паву́к, ‑а, м.

1. Членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну. Ядавіты павук. Павук-крыжавік. □ Цікавым прадстаўніком жывёльнага свету, які насяляе хмызнякі нашых азёр, рэк і сажалак, з’яўляецца вадзяны павук. «Беларусь».

2. перан. Разм. Той, хто эксплуатуе каго‑н. У газетах, якія прынёс дзядзька Янук,.. [Санька] вычытаў, што буржуі і паны — павукі, крывасмокі. Якімовіч.

3. Абл. Род рыбалоўнай снасці. Я ніколі ў жыцці не бачыў, як ловяць рыбу павуком, але не распытваў. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Krzyżak

I м. гіст.

крыжак, крыжаносец

II м.

1. крыж, крыжавіна;

2. заал. крыжавік (Araneus diadematus)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)