Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
слі́зганка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Слізкае месца; коўзанка. Па дварэ яшчэ восень, лісце не ўсё пажоўкла, а Пятруська можа напісаць у сваім сшытку «Зіму». Захоча, дык і напіша. А напісаўшы, уявіць, што гэтае слова азначае снег, марозы і слізганку на вуліцы. Можна і намаляваць усё гэта.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каток; коўзанка, каўзель (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Слі́зганка ‘слізкае месца; коўзанка’ (ТСБМ), слі́згаўка ‘месца на лёдзе, дзе магчыма коўзацца’ (Нас., Яшк.). Рус.цвяр.слизга́лка ‘каток’, польск.ślizgawka ‘тс’, макед.лизга́лка ‘слізкае месца; галалёдзіца’. Да слізгаць (гл.). Варыянт слізґа́ўка, паводле Сл. ПЗБ (4, 483), з польскай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
slide1[slaɪd]n.
1. слі́зганне, слізгаце́нне, ко́ўзанне;
have a slide on the ice ко́ўзацца, ката́цца на лёдзе
2. като́к, ледзяна́я го́рка; ко́ўзанка
3. слайд, дыяпазіты́ў
4.geol. апо́ўзень
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
като́км.
1.(на льду) като́к, род. катка́м., разг.ко́ўзанка, -кі ж.;
2.техн. като́к, -тка м.;
3.(для белья) кача́лкі, -лак, ед. кача́лка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кацёлка ’драўляны кружок, круг’; ’драўлянае кола, якое качаюць дзеці дзеля забавы’; ’усё, што нагадвае сабой круг, кола’ (ТСБМ, БРС), таксама ’круг на навоі, які стрымлівае ніткі, каб не рассоўваліся’, ’шапка сланечніка’ (Бяльк.). Сюды ж, відавочна, качу́лка (Касп.), кацю́лька ’круглы кусок палкі, якая падкладваецца пад вілы, каб лягчэй падаць у печ гаршчок’. У Нас.каце́лка ’плоская акругленая дошчачка для катання, для дзіцячай гульні’, каце́ль ’коўзанка’; ’вырубленае з лёду круглае сядзенне, на якім катаюцца’. Утварэнне ад дзеяслова *kotiti ’каціць’ або *katati ’катаць’ суфіксам *‑elь. Адносна словаўтварэння параўн., напр., прасл.*kotelь — фармацыя на ‑*elь ад дзеяслова *kotiti (гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 199–200). Кацёлка і інш. утвораны, відаць, па гэтай мадэлі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́ўгаць ‘перасоўваць што-небудзь з месца на месца’, ‘рухаць, соваць чым-небудзь у розных кірунках (звычайна па паверхні)’, ‘тыкаць, соваць’ (ТСБМ), ‘габляваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), ‘соваць, тыкаць’ (ТС), со́ўгацца ‘хадзіць туды-сюды, сланяцца’, ‘пасоўвацца паволі, з цяжкасцю; рухацца, перамяшчацца’ (ТСБМ, ТС; ашм., шальч., Сл. ПЗБ, Жд. 1), ‘хадзіць узад і ўперад’ (Янк. 1, Нар. Гом.), соўгену́ць ‘рэзка сунуць’ (ТС), совгну́ты ‘штурхануць’ (Сл. Брэс.), соўгну́тэ ‘тс’ (брэсц., Нар. лекс.), соўг ‘пра соўганне’ (мсцісл., Нар. лекс.), саўге́ць! ‘кідок камянём’ (Арх. Федар.), саўга́к ‘стары чалавек’ (Наша Ніва, 1998, 26 кастр.), со́ўгала ‘чалавек, які сноўдаецца без справы і заняткаў’ (Янк. 3.). Укр.со́вгати ‘соваць; соўгаць’, со́вганка ‘коўзанка’. Няясна. Для ўкраінскага аўтары ЕСУМ (5, 342) мяркуюць аб кантамінацыі со́вати і ковзати (< *ковгати), што не вельмі пераканаўча; магчыма, гэта звонкі дублет да соўкаць (гл. наступнае слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэль1 ‘пералівістае дрыжачае гучанне’ (ТСБМ), трэ́ля ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз рускую мову (трель) з франц.trille, tril ‘тс’, якое з італ.trillo ‘тс’, trillare ‘дрынкаць, бразджаць’ (Фасмер, 4, 97–98; ЕСУМ, 5, 628).
Трэль2 ‘спецыяльна пракладзеная дарога для тралёўкі драўніны’ (ТСБМ), ‘уезджаная дарога’ (рагач., Сл. ПЗБ), ‘высокае месца, куды звозяць спілаваны лес у час распрацовак’ (ТС, Зайка Кос.; дзісн., Бел. дыял. 3), ‘зімовая дарога праз балоты, рэкі і палі’, ‘коўзанка на лёдзе’ (Варл.). Праз польск.trel ‘лясная сцежка, прасека’ запазычана з англ.trail ‘след, шлейф, сцяжына, тор’, ‘цягнуцца, буксіраваць’, ‘таптаць траву’, якое праз франц.traille ‘канатны паром’ узыходзіць да лац.trāgula ‘невад’ < traho, trahere ‘цягнуць, валачыць’ (Фасмер, 4, 97; ЕСУМ, 5, 628). Сюды ж трэля́ць ‘траляваць’ (ТС), trel ‘сцежка, па якой ідуць, цягнуць плыт’ (“innowacja polsko-białoruska”, гл. Бяднарчук, Stosunki, 184). Параўн. таксама тралява́ць, трыль (гл.).