Кво́та ’частка, доля, працэнт’ (ТСБМ, Нас., Касп., КЭС, лаг., Гарэц.). Ст.-бел. квота ’сума грошай, дата’ (з 1680 г.) < польск. kwota ’тс’ (Булыка, Запазыч., 146), якое з с.-лац. quota ’сума грошай’ (Слаўскі, 3, 501–502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кво́та

(с.-лац. quota, ад лац. qout = колькі)

доля, норма чаго-н. дапушчальнага (у сістэме падаткаў, вытворчасці, збыту і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

quota [ˈkwəʊtə] n.

1. до́ля, ча́стка, кво́та;

There is a strict quota on imports and exports. Ёсць квота на імпарт і экспарт.

2. мініма́льная ко́лькасць, неабхо́дная для выбра́ння кандыда́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Кво́тнік ’ліхвяр’ (Гарэц.). Гл. квота, квоты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кво́ты ’працэнты’ (Шн., Мядзв., Бяльк.). Гл. квота.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Qute

f -, -n кво́та, до́ля, ча́стка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kwota

ж. кніжн. квота, сума;

globalna kwota — агульная сума;

kwota eksportowa (importowa) — экспартная (імпартная) квота;

kwota pieniężna — rpaшовая сума;

kwota podatku — падатковая квота

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

quota

[ˈkwoʊtə]

n.

1) до́ля, ча́стка f.

his quota of tickets to sell — ча́стка біле́таў, які́я ён паві́нен прада́ць

2) гадава́я іміграцы́йная кво́та

3) кво́та і́мпарту

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВЕРКО́Р

[Vercors; сапр. Брулер (Bruller) Жан; 26.2.1902, Парыж — 10.6.1991],

французскі пісьменнік і мастак. Праблемы чалавек—свет—час вырашаў на матэрыяле сац. і паліт. падзей 20 ст.: усталяванне фашызму, 2-я сусв. вайна, акупацыя і супраціўленне. Аўтар зб-каў навел «Друкарня «Вердэн» (1947), «Вочы і памяць» (1948), аповесцей «Маўчанне мора» (1942), «Воўчая пастка» (1979), «Антверпенскі тыгр» (1986), цыкла аповесцей «На гэтым беразе» (т. 1—3, 1958—60), раманаў «Людзі ці жывёлы?» (1952), «Гнеў» (1956), «Сільва» (1961), «Квота, або Прыхільнікі багацця» (1966, разам з П.Карнелем), «Плыт Медузы» (1969), «Ганна Балейн» (1985), прытчы «Як брат» (1973), кніг эсэ «Больш ці менш чалавек» (1949), «Шляхі эвалюцыі асобы» (1965), «Мяцеж чалавека», «У што я веру» (абедзве 1975), успамінаў «Бітва маўчання» (1967), працы «Сто гадоў гісторыі Францыі» (т. 1—3, 1981—84) і інш. Яго творы адметныя філас.-рацыяналістычным пачаткам, экстрэмальнасцю сітуацый, лагічнай завершанасцю сюжэтаў і выразнасцю вобразаў. У 1930-я г. ілюстратар і гравёр. Вынайшаў новы спосаб друкаваць творы жывапісу і графікі — шаўкаграфію.

Тв.:

Рус. пер. — Молчание моря: Повесть;

Люди или животные? Сильва. Плот «Медузы»: Романы. М., 1990.

Е.А.Лявонава.

т. 4, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)