карта́вы, -ая, -ае.

3 нячыстым, няправільным вымаўленнем гукаў («р» або «л»).

Картавае дзіця.

Картавае вымаўленне.

|| наз. карта́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карта́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карта́вы карта́вая карта́вае карта́выя
Р. карта́вага карта́вай
карта́вае
карта́вага карта́вых
Д. карта́ваму карта́вай карта́ваму карта́вым
В. карта́вы (неадуш.)
карта́вага (адуш.)
карта́вую карта́вае карта́выя (неадуш.)
карта́вых (адуш.)
Т. карта́вым карта́вай
карта́ваю
карта́вым карта́вымі
М. карта́вым карта́вай карта́вым карта́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

карта́вы карта́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карта́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які нячыста, няправільна вымаўляе гукі «р» або «л». Картавае дзіця. / у знач. наз. карта́вы, ‑ага, м.; карта́вая, ‑ай, ж. — Гэта той картавы? Што хваліцца: «Мяне на х’ёнце паяніла». Навуменка.

2. Нячысты, няправільны (пра вымаўленне гукаў «р» або «л»). Картавае «р». Картавае вымаўленне. Картавая гаворка. □ І калі з маладога гурту вылеціць раскацісты гучны смех або дзе пачуеш крыху картавую мову, так і закарціць азірнуцца: пэўна ж, ён [Паўлюк Трус] там. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карта́вы ’чалавек з невыразнай гаворкай’ (КЭС, лаг.), рус. картавый. Калі рэканструяваць гэты прыметнік як kъrtavъ (Фасмер, 2, 203), то беларускую і рускую лексемы трэба разглядаць як запазычанне з польскай мовы, але польская крыніца не засведчана. Балг. крътѣние ’віск’ з усходнеславянскімі лексемамі звязвае толькі яе гукапераймальны характар. Далейшае этымалагізаванне зусім ненадзейнае (гл. Фасмер, 2, 203; Слаўскі, 2, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карта́ва прысл, карта́вы schnrrend;

карта́вае вымаўле́нне schnrrende ussprache

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

карта́вый карта́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарка́вы I (с горьким привкусом) горькова́тый

гарка́вы II, см. карта́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ґарда́выкартавы’ (Жд. 1). Слова узнікла азванчэннем глухіх (к > ґ, т > д) пад уплывам санорнага р з карта́вы ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карта́віць ’гаварыць картава’, да карта́вы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)