр., З нар. сл.), ’паліца’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), ’прыстасаванне для сушкі лыжак’ (Сл. ПЗБ). Да судны < суды, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ква́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.

1. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца, або 0,70577 літра. Кварта жыта. □ Амброжык Кубел разгуляўся, Са ўсімі шчыра цалаваўся, І кварту трэцюю ўжо ставіў, І ўсёю выпіўкаю правіў. Колас. // Металічны кубак роўны прыблізна гэтай меры. Антон зачарпнуў у вядры і паднёс да губ знаёмую медную кварту. Ракітны. Тося разлівае па квартах малако. Савіцкі.

2. У музыцы — чацвёртая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае 4 ступені.

[Ад лац. quarta — чацвёртая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАНДА́РНЫЯ ВЫ́РАБЫ,

драўляныя ёмістасці з клёпак для вадкіх, паўвадкіх і сыпучых прадуктаў і бытавых патрэб. Ва ўжытку беларусаў вядомы з глыбокай старажытнасці. Шматлікія іх рэшткі (ад невял. конавак да бочак на некалькі сотняў літраў) выяўлены пры археал. раскопках у пластах 11—14 ст. Форма клёпак (падоўжаныя трапецападобныя ці акруглыя выпуклыя) абумовіла форму бандарных вырабаў — кадзепадобную (канічную) ці бачарную (пукатую). Паводле прызначэння вылучаюць пасудзіны для вады і вадкіх рэчываў (трансп. бочка, кадушка, вядро, біклага, барылка, конаўка), для с.-г. прадуктаў (бочка, кадзь, бачурка, кубелец), для бытавых патрэб (кубел, жлукта, балея, цэбар, ражка, дзяжа, даёнка, бойка, бельчык), меры ёмістасці (асьміна, шаснастка, гарнец, карэц). Большасць бандарных вырабаў вызначалася функцыянальнай мэтазгоднасцю, вонкавай прастатой, практычнасцю. Некаторыя вырабы невял. памераў аздаблялі разьбой і выпальваннем. У наш час многія бандарныя вырабы саступілі месца разнастайным металічным, фарфора-фаянсавым, пластмасавым і інш. ёмістасцям.

В.С.Цітоў.

т. 2, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)