Пістон1, пісту͡он ’невялікі металічны каўпачок з выбуховым рэчывам у ружэйных патронах альбо снарадах’ (ТСБМ, Бес.). Відаць, праз рус. мову з франц. piston, якое з італ. pistone ’поршань’, ’таўкач, мяла’ < лац. pistāre ’таўчы’ (Фасмер, 3, 268). Сюды ж пістон ’шомпальная стрэльба’ (Касп.).

Пістон2 ’белая конусавідная вастраверхая шапка з лямпа’ (Бяльк.), паўн.-усх. пістоны ’мэндлікі’ (КЭС), — у выніку семантычнага пераносу ’каўпачок у выглядзе шапачкі, шапкі’, параўн. польск. piston альбо kapiszon ’капюшон’ > ’шапка (конусавідная) > ’шапка мэндліка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пісто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікі каўпачок з выбуховым рэчывам для загарання зарада ў патроне або снарадзе.

2. Папяровы кружок з невялікай колькасцю выбуховага рэчыва для цацачных пісталетаў, стрэльбаў.

3. Клапан у музычным духавым інструменце (спец.).

|| прым. пісто́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПТЫ́ЛІУМ (Ptilium),

род брыевых імхоў сям. гіпнавых. 1 від. Пашыраны ў хваёвых лясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі П. грабеньчаты (P. crista-castrensis) трапляецца на глебе, гнілой драўніне.

Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі рыхлыя, жаўтавата- або светла-зялёныя, бліскучыя, маюць парасткі ў выглядзе страусавага пяра. Сцёблы 5—20 см, ляжачыя або ўзыходныя. Сцябловае лісце серпападобна выгнутае, ланцэтнае, звужанае ў шылападобную верхавінку. Каробачка нахіленая або гарызантальная на чырванаватай ножцы. Каўпачок клабукападобны.

Птыліум грабеньчаты.

т. 13, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

напа́рстак, ‑тка, м.

Маленькі каўпачок, які надзяваецца на палец пры шыцці, каб не ўкалоць іголкай. [Арына].. знайшла ў шуфлядцы напарстак і пачала цыраваць. Карпаў. Тыдні праз тры я ўжо ўмеў шыць з напарсткам, умеў стачыць дзве полкі саматканага сукна. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЭТАНА́ТАР (ад франц. détoner узрывацца),

зарад брызантнага выбуховага рэчыва (БВР), прызначаны ўзбуджаць (ініцыіраваць) дэтанацыю ў асн. зарадзе прамысл. (падрыўнога) выбуховага рэчыва або ў боепрыпасах (артыл. снарадах, мінах, бомбах, баявых частках ракет і інш.). Робіцца ў выглядзе метал. або папяровай гільзы, начыненай БВР. Капсуль-Д. — тонкі метал. або пластмасавы каўпачок з БВР, які стварае пачатковы выбуховы імпульс. Выкарыстоўваецца для ўзбуджэння дэтанацыі ў разрыўных або падрыўных зарадах. Існуюць таксама электрадэтанатары, якія ўзбуджаюць дэтанацыю эл. токам.

т. 6, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЕЎРО́ЗІЙ (Pleurozium),

род брыевых імхоў сям. энтадонтавых. 1 від — П.​Шрэбера (P. schreberi). Пашыраны ва ўмераных і цёплых абласцях, радзей у гарах Паўд. Амерыкі. У хвойных лясах часта ўтварае амаль суцэльнае покрыва. На Беларусі трапляецца ў хмызняках, на сухіх лясных глебах, лугах, мохавых балотах.

Лістасцябловая двухдомная расліна. Дзярнінкі рыхлыя, зялёныя або жоўта-зялёныя. Сцябло даўж. 5—15 см, узыходнае, карычнева-чырв., аблісцелае. Лісце чарапічнае, увагнутае. Каробачка на чырв. ножцы, схіленая, падоўжаная. Каўпачок клабукападобны.

Плеўрозій Шрэбера.

т. 12, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kapsla

ж.

1. накрыўка; металічны каўпачок;

2. капсуль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ку́пула

(лац. cupula = бочачка)

жэлепадобны каўпачок, які пакрывае валаскі эпітэліяльных клетак у вестыбулярным апараце пазваночных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПАРАЛЕЎКО́БРЫУМ (Paraleucobryum),

род брыевых імхоў сям. дыкранавых. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — П. даўгалісты (P. longifolium), занесены ў Чырв. кнігу. Расце на валунах, радзей на пнях у лясах.

Двухдомныя лістасцябловыя расліны, утвараюць буйныя, белавата-зеленаватыя, шчыльныя, мяккія дзярнінкі. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае, даўж. 2—8 см. Лісце серпападобнае, павернутае ў адзін бок, верхавінкавае сабрана ў чубок. Каробачка прамастойная, жоўта-зялёная або бураватая, на жаўтаватай ножцы. Вечка з дзюбкай. Каўпачок клабукападобны.

Г.​Ф.​Рыкоўскі.

Паралеўкобрыум даўгалісты.

т. 12, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МНІ́Й (Mnium),

род брыевых імхоў сям. мніевых. Пашыраны ва ўмераным поясе і горных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі 4 віды М.: абкружаны (M. marginatum), аднагадовы (M. hornum), зорчаты (M. stellare), няпэўны (M. ambiguum). Трапляюцца на глебе, гнілой драўніне, у вільготных і забалочаных месцах.

Адна- і двухдомныя лістасцябловыя расліны даўж. 2—7 см. Дзярнінкі шчыльныя або рыхлыя, светла- ці цёмна-зялёныя. Сцябло прамастойнае са стэрыльнымі парасткамі.

Лісце скучанае, падоўжана-эліптычнае або падоўжана-ланцэтнае, завостранае. Спарагоны адзінкавыя, рэдка па 2. Каробачка гарызантальная або паніклая, вечка з дзюбкай, каўпачок клабукападобны.

Г.​Ф.​Рыкоўскі.

Мній хвалісты.

т. 10, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)