Вершнікконнік, верхавы’ (Яруш.). Укр. ве́ршник ’чалавек, які едзе на кані’, паўн.-рус. ве́ршникконнік’. У бел. мове кніжнае, запазычанае, відаць, са ст.-рус. вершникъконнік’ (з XVI ст.). У рус. гаворках роднаснымі з’яўляюцца ве́ршний, вершно́й ’верхні, коннік’, табол. ве́ршна ’спіна каня’ (СРНГ, 4, 176). Лексема ўзнікла ў выніку субстантывацыі прыметніка vьrxьnъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вса́дница ж. жанчы́на-ко́ннік, жанчы́на-ве́ршнік;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сядо́к, седака́, мн. седакі́, седако́ў, м.

1. Коннік, верхавы.

2. Пасажыр, які едзе ў павозцы, карэце, санях (часам наймаючы вазака).

Браць у дарогу седакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rider [ˈraɪdə] n.

1. ко́ннік, ве́ршнік; яздо́к;

He’ll make a good rider. З яго можа атрымацца добры коннік.

2. (to) ра́йдар; дапаўне́нне; папра́ўка да дакуме́нта

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вса́дник ко́ннік, -ка м.; ве́ршнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вальтыжо́р, ‑а, м.

Коннік, які добра валодае вальтыжыроўкай.

[Фр. voltigeur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пане́сціся, -нясу́ся, -нясе́шся, -нясе́цца; -нясёмся, -несяце́ся, -нясу́цца; -нёсся, -не́слася і -нясла́ся, -не́слася і -нясло́ся; -нясі́ся; зак.

Пачаць несціся¹.

Коннік панёсся да лесу.

Панеслася песня.

Чуткі панесліся па вёсках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

jeździec

м. коннік; яздок

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пікадо́р, ‑а, м.

Коннік, удзельнік бою быкоў у Іспаніі, які ўколамі пікі прыводзіць у шаленства быкоў.

[Ісп. picador.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

седо́к

1. сядо́к, род. седака́ м.;

2. (всадник) ко́ннік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)