*Калбу́к, колбу́к ’віхар’. Па тэрыторыі гэта фіксацыя адносіцца, паводле меркаванняў Кольберга, 440, да зах. Палесся (пруж.). Дакладных адпаведнікаў у значэнні ’віхар’ як быццам няма на іншай бел. тэрыторыі. На думку Цыхуна, Бел.-польск. ізал., 148, суадносіцца з польск. kołbuk ’міфічная істота ў вобразе птушкі’, kołbuk, або kłobuk ’злы дух. д’ябал’, дух у выглядзе агню’, якія фіксуюцца на Мазоўшы і ў Варміі. Меркаванне аўтара аб тым, што ідэнтыфікацыя бел. і польск. слоў у якасці ізалексы магчымая, паколькі ў народных прымхах віхар вельмі часта атаясамліваецца з д’яблам, патрабуе ўдакладнення. Па сутнасці, для польск. лексем аб значэнні ’віхар’ (’д’ябал’ < ’віхар’) мяркуецца’ на аснове бел., аднак няясна, ці ёсць значэнне ’д’ябал’ у бел. слова. Не выключана, што асноўныя яго значэнні іншыя і назва віхру — рэалізацыя пабочнай семемы. Можна думаць, што асноўнае значэнне бел. слова адпавядае польскаму ’злы дух, д’ябал’ і ўжыта яно было менавіта ў такім сэнсе. Супраць гэтага лінгвагеаграфія. Ёсць пэўныя цяжкасці і семантычнага плана. Польск. лексіка лічыцца запазычанай, у якасці крыніцы аўтары Варшаўскага слоўніка бяруць або Chobold ’міфічная істота ў вобразе птушкі’, або kobold казачная істота, якая пільнуе скарбы ў гарах’. Зыходзячы з формы kłobuk як асноўнай, Слаўскі (2. 257) уключае адзначаныя польскія лексемы ў артыкул kłobuk ’капялюш, каўпак’. У польск. гаворках адзначана kłobuch ’ястраб’, што можна супаставіць з вышэй прыведзеным значэннем ’злы дух у выглядзе птушкі’. Аднак тэрыторыя, на якой сустракаюцца гэтыя лексемы, розная. Калі зыходнай формай лічыць kołbuk, відавочна абгрунтаваным аказваецца меркаванне Цыхуна (там жа), што слова, магчыма, звязана з усх.-слав. колб ’шар, круглы і тоўсты канец чаго-н.’, а значэнне ’д’ябал’ магло непасрэдна суадносіцца з вядомай на ўсходзе семантыкай лексем коўб ’страўнік жывёлы’, коўбы ’вантробы, кішкі’, паколькі ёсць розныя «зневажальныя» назвы аналагічнай з’явы на Кашубшчыне (гл. Сыхта, JP, 37, 1957; Сыхта, 1, 35–38). Паколькі падобныя назвы страўніка з’яўляюцца хутчэй за ўсё другаснымі (натуральныя вытворныя ад колб ’шар і да т. п.’), а прыведзеныя польскія тэрміны для д’ябла этымалагічна няясныя, можна выказаць сумненне ў суаднесенасці бел. і польск. слоў. У такім выпадку застаецца прааналізаваць магчымасць утварэння разглядаемага слова ад клубок або ад клобук, або, як прапанаваў Цыхун, ад колб. Фармальна першыя дзве лексемы аднолькава падыходзяць у якасці крыніцы. Бліжэй да мяркуемага ўтваральнага слова клобук (для першага неабходная метатэза клубокклобук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаўбе́ц, стаўпе́ц (стовбе́ц, стовпе́ц) ‘рыба ялец, Leuciscus leuciscus L.’ (Крыв.), стовпец ‘рыба ялец; рыба пячкур, Gobio gobio’ (на Прыпяці, Жук.), стаўбец ‘пячкур’ (Інстр. 2); з іншым суф. стаўбу́н ‘ялец’ (Янк. 1, 2). Дэрываты з суф. ‑ец ад стоўб, стоўп (гл.). Укр. стовбець, стовпець ‘пячкур; ялец’. Па сведчанні Сабанеева (2, 78 і наст.), пячкур называецца столбец, столбчик наогул па ўсёй паўднёвай Расіі; назва дадзена па брускаватай форме цела і па звычцы ў паўдзённую гарачыню стаяць нерухома каля камянёў і карчоў (гл. таксама Усачова, Слав. ихт. терм., 154); найменні першапачаткова адносіліся да пячкура, а потым перайшлі на яльца з прычыны некаторага падабенства і іх дробных памераў. Інакш ЕСУМ (5, 421), у якім мяркуюць аб змяненні і кантамінацыі назваў тыпу ўкр. ско́блик, ко́вблик, рус. колб, колбе́нь, якія былі набліжаны да стоўб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́цён ’сенцы, камора’ (пін., Колб.; ц.-палес., Нар. сл.), лун. лёттен (Шатал.), лётён, лёцень (Тарн., Шн. 3; маз., Нар. лекс. Гом.), жытк. ляцён ’тс’ (Мат. Гом.). Утворана ад прыметніка летні пры дапамозе суфікса -ён (Сцяцко, Афікс. наз., 103). Hę выключана, аднак, версія аб утварэнні лексемы з прасл. асновы lęk‑ > lęcati ’нагінаць, нацягваць’, параўн. рус. наляцать, налячить ’напінаць, нацягваць (лук, пастку, сетку)’, ст.-рус. ляцати ’расстаўляць пасткі’, ст.-слав. налАШтн ’нацягваць лук’, ЛАцати ’ставіць пастку’, чэш. leceti, liceti, в.-луж. lac, н.-луж. Іёс ’тс’, славен. lecati (se) ’гнуць’, літ. lenkti ’згі-наць, нахіляць’. Тады палес. лецён першапачаткова азначала 6 ’клетка-лавушка’ з загнутых дубцоў у выглядзе будана’ (параўн. палес. пажарнік). Бязлай (2, 130) таксама выводзіць славен. Іёсеп ’пастка для лоўлі птушак’ з lęk‑, а Штрэкель (там жа) выводзіць яго з ням. баварск. die Letz, Letzen ’пастка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калаба́ны ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сержп. Грам., Сцяшк.). Рус. валаг. колобан ’прадаўгаваты ячменны хлябок з завостранымі канцамі (у форме лодкі)’. Звяртае на сябе ўвагу падабенства формы, параўн. яшчэ рус. іркуц. (з запісаў Равінскага) колобан ’горка або сопка выцягнутай, мысападобнай формы’. Не выключана, што некалькі праясняе справу рус. дыял. колобашка, якое, як і колобан, суадносіцца з колоб, аднак, адзначае яшчэ і валаг. ’драўляная міска, чашка’, ’груба зробленая міска і інш.’, ’маленькая драўляная пасудзіна’, пск. ’невялікая драўляная дошчачка авальнай формы ў рыбалоўнай снасці’ і інш. Семантыка, аднак, далёкая; апрача таго, ці можна тут меркаваць аб нейкай суаднесенасці назвы абутку і назвы булачкі (параўн. празрысты перанос з назвы абутку на блін: рус. дыял. лапоть ’лапаць’ і ’тоўсты блін’), або больш перспектыўна суадносіць бел. семему з рус. ’невялікая драўляная дошчачка…’, для колобашка параўн. рус. варонеж., уладз., калуж. і інш. колодка ’драўляная дошчачка/падэшва, якая прымацоўваецца да лапцей у час дажджу’, ніжнегар. колодки ’абцасы’ і інш. Калі сканцэнтраваць увагу на такіх значэннях рус. слоў (дэрыватаў ад колоб або ад асновы колб, збліжаных з папярэднімі), як у пск. колобашка ’корань, які застаецца пасля абпальвання дрэва і ідзе на дровы’, ’абрубак дрэва, цурбан’ і пад., можна думаць і аб пераносе падобнай назвы на грубы драўляны абутак. Надзейнасць як апошняга, так і папярэдніх меркаванняў невялікая па прычыне таго, што першаснай лексемы ў бел. мове не зафіксавана. Параўн. яшчэ калабок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калабо́к ’малы хлябок’ (навагр., Жыв. сл.; Сцяшк.; в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.; рас., Шатал.). Статус фіксацый слова ў першых дзвюх крыніцах няясны; параўн. меркаванне аўтара слоўніка: «магчыма, слова запазычана ў бежанстве з рускай ці ўкраінскай мовы ў час першай сусветнай вайны» (Жыв. сл., 23). Апошнія запісы з поўначы Беларусі можна разумець або як суаднесеныя з рус. колобок ’тс’ (паколькі гаворкі поўначы Беларусі роднасныя з рускімі), або як рус. запазычанне (на дыялектным узроўні). Рус. колобок (памянш. ад колоб) ведаюць на шырокай тэрыторыі, адносна ўкр. лексемы (прыводзіцца ў Грынчэнкі) можна сказаць, што статус яго не вельмі надзейны: слова сустракаецца ў казцы, параўн.: «Баба… витопила в печі, замісила яйцями борошно… спекла колобок» (Грынчэнка, 2, 270). Такім чынам, меркаваць аб усх.-слав. характары ўтварэння не даводзіцца. Рус. колоб этымалагічна вельмі няяснае ўтварэнне; з аднаго боку, праглядваюцца сувязі гэтага слова з утварэннямі ад колб (параўн. коўб), якія называюць розныя акруглыя прадметы, абрубкі і да т. п., з другога — формы тыпу колабушек ’хлябок’, нельга не суаднесці з балабошкі ’пышкі і да т. п.’ Апрача таго. звяртае на сябе ўвагу незразумелы паралелізм коло‑ і кала‑, прычым не толькі на рус. тэрыторыі, дзе гэта можна было б вытлумачыць аканнем, але і ва ўкр. мове і ў паўн.-рус. окаючых гаворках (тут і назвы хлеба, і абрубкі дрэва, і посуд, і назвы геаграфічнага рэльефу, гл. больш падрабязна Талстой, Геогр., 231–232). Гл. яшчэ Фасмер, 2, 292, дзе агляд старых этымалогій рус. колоб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ ДЗЕ́ЯЧ НАВУ́КІ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца выдатным вучоным, якія маюць вучоную ступень д-р н., за заслугі ў распрацоўцы прыярытэтных кірункаў навукі і тэхнікі, стварэнні навук. школ, выхаванні і падрыхтоўцы навук. кадраў. Уведзена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 1940 існавала званне засл. дз. нав. БССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь

1938. М.​Л.​Выдрын, У.​В.​Марзон, С.​М.​Мялкіх, М.​М.​Нікольскі, У.​В.​Шкатэлаў.

1939. Ю.​М.​Іргер, Я.​В.​Корчыц, В.​А.​Лявонаў, Л.​Я.​Сітэрман, І.​Т.​Цітоў.

1940. Ю.​А.​Вейс, А.​К.​Кедраў-Зіхман, Х.​Л.​Маршак, М.​Н.​Шапіра.

1944. Ц.​М.​Годнеў, А.​Р.​Жэбрак, В.​М.​Лубяка, М.​Е.​Макушок, К.​М.​Міцкевіч (Я.​Колас), Л.​М.​Ніканаў, У.​М.​Перцаў, А.​Я.​Пракапчук.

1946. Б.​І.​Трусевіч.

1948. У.​В.​Бабук, Ф.​А.​Яхімовіч.

1949. Х.​С.​Гарагляд, І.​Я.​Дземідзенка, К.​М.​Караткоў, П.​П.​Рагавой, М.​Ф.​Ярмоленка.

1951. М.​І.​Жыркевіч, І.​С.​Лупіновіч.

1956. І.​Ф.​Гаркуша, В.​К.​Захараў, В.​І.​Пераход.

1958. Л.​С.​Персіянінаў, М.​К.​Юскавец.

1961. С.​І.​Цішкоў.

1964. Т.​В.​Бірыч, Д.​А.​Маркаў, П.​М.​Маслаў, І.​Дз.​Мішэнія.

1965. Р.​Т.​Вільдфлуш, М.​А.​Дарожкін, С.​С.​Захараў, І.​М.​Курбатаў, А.​І.​Новік, М.​С.​Савіцкі.

1966. М.​У.​Вінаградаў, Г.​Х.​Даўгяла, В.​А.​Маркс, Г.​А.​Мядзведзева, І.​М.​Старавойтаў.

1967. А.​Дз.​Адэнскі (Пінчук), І.​А.​Булыгін, В.​Ф.​Купрэвіч, У.​П.​Лемеш, К.​І.​Лукашоў, М.​Дз.​Мухін, М.​Дз.​Несцяровіч, А.​Н.​Сеўчанка, Б.​М.​Сосіна-Ізраіцель, Б.​І.​Сцяпанаў, Э.​П.​Сюбарава, М.​П.​Яругін.

1968. І.​Б.​Аляшкевіч, Ю.​В.​Гулькевіч, У.​І.​Крылоў, А.​Л.​Міхельсон, А.​Р.​Мядзведзеў, В.​І.​Пансевіч-Каляда, П.​Я.​Пракопаў, В.​Ф.​Пятроў, С.​Г.​Скарапанаў, І.​М.​Сяржанін, Ф.​І.​Фёдараў, С.​А.​Чуніхін, В.​І.​Шэмпель, І.​Д.​Юркевіч.

1971. П.​В.​Астапеня, А.​Ю.​Бранавіцкі, М.​Г.​Булахаў, Л.​В.​Валадзько, Д.​М.​Голуб, М.​А.​Жыдовіч, В.​А.​Іванова, І.​М.​Лушчыцкі, У.​М.​Сікорскі.

1972. І.​П.​Антонаў, В.​Я.​Віхроў, М.​М.​Ганчарык, Г.​І.​Гарэцкі, М.​У.​Дзямбінскі, І.​М.​Качура, І.​Р.​Некрашэвіч, М.​М.​Паўлючэнка, М.​У.​Смольскі, Г.​К.​Татур, М.​В.​Турбін, М.​Я.​Шкляр, Ф.​М.​Янкоўскі, М М.​Янчур.

1973. П.​І.​Альсмік, М.​І.​Афонін, В.​М.​Зубец, П.​Ф.​Ракіцкі, К.​М.​Сонцаў.

1974. В.​В.​Барысенка, У.​М.​Велічэнка, М.​С.​Жакаў, А.​І.​Івіцкі, Т.​Н.​Кулакоўская, Ф.​П.​Майсеенка, Р.​С.​Мастыка, А.​Ф.​Печкуроў.

1975. П.​У.​Броўка, С.​Н.​Іваноў, М.​М.​Ламака, П.​Дз.​Пузікаў, Дз.​А.​Супруненка, А.​Л.​Сямёнаў, Л.​С.​Чаркасава, К.​І.​Шабуня.

1976. У.​В.​Анічэнка, Л.​І.​Багдановіч, А.​А.​Ключароў, В.​В.​Свірыдаў.

1977. М.​М.​Грынчык, І.​С.​Краўчанка, М.​Р.​Ларчанка, Дз.​В.​Палешка, С.​А.​Самцэвіч, В.​І.​Сцяпанаў, А.​У.​Шот.

1978. Ю.​М.​Астроўскі, К.​К.​Атраховіч (Кандрат Крапіва), М.​В.​Бірыла, Б.​Б.​Бойка, Б.​В.​Бокуць, К.​П.​Буслаў, А.​М.​Ганчарэнка. Р.​Г.​Гарэцкі, З.​А.​Дзмітрыева. А.​С.​Дзмітрыеў, М.​А.​Ельяшэвіч, І.​С.​Жарыкаў, А.​І.​Жураўскі, У.​С.​Камароў, Ю.​Ф.​Мацкевіч, М.​І.​Міцкевіч, І.​Я.​Навуменка. У.​А.​Піліповіч, Ю.​С.​Пшыркоў, У.​А.​Радкевіч, І.​Н.​Рахцеенка, Я.​А.​Сідаровіч, Л.​М.​Сушчэня, Л.​У.​Хатылёва.

1979. Б.​В.​Ерафееў, Э.​І.​Злотнік, Г.​М.​Ліўшыц, Дз.​А.​Маслакоў, Р.​П.​Мацвяйкоў, Я.​Б.​Меве, Г.​І.​Новікаў, С.​І.​Пляшчанка. В.​С.​Шавялуха.

1980. Н.​С.​Гілевіч, А.​С.​Крук, Г.​М.​Лыч, А.​С.​Махнач, А.​С.​Мішараў, У.​С.​Раманаў, А.​М.​Рубінаў, А.​М.​Саржэўскі, Р.​Л.​Старобінец. М.​Р.​Суднік, В.​Дз.​Ткачоў, І.​Ф.​Харламаў, Л.​М.​Шнеерсон, В.​П.​Якушка.

1981. Т.​П.​Ільінская, В.​А.​Каваленка, Г.​Ц.​Кавалеўскі, М.​Ф.​Казлоў, Н.​В.​Каменская, А.​В.​Міроненка, Т.​А.​Раманава, І.​Н.​Усаў.

1982. Е.​Л.​Бондарава, Р.​Габасаў, В.​А.​Мохарт, У.​П.​Платонаў, А.​У.​Руцкі, М.​Р.​Сачак, А.​С.​Цернавой, І.​Р.​Цішчанка, П.​П.​Шуба.

1983. А.​А.​Ахрэм, А.​Г.​Заўялкаў, М.​В.​Караблёў, В.​М.​Чачын.

1984. А.​А.​Кірпічэнка.

1985. Г.​І.​Сідарэнка, В.​А.​Скотнікаў.

1987. І.​Р.​Варановіч, А.​І.​Мурашка.

1988. З.​П.​Шульман.

1989. І.​М.​Ахвердаў, У.​І.​Новаш, Р.​Л.​Турэцкі.

1990. Г.​І.​Герасімовіч, М.​В.​Залашка, У.​Г.​Колб, Г.​У.​Кручынскі, Л.​К.​Лукша, В.​У.​Мартынаў, М.​А.​Слямнёў, А.​Я.​Супрун, Р.​І.​Тарануха, А.​С.​Фядосік.

1991. П.​А.​Віцязь, У.​В.​Гарбачоў, І.​М.​Грышын. А.​П.​Іваноў, Г.​Дз.​Карпенка, А.​А.​Крыўчык.

1992. М.​І.​Вараб’ёў, М.​І.​Жукаў, А.​І.​Кубарка, Ц.​М.​Пецольд, Дз.​М.​Худакормаў, А.​І.​Яршоў.

1994. М.​А.​Барысевіч, П.​І.​Лабко, В.​І.​Шабайлаў.

1995. П.​А.​Апанасевіч, Ю.​Л.​Максімаў, Л.​Я.​Супрун, В.​С.​Танаеў, М.​Дз.​Цяўлоўскі, А.​С.​Шайнян, Л.​А.​Шамяткоў, Г.​Г.​Шанько.

1996. Я.​М.​Бабосаў, У.​Р.​Барышэўскі, М.​І.​Дзямчук, А.​І.​Зелянкоў, А.​І.​Камяк, В.​І.​Семянкоў, У.​С.​Улашчык, С.​У.​Федаровіч, А.​П.​Хількевіч, М.​І.​Юрчук.

1997. Ф.​В.​Аляшкевіч, І.​І.​Антановіч.

т. 6, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Калды́ба, колдыба ’крывы, кульгавы, які павольна ідзе’ (Нас.), калдыбаць ’кульгаць’ (БРС, ТСБМ, Бяльк.), калдыбыць і кылдыбаць (Юрч. З жыцця), колдыбаць (Нас.), кылдыбаць (Бяльк.), колдыбайло ’кульгавы’, ’павольны ў рабоце’ (Нас.), сюды ж калдыб ’пра цяжкую хадзьбу пры хворых нагах’ (мсцісл., Нар. лекс.: Нас.). Рус. зах. бран. калдыбать ’ісці павольна, кульгаць’, смал. колдыба ’кульгавы’, колдыбка ’скалечаная нага, кукса’, колдыб ’дзеянне па дзеяслову колдыбать’, колдыбай ’кульгавы’, колдыбать ’кульгаць’, кур. колдыбать ’тс’, ’павольна ехаць, ледзь цягнуцца’, разан. ’не мець сталага месца’, колдыбащий ’няўстойлівы, непастаянны, які часта мяняецца’: «Моя жизнь колдыбащая…» (СРНГ, 14, 119). Паводле геаграфіі — інавацыя ў сумежных бел. і рус. гаворках. Што датычыць этымалогіі, рус. колдыбай, колдыбать Фасмер (2, 288) лічыў роднасным колдыка ’кульгавы, які ідзе перавальваючыся’, колдыкать, бел. колдыга (гл.), колдыгаць. Апошнюю групу слоў шматлікія этымолагі разглядаюць у сувязі з гоц. halts ’кульгавы’, грэч. κόλος ’абрублены, надламаны’, арм. kał ’кульгавы’, літ-pa ў Фасмера, там жа. Як відаць, і.-е. семантыцы адпавядае смал. колдыбка ’скалечаная нага, кукса’, аднак гэта суфіксальнае ўтварэнне і няма ніякіх падстаў лічыць яго першасным у параўнанні з іншымі лексемамі гэтай групы. Славянскіх паралелей, якія б дазволілі рэканструяваць праславянскую форму, няма. Як здаецца, бел. і рус. словы ўтвораны не па мадэлі ’абрублены, абрэзаны’ → ’куксаты’ → ’кульгавы’. Параўн. рус. валаг. колдыбашить ’балбатаць, пустасловіць’ (< ’боўтаць’), цвяр. колдыбашиться ’калыхацца, вагацца’, разн. колдыбащий ’няўстойлівы’, колдыбацца ’качаваць, матацца’. Аналагічная версія была прапанавана Бернекерам (1, 660), які рус. колдыкать, колдыбашить і пад. уключыў у артыкул kъltajǫ, kъltati, дзе аб’яднаны лексемы са значэннямі ’кульгаць’, ’рухаць’, ’калыхаць; гайдаць’ і да т. п. Структура дазваляе меркаваць аб архетыпе *kl̥t‑ і яго звонкім адпаведніку *kl̥d‑. Статус гэтых форм не зусім ясны: шэраг рус. дыял. фактаў (пск., цвяр., асташк. колтовня ’чалавек, які таргуецца за кожную капейку’, колтыг ’жмінда’, ’шум, сварка’ і колтыга ў абодвух значэннях) сведчыць аб празрыстай сувязі з адпаведнымі вытворнымі ад колот‑ (развіццё семантыкі: ’хістаць’ → ’хістацца’, ’трэсціся’ або непасрэдна ’трэсці’ → ’трэсціся’ → ’дрыжаць’ → ’скупіцца’ і ў прынцыпе можна дапусціць, што разглядаемая лексіка паходзіць іменна ад гэтай асновы. Параўн. яшчэ колты ’плёткі’ (у Даля без геаграфіі). Што датычыць фанетыкі, можна прывесці як прыблізны адпаведнік бел. кальбель < калыбель. Аднак тое ж развіццё семантыкі магло быць цалкам самастойным; значэнне ’кульгаць’ не зафіксавана ў вытворных ад колотить. Такім чынам, прыведзеныя архетыпы цалкам магчымыя, хоць іх усх.-слав. характар відавочны. Параўн. яшчэ калдыга (гл.).

Калдыба́2 ’цвёрды выступ каля паглыблення на разбітай або мёрзлай дарозе’, ’няроўнае ворыва з ямкамі і выступамі’, ’скіба дзярновай зямлі на раллі’ (слаўг., Яшк.). Рус. разан. колдырь ’вялікі кавалак чаго-н.’, ’нарасць на дрэве’, колтырь ’вялікі кавалак (хлеба і да т. п.)’, да семантыкі параўн. скіба (хлеба) і скіба (зямлі). Аб архетыпе гл. пад калдыба1, семантыка намінацыі не вельмі зразумелая. Магчыма, неабходна суаднесці відавочна ўтвораныя ад асновы колот рус. дыял. колоть ’няроўная, узгорыстая, абледзянелая паверхня дарогі, якая замерзла пасля моцнай адлігі’, ’узгоркі замёрзлай восенню гразі, ледзь пакрытыя снегам’, ’няроўная, ухабістая паверхня дарогі, якая высахла ад летняга спёку’ і да т. п. Параўн. да гэтага пск., асташк., цвяр. колоть ’сумятня, сварка’, празрыстае вытворнае ад колотить ’сварыцца’. Што датычыць словаўтварэння рус. паралелі і семантыкі намінацыі, параўн. яшчэ пск., асташк., цвяр. колотьба ’няроўная, абледзянелая паверхня дарогі’, дыял. колоткой ’ухабісты, гразкі (аб дарозе)’, колотливый ’тс’, ’(пра сэрца), якое моцна калоціцца’. Параўн. яшчэ арханг., халмаг. колотовка ’глыба мёрзлай зямлі’ і назвы розных прылад, утвораных ад колот‑; ленінгр. колотушка ’палка, якой разбіваюць сухія камкі зямлі на ворыве’. У шэрагу рус. дыял., вытворных ад колб, адзначаны колдыбнуть ’моцна стукнуць’, колдыбахнуть ’кінуць што-небудзь з шумам у ваду; баўтнуць’, якія, магчыма, сведчаць на карысць апошняга варыянта тлумачэння. Разам з тым праблема з’яўляецца вельмі складанай, паколькі нельга не параўнаць разглядаемае слова і вялікую групу лексікі, якую рэпрэзентуюць такія рус. дыял. лексемы, як колдыбашина ’выбоіна, ухаба’ (параўн. колдыбашный ’ухабісты’), колдыбина, бел. калдыбіна і да т. п. Аднак відавочная розніца ў семантыцы дазваляе меркаваць, што бел. слова — рэгіянальны наватвор ад калдыбаць (?), наконт семантыкі параўн. нашы меркаванні вышэй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ РАБО́ТНІК КУЛЬТУ́РЫ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным работнікам устаноў культуры, кінематаграфіі, тэлебачання і радыё, друку, выд-ваў, паліграф. прам-сці і кніжнага гандлю, турысцка-экскурсійных арг-цый і ўстаноў і інш., якія працавалі ў галіне культуры не менш як 10 гадоў, за заслугі ў развіцці культуры. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 29.10.1971, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. З 13.4.1995 прысвойваецца званне заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.

Заслужаныя работнікі культуры Рэспублікі Беларусь

1971. А.​А.​Кузняеў.

1972. М.​П.​Ананьін, Г.​А.​Арцёменка, А.​А.​Асаевіч, М.​А.​Бабіч, М.​Н.​Будзько, Я.​Г.​Буракоў, А.​М.​Бяляеў, М.​П.​Валатковіч, Г.​М.​Верасаў, К.​А.​Галыня, Я.​І.​Гардзей, М.​А.​Грыгор’еў, В.​М.​Жыгалаў, Н.​К.​Захарава, Л.​Я.​Зведзачотава, Г.​М.​Іванова, В.​І.​Ігнацьеў, М.​С.​Карпенка, В.​А.​Кенгурава, М.​Я.​Колас, М.​А.​Лісіцын, Н.​А.​Літвінюк, У.​С.​Лукошка, А.​Дз.​Малочка, Р.​Дз.​Мацюшэнка, Р.​Г.​Мачулін, С.​А.​Міхальчук, М.​А.​Піваварчук, А.​М.​Плешавеня, М.​П.​Рубіс, М.​І.​Собаль, В.​Б.​Філіпскіх, Т.​К.​Хадкевіч, С.​А.​Цімановіч, Р.​Л.​Шапіра, Б.​А.​Шурын.

1973. А.​Г.​Астроўскі, А.​П.​Жукаўскас, Р.​В.​Канавалаў, М.​Л.​Нагнібеда.

1974. М.​А.​Антоненка, Г.​Е.​Барысаў, Ф.​А.​Бачыла, Я.​Я.​Глезер, В.​І.​Дзебалтоўская, П.​Б.​Жукоўскі, Б.​Р.​Зельцэр, М.​І.​Калачынскі, А.​М.​Кулакоўскі, М.​П.​Лобан, У.​Н.​Лупейка, А.​А.​Лютарэвіч, Ф.​І.​Люцко, В.​А.​Малевіч, А.​А.​Маркевіч, В.​А.​Мінаў, С.​А.​Нортман, П.​М.​Падкураў, Н.​Е.​Пашкевіч, В.​І.​Сіманава, А.​Т.​Сімураў, Б.​У.​Усцінаў, У.​П.​Шляхцін, Н.​Л.​Юшпрах.

1975. І.​М.​Агееў, І.​А.​Алексяевіч, В.​В.​Барысава, П.​В.​Бельскі, У.​Ф.​Богдан, А.​М.​Вараб’ёў, Р.​М.​Вараб’ёў, М.​Ф.​Варвашэвіч, І.​Л.​Вінаградава, М.​М.​Гарміновіч, Л.​М.​Гурэвіч, А.​П.​Дземчанкава, С.​І.​Дробыш, І.​С.​Зайцаў, Т.​А.​Зелікаў, І.​Д.​Казека, А.​С.​Казлоўскі, А.​П.​Калачова, А.Г.​Л.​Каплан, А.​М.​Капусцік, К.​І.​Каралёў, А.​Д.​Колас, Я.​Я.​Красоўскі, В.​Г.​Курэпін, Дз.​У.​Кухарава, П.​С.​Лавецкі, І.​П.​Лагоўскі, Р.​Дз.​Лазарэвіч, М.​В.​Лапша, Р.​У.​Лахцянкоў, С.​Дз.​Лі, А.​П.​Мадзіеўскі, Дз.​М.​Марчанка, М.​С.​Мінянкова, У.​А.​Навіцкі, П.​Л.​Паноў, Л.​І.​Папковіч, А.​Л.​Петрашкевіч, Р.​М.​Піятухоўская, К.​К.​Плігаўка, Я.​А.​Руманоўскі, В.​М.​Савельева, І.​А.​Санкова, А.​Ц.​Цількоў, М.​І.​Цыбульская, А.​М.​Цяцерын, І.​П.​Чэрнік, Я.​А.​Штопа, В.​Р.​Шурпач, А.​П.​Шутаў, П.​С.​Шчадроў, Дз.​С.​Юракоў.

1976. Л.​І.​Айзенштат, А.​І.​Анісовіч, І.​А.​Аношка, А.​Ц.​Аўдзееў, І.​П.​Вараб’ёў, А.​М.​Вінаградаў, Г.​Л.​Гарбачова, М.​В.​Гершман, А.​К.​Грэцкі, А.​Е.​Дрозд, Т.​П.​Здзітавецкая, В.​Ф.​Касцюкова, І.​С.​Качан, Я.​Р.​Клінава, У.​Р.​Лахтанаў, В.​А.​Ляшковіч, В.​Л.​Марцыёнка, К.​І.​Назарава, М.​І.​Наздрын-Платніцкі, А.​І.​Стук, В.​Я.​Цітавец, А.​Р.​Цярцічны, У.​А.​Шаліхін, К.​П.​Шылко, У.​М.​Юрэвіч.

1977. Э.​К.​Агуновіч, Ю.​І.​Анейчык, А.​Ц.​Бажко, В.​М.​Барысевіч, П.​Я.​Белавус, А.​А.​Бялова, Ю.​Р.​Гразноў, В.​І.​Дашкоўская, П.​К.​Дубовік, Дз.​І.​Дудко, П.​А.​Жмайлік, М.​М.​Засінец, А.​А.​Здаравенін, І.​Ф.​Карповіч, Я.​Р.​Кацнельсон, Г.​І.​Клёсава, В.​Р.​Кудзелін, С.​Ф.​Любчук, М.​Я.​Матукоўскі, І.​М.​Міцкевіч, І.​А.​Музычка, А.​П.​Нікіціна, М.​А.​Няронскі, Г.​Л.​Папоў, У.​С.​Перацяцька, Р.​Ф.​Самусенкава, А.​Ф.​Серы, Дз.​У.​Сталяроў, І.​Ф.​Сушко, І.​М.​Хвораст, В.​К.​Шарэцкі, В.​Н.​Шчадрына, А.​В.​Шылава.

1978. П.​С.​Абадоўскі, Ф.​І.​Агафонаў, В.​І.​Аркашаў, М.​Д.​Астаневіч, В.​А.​Белік, Р.​М.​Валькова, А.​С.​Васілевіч, Л.​М.​Васкаўцова, І.​І.​Гаўрылаў, І.​І.​Грамовіч, М.​А.​Грусман, Д.​А.​Дубінскі, М.​В.​Дыбкін, Р.​С.​Жук, Р.​В.​Жукава, З.​А.​Жураўлёва, С.​М.​Іонычава, П.​Н.​Кавалёў, А.​С.​Каткоў, З.​Д.​Колб, М.​Н.​Котаў, А.​Ф.​Кукарэка, В.​С.​Куляшоў, І.​П.​Куцко, У.​І.​Кушнер, В.​М.​Марозаў, А.​Я.​Міронаў, В.​П.​Мянжынская, Р.​А.​Немянкова, А.​А.​Раздзялоўскі, А.​М.​Радзіёнаў, А.​Г.​Ражкова, Ю.​Л.​Рыбчонак, У.​К.​Саковіч, Б.​У.​Сасноўскі, Т.​І.​Хапалюк, А.​С.​Харэбін, М.​П.​Чыркун, Р.​В.​Шкраба, М.​Я.​Ярмоленкаў.

1979. А.​Х.​Асіпенка, А.​А.​Бажэлка, М.​Г.​Белісаў, Л.​П.​Болдырава, Ю.​П.​Ванаг, М.​А.​Варон ш, Б.​П.​Гадуноў, В.​С.​Гарбук, М.​А.​Гарулёў, А.​В.​Дзебалюк, Т.​Дз.​Дулуб, А.​А.​Коласаў, Ф.​В.​Конышаў, В.​С.​Ляпеская (Палтаран), У.​В.​Мацвееў, М.​Ф.​Мельнікаў, Я.​Р.​Меркуль, Б.​Я.​Папоў, І.​В.​Пушкоў, У.​В.​Пятровіч, А.​А.​Савельеў, Т.​А.​Слесарук, К.​І.​Суботка, А.​А.​Тоўсцік, З.​Ю.​Цалуйка, В.​Дз.​Чанін, М.​В.​Шапалін, Р.​А.​Шаўчэнка, У.​М.​Шахавец, Н.​Ц.​Шпак, Г.​І.​Ярашэўская.

1980. С.​І.​Ажыгін, Ф.​А.​Аксёнаў, В.​І.​Аламаха, А.​К.​Аляксеенка, М.​І.​Аляксееў, Г.​С.​Андрэева, А.​С.​Андрэеў, А.​М.​Антошкін, А.​І.​Арлоў, К.​Г.​Арцёменка, Р.​І.​Арыка, М.​Я.​Аўрамчык, І.​І.​Бадроў, В.​К.​Бандарчык, П.​Р.​Белікаў, А.​А.​Бірукоў, В.​І.​Бранавіцкі, У.​Л.​Бядуля, В.​К.​Ванчукевіч, Я.​Ф.​Васькова, І.​Дз.​Вятроў, П.​К.​Галаваты, М.​М.​Гаранскі, А.​М.​Гарбачоў, Р.​А.​Гарленка, С.​І.​Гуляева, А.​В.​Далжонак, П.​М.​Дамброўскі, М.​У.​Дарафеенка, П.​Т.​Дземчанка, В.​Дз.​Дончык, І.​С.​Жыгараў, З.​С.​Зайцава, І.​К.​Захараў, У.​А.​Захараў, П.​В.​Збароўскі, А.​Г.​Зенін, М.​Ц.​Іваноў, Ф.​С.​Кавалёў, М.​С.​Карнееў, А.​Н.​Карпюк, М.​І.​Касарэнка, Дз.​А.​Кіргетаў, Ф.​М.​Клецкін, І.​Ф.​Клімаў, Ф.​Дз.​Конін, А.​С.​Кулага, Л.​М.​Кулакоўская, С.​І.​Кухараў, К.​І.​Лобач, Н.​К.​Логвіна, В.​А.​Лявончанка, М.​В.​Ляпін, А.​Р.​Мазанік, І.​Ф.​Мальцаў, М.​А.​Мармалюкоў, А.​Н.​Марціновіч, А.​І.​Махнач, Р.​Н.​Мачульскі, П.​М.​Машэраў, П.​С.​Мікуленка, А.​М.​Міцюля, Ю.​М.​Новікаў, М.​Б.​Осіпава, В.​І.​Пакумейка, С.​А.​Пранько, В.​А.​Пырх, А.​В.​Пысін, А.​М.​Ракавец, Д.​М.​Раманюк, А.​Дз.​Рудак, В.​М.​Савін, Ц.​Е.​Саладкоў, Г.​І.​Станіславава, Т.​М.​Стрыжак, М.​П.​Стрыжонак, М.​А.​Суша, П.​В.​Сяргейчык, А.​В.​Такмянінаў, Г.​Р.​Цішэвіч, В.​І.​Чалоўскі, Я.​А.​Чарняўская, С.​І.​Чыбісава, В.​А.​Шаўлак, М.​І.​Шматкоў, Е.​С.​Шурпач, Я.​К.​Шуціла, А.​Я.​Юшчанка (Алекса Юшчанка). 1981. М.​С.​Арэхва, Г.​М.​Галубовіч, В.​М.​Губарэвіч, А.​Р.​Дрозд, М.​І.​Каменскіх, М.​І.​Карпенка, А.​М.​Кацкель, В.​М.​Краўчанка, А.​І.​Кузьміч, Ф.​Ф.​Лагвіновіч, А.​С.​Ліпскі, В.​М.​Макарэня, І.​Я.​Маслан, Ж.​М.​Міронава, В.​Дз.​Нікалаенка, С.​А.​Пульманоўскі, Н.​Ф.​Рыдзеўскі, У.​І.​Салашэнка, А.​І.​Смірноў, В.​А.​Сувалава, Г.​Я.​Цыганкоў, І.​Ц.​Чарняўскі (Ігнат Дуброўскі), М.​А.​Шырокаў.

1982. Т.​А.​Абакумоўская, І.​У.​Арахоўская, А.​С.​Аўрынская, Л.​С.​Барадулька, М.​М.​Ваданосаў, Р.​І.​Валынец, Ц.​М.​Гурэвіч, Я.​І.​Ждан, А.​С.​Захарошка, В.​А.​Казлоў, Л.​Р.​Кісялёў, Г.​М.​Конанаў, В.​Ф.​Маеўскі, І.​А.​Мандрык, Р.​Я.​Матусевіч, І.​В.​Міхневіч, К.​А.​Мішанава, І.​А.​Муравейка, А.​С.​Палубінскі, М.​А.​Парахоўнік, І.​А.​Сініцына, Г.​І.​Стрыха. І.​М.​Ступнікаў, П.​А.​Суткаленка, П.​П.​Суцько, Г.​І.​Харошка, С.​А.​Ходас, Р.​Л.​Чарахоўская, У.​Т.​Шайлук, І.​І.​Шылько, П.​В.​Янушка.

1983. А.​С.​Бурдзялёў (Аляксей Русецкі), С.​І.​Грахоўскі, Л.​М.​Карамазава, Р.​С.​Паповіч, І.​М.​Пташнікаў, З.​К.​Скачкоўская, А.​М.​Сысоеў, І.​П.​Хаўратовіч, С.​П.​Шушкевіч.

1984. С.​Х.​Александровіч, М.​М.​Афонін, Л.​А.​Валковіч, Б.​П.​Гарнастаеў, П.​Р.​Калеснікаў, Н.​С.​Ляпілава, М.​М.​Назараў, В.​І.​Сінчылін, Ф.​П.​Стэльмашак. Г.​А.​Суслаў, А.​П.​Уладзімірава, У.​П.​Чаркасаў, К.​С.​Чыкаў, А.​Д.​Шчарбакоў.

1985. Э.​В.​Аўраменка, А.​Я.​Варын, С.​Я.​Гурыч, М.​І.​Клебановіч, Ф.​С.​Міхалёў, Ф.​Ф.​Пісарук, І.​Я.​Прылілка, У.​С.​Садзін, І.​А.​Скрыган (Янка Скрыган), В.​М.​Смірноў, У.​А.​Толкач, А.​Р.​Хадарын, М.​М.​Шыманскі, У.​Н.​Яцко.

1986. У.​М.​Гром, А.​Д.​Клімовіч, Э.​П.​Луканская, Л.​А.​Нечыпарэнка, А.​К.​Рамановіч, А.​І.​Савіцкі, А.​К.​Сульянаў, У.​В.​Таран, М.​Ф.​Ягораў.

1987. М.​П.​Агароднікаў, С.​А.​Аслезаў, С.​В.​Барадоўскі, А.​М.​Белакоз, А.​У.​Богуш, С.​А.​Галаўко. Ю.​М.​Іваноў, П.​С.​Каваленка, С.​У.​Клімянценка, Я.​В.​Малашэвіч, М.​Ф.​Нікіцін, В.​В.​Тупіцын, М.​В.​Шоба.

1988. М.​А.​Дэйка, М.​І.​Дзялец, В.​І.​Ермаловіч, Я.​А.​Крыскавец, А.​Р.​Курачкін, Т.​М.​Курыла, А.​І.​Марозава, Л.​А.​Міхайлідзі, У.​І.​Пруднікаў, С.​П.​Самуэль, Р.​С.​Сарока, Ф.​Р.​Шкляраў, Дз.​П.​Юхнік.

1989. В.​Я.​Балаханаў, Л.​А.​Валчок, Э.​І.​Герасімовіч, П.​С.​Дурчын, У.​М.​Душкевіч, П.​В.​Елец, К.​М.​Лімарэнка, Я.​Я.​Лявінскі, А.​С.​Міскевіч, А.​А.​Мошчанка, Ю.​І.​Нікалаеў, М.​М.​Нядбайла, Г.​А.​Сакалова, В.​В.​Саўчанка, І.​І.​Семяжонаў (Язэп Семяжон), З.​А.​Танклеўскі, М.​І.​Трафімук, І.​Я.​Фяцісаў, Г.​П.​Чысцякова, А.​А.​Шагаў, Р.​Я.​Шацаў, В.​У.​Яўстратава.

1990. В.​А.​Бабчанка, А.​І.​Барданаў, К.​П.​Батракова, І.​П.​Галко, В.​А.​Губіч, М.​М.​Дубінін, А.​С.​Жукоўскі, Н.​І.​Жураўленка, С.​В.​Звалінская, В.​Б.​Зелянко, Р.​С.​Зыкава, У.​І.​Казакевіч, І.​А.​Канаплянік, Г.​М.​Качалава, Я.​Я.​Квачаў, А.​С.​Костылева, М.​М.​Кузняцоў, У.​В.​Курылін, М.​Я.​Ленсу, А.​М.​Маліцкі, В.​К.​Мацкевіч, К.​Ц.​Мельнікава, М.​Я.​Мінін, М.​М.​Наско, А.​У.​Нікалайчык, Г.​П.​Обух, М.​І.​Падабед, А.​В.​Папоў, Т.​П.​Рашчынская, Т.​Д.​Рудова, В.​М.​Сяліцкая-Нікітчанка, К.​М.​Турына, Р.​Р.​Храпуцкі, М.​С.​Царкоў, Э.​Р.​Шчыры, В.​П.​Ямінскі.

1991. У.​Дз.​Бараноўскі, Я.​Я.​Бацяноўскі, Я.​М.​Быткоўскі, А.​А.​Бянько, І.​І.​Вашкевіч, А.​І.​Вярцінскі, А.​І.​Гатоўская, Р.​Ф.​Герасімовіч, М.​Р.​Дарашкоў, Н.​Р.​Дземянчук, Р.​В.​Дубікаў, П.​Б.​Звонак (Алесь Звонак), Л.​П.​Кац-Лазарава, Г.​М.​Ліхман, М.​П.​Мацкевіч, Р.​Я.​Пармон, У.​М.​Правалінскі, У.​Р.​Правасуд, Я.​С.​Раманаў, В.​Р.​Раманцоў, Н.​І.​Салдатава, П.​І.​Свярдлоў, В.​С.​Семенякоў, Л.​К.​Толкач, Г.​Дз.​Чорны, Т.​І.​Шахновіч, В.​П.​Шымчонак, І.​С.​Янкоўскі.

1992. А.​Н.​Аўрамчанка, В.​Дз.​Васіленка, Ю.​С.​Васільеў, У.​Р.​Громаў, Ц.​М.​Дамашэвіч, В.​Ф.​Жукоўскі, Н.​С.​Загорская, Л.​Ф.​Мельнік, А.​А.​Мурзіч, П.​І.​Пруднікаў, Ю.​В.​Пучынскі, І.​Дз.​Сухан, А.​У.​Тамашэўскі.

1994. С.​А.​Андраюк. Э.​С.​Валасевіч, А.​М.​Ваніцкі, А.​А.​Зарубіна, А.​К.​Клышка, Ч.​У.​Клячко, Ф.​І.​Савіцкі, С.​К.​Сцефановіч.

т. 6, с. 563

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)