ка́пище прям., перен., уст. ка́пішча, -шча ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

язы́чніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да язычніцтва, язычнікаў, належыць ім. Язычніцкая рэлігія. Язычніцкае свята. Язычніцкае капішча. □ Найбольш старажытныя купальскія песні, відаць, тыя, што ў паэтычных вобразах данеслі да нас водгукі язычніцкіх вераванняў. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капаві́шча ’месца старажытнага суда’ (Гарб.). Ад капішча (гл.). Відавочна, суды, рашэнні прымаліся каля культавага храма, дзе збіралася большасць жыхароў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́льбішча Стар. Месца язычаскага малення. Тое ж бажні́ца, капішча, стадола.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

КА́МЕНСКІЯ ВАЛУНЫ́,

геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1972). За 100 м на ПнУ ад в. Каменка Уздзенскага р-на Мінскай вобл. 2 вялізныя ледавіковыя валуны пегматытавага граніту. Найбольшы камень даўж. 7 м, шыр. 3,5 м, выш. 1,8 м, у абводзе 17,5 м, аб’ём 24 м³, маса каля 64 т. Другі (паўд.) валун даўж. 5,3 м, шыр. 3,5 м, выш. 2,4 м, у абводзе 14,1 м, аб’ём 23,5 м³, маса 62,5 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс. г. назад са Скандынавіі як адзіны блок пароды, які пры раставанні лёду раскалоўся на 2 часткі. У стараж. часы — язычніцкае капішча.

В. Ф.Вінакураў.

т. 7, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кеп ’дурань, блазан’ (Гарэц., Нас. Сб., Шпіл., Янк. БП). Укр. кеп ’тс’. Бел. і ўкр. словы запазычаны з польск. kiep ’тс’, якое ўзводзіцца да прасл. формы kъpъ (Слаўскі, 2, 151). Больш верагодным здаецца тлумачэнне польск. kiep як слова балт. паходжання. Параўн. літ. kẽpis ’разява’, якое, аднак, не мае задавальняючай этымалогіі. Незразумела, чаму Лаўчутэ (Балтизмы, 113), адносячы вытворнае ад кеп > кепска да ліку балтызмаў, не выказала сваёй думкі наконт лексемы кеп. Дабрадомаў (вусна) выказаў думку аб магчымым паходжанні бел., укр. і польск. кеп, kiep ад булг. *kȁp ’ідал, балван’ (вядома, што ст.-слав. капиштекапішча, язычніцкі храм’ таго ж паходжання).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)