Пілі́льшчык ’насякомае пільшчык’ (карм., Мат. Гом.). З рус. пилильщик ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́стун, пестуй ’вершнік, перакладзіна над вушакамі’ (Мік.; ветк., карм., Мат. Гом.; карм., чач., ЛА, 4), пестынь ’верхняя частка асады дзвярэй’ (слаўг., Мат. Маг.). Да пестаў (гл.), прымітыўныя дзверы на бегуне (драўляныя стрыжні з суком) паварочваліся ў гнёздах, выдзяўбаных у калодках (“ступках”).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лісцёўнік ’ліставы лес’ (карм., Мат. Гом.) утварылася ў выніку намінацыі выразу лісцёвы лес (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Масцярок ’кельма’ (карм., хойн., Мат. Гом.; расон., Шатал.). З рус. мастерок < ма́стер. Да ма́йстер (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падкру́чча Месца каля рачных кручаў (Карм., Слаўг.). Тое ж падкручышча, падкручнішча (Слаўг.).
□ ур. Падкручча каля в. Валынцы Карм.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Пуцёвы ’добры, спагадлівы’ (ст.-дар., Жыв. НС), пуця́шчы ’добры’ (карм., Мат. Гом.). Да пуць ’лад, парадак’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віла́кі мн. л. ’разгалінаванае дрэва’ (карм., Мат. Гом.). Параўн. рус. сіб. вилага ’разваліна, разгалінаванае дрэва’. Да вілы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляту́н ’майстар па пляценню кашоў’ (карм., Мат. Гом.). Да плесці (гл.). Суф. -v//, як у лятун, хадун, паўзун.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахатрава́ць ’патынкаваць’ (карм., Мат. Гом.). Відаць, генетычна звязана з рус. смал. ха́трасьтя ’лахманы’, чэш. chátrati ’рабіцца непрыдатным, старэць’, chatrný ’слабы, нягеглы’, славац. ’хваравіты, кволы’. Трубачоў (Эт. сл., 8, 22) выводзіць праформу xatra, якая са *skatra, роднаснага з літ. skė́trioti, skėtrióti ’растапырваць рукі’. Семантычна, аднак, карм. пахатрава́ць абазначае процілеглы працэс (’абнаўляць, рабіць лепшым’), як зах.-слав. chátrati, chatrný ’старэць, слабець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Легкаву́шка, лігкаву́шка легкавы аўтамабіль’ (ТСБМ, Сцяшк.; светлаг., карм., Мат. Гом.). Утворана ад экспрэсіўнага скандэнсаванага легкавуха, параўн. в.-дзв. лехкавуха ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)