Курапа́та ’курапатка’ (Шат., Сл. паўн.-зах., ТС, Нар. лекс., Кліх.). Гл. курапатка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тулу́-тулу́ — анаматапеічны выклічнік (Кліх). Гукаперайманне, параўн. талала, тулю-тулю і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́тачы ‘тут’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ; навагр., ЛА, 2), ту́точы ‘тс’ (Кліх), ту́тачы ‘зусім блізка’ (стол., Жыв. сл.). Да ту́та (гл.) пры дапамозе партыкулы (суф.) ‑чы, паходжанне якога не зусім яснае (Шуба, Прыслоўе, 56). Параўн. гэ́тачы ‘тут’ (навагр., Кліх), надо́ечы, цяпе́рачы (Карскі 2-3, 91).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адбы́тніца ’марнатраўніца’ (Кліх), магчыма, калька з літоўскага. Параўн. літ. atbū́ti ’адбыць’ і ’адняць, пазбавіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́ўскі (маркач) ’валашскі’ (Кліх.). Валоўскі < *валошскі да валах ’назва паўднёвых раманскіх народаў’. Гл. валошка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўпярод ’перад, перш за ўсё’ (навагр., Шн. 3, Кліх). Да пярод, перад, гл. паў-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кох ’пра квактанне’ (Нар. лекс., Янк. I, Кліх, Мат. Гом., Мядзв.). Гукапераймальнае. Параўн. кохаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атваро́г ’тварог’ (Жд., Кліх), ’скіслае малако’ (Інстр. I). Паводле Карскага 1, 261, а‑ — прыстаўное да тварог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карцо́ўка ’дэталь ў коле воднага млына’ (Кліх), запазы-чана з польск. korcówka ’тс’ (да korcić ’трывожыць, непакоіць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́тта ’надта, вельмі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), натто ’тс’ (Кліх, Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’звыш, залішне’ (Нас., Мал.). Гл. надта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)