Вэ́ндзіць (БРС, Сцяшк. МГ, Інстр. I). Запазычанне з польск. wędzić ’тс’ (Кюнэ, Poln., 113), а гэта да прасл. *(v)ǫd‑капціць’; параўн. польск. wędzić, чэш. bouditi, uditi, славен. ovodíti, odíti, укр. буди́ти, вуди́ти і г. д. (Фасмер, 1, 232; Брукнер, 608; Махэк₂, 666). Гэта слова запазычана таксама рускімі гаворкамі ў Літве (ве́нди́ть; гл. СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schwlen

1.

vi

1) тлець

die Hffnung schwelt — надзе́я це́пліцца

2) дымі́цца, капці́ць (пра лямпу)

2.

vt

Harz ~ — гнаць смалу́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

куро́дым і курады́м, ‑у, м.

Густы едкі дым пры тленні, гарэнні без полымя. Дол на грудку штогод засеян шышкамі. Іх хапае будачніку, каб па вясне капціць кумпякі, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў, заедзі куродымам. Навуменка. Ён мог сказаць, якім агнём гарыць дрэва: сіняватым — алешына, спачатку чырвоным з курадымам, а потым медным — бяроза, светлым і лёгкім — елка. Карпаў. // Асадак ад дыму; копаць, сажа. Агонь наш ужо нават не дыміўся. Пасярэдзіне вуголля стаяла чорная ад куродыму каструля. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́ба, ‑а; мн. нябёсы, нябёс і нябёсаў; н.

1. Атмасфера, якая відна з зямлі — прастора ў форме купала, скляпення. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ. Нягорача свеціць сонца і далёка відаць спакойная сінь далёкіх нябёс. Скрыган. // толькі адз. Сусветная прастора, якая акружае зямлю. Карта горкага неба.

2. Па рэлігійных уяўленнях — месца, прастора, дзе знаходзяцца бог, анёлы, святыя і пад. // Боскія, вышэйшыя сілы. Хай бараніць цябе неба! Маўр.

•••

Аж небу горача (стане, будзе і пад.) гл. горача.

Вісець паміж небам і зямлёй гл. вісець.

Зоркі з неба хапаць гл. хапаць.

Капціць неба гл. капціць.

Манна з неба не сыплецца гл. манна.

Быць на сёмым (дзевятым) небе гл. быць.

Неба з аўчынку здалося — пра стан вельмі вялікага страху.

Пад адкрытым небам — не ў памяшканні, на вольным паветры.

Папасці (трапіць) пальцам у неба гл. папасці.

Узнесці (усхваліць) да неба гл. узнесці.

Як гром з яснага неба гл. гром.

Як з неба зваліўся гл. зваліцца ​1.

Як неба ад зямлі — вельмі моцна, рэзка (адрознівацца і пад.).

Як неба і зямля — нічога падобнага, поўная процілегласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)