Картаве́шка ’зняважлівае слова на чалавека з невыразнай гаворкай’ (КЭС, лаг.), гл. картавы. Суфіксальнае ўтвврвнне пры дапамозе пеяратыўнага фарманта ‑ешка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́каць ‘невыразна вымаўляць словы, картавіць’, тры́ковыкартавы’ (ТС). Параўн. укр. три́нкати ‘картавіць’. Гукаперайманне (ЕСУМ, 5, 639), параўн. рус. дыял. три́кать ‘пішчаць; хіхікаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недарэ́ка ’абмежаваны чалавек; заіка’ (Гарэц.), ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недарэ́кі ’неразумны, бесталковы; картавы, заікасты’ (Ян.), ’коснаязыкі’ (пух., Жыв. сл.), недарэ́члівыкартавы, заікасты’ (Ян.), недарэ́чны ’няўдалы’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут змяшаліся розныя па паходжанню словы: адны ўтвораны на мясцовай глебе з неда- ’дастаткова’ і рэ́кці ’сказаць’ (гл.), другія хутчэй за ўсё запазычаны з польск. niedorzeczny ’неразумны, дурны, няўдалы’, што ўзыходзіць да спалучэння do rzeczy ’трапна, талкова’ з пэўнай фанетычнай адаптацыяй (так Кюнэ, Poln.) або ўтворана ў беларускай мове з аналагічнага спалучэння, параўн. дарэ́чы ’ў належны час, у належным месцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талала́ (тылыла́, тылылы́) ’пра балбатню’ (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне, параўн. та‑та‑та ’пра тарахценне, балбатню’ (там жа) і ла-ла-ла (гл.), сюды ж з рознымі нарашчэннямі талало́й ’крык, гам, шум’ (ТС), талало́м фігуральна ’шумная гульба’ (Пятк. 2), талалёх: а мужык талалёх, талалёх, гдзе напіўся, там і лёг (Астравух, Ідыш-бел. сл.); сюды ж талала́хаць, талала́хкаць ’балбатаць’, талала́канне ’балбатня’, талала́й ’балбатун’, талала́йства ’зброд’ (гл.). Параўн. укр. талала́й ’балбатун’, талала́йство ’набрыдзь’, рус. талала́картавы’, талалы́ ’балбатня, пустаслоўе’, талала́кать ’балбатаць, гаварыць’, польск. tałałajstwo ’набрыдзь, навалач, галота’, літ. talala (выгук), talalúoti ’балбатаць, трашчаць’ і інш. Паралельныя ўтварэнні ў асобных мовах, аднак звяртае на сябе ўвагу паўночнаславянскі арэал іх распаўсюджання, гл. таксама Фасмер, 4, 14; ЕСУМ, 5, 507; Махэк₂, 649.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)