Камлю́к1 ’камель’ (ТСБМ, Др.-Падб., Юрч.; КЭС, лаг.), камлю́х, кымлюшок ’тс’ (Яўс.); міёр. камлю́к, къмлюшок ’тонкае паленца дроў’ (Нар. сл.), камлюшок ’сцёрты венік’ (шкл., Мат. Маг.); камлю́к ’прысадзісты, каржакаваты чалавек’ (Др.-Падб.; гродз., З нар. сл.), ’хлопчык-таўстун’ (калінк., З нар. сл.), ’моцны, хуткі’ (полац., Нар. лекс. і З нар. сл.), камлюкава́ты ’камлісты’, ’невысокі, прысадзісты’ (КЭС, лаг.; ТСБМ). Да камель1. Утворана пры дапамозе суф. ‑ʼук (‑ʼух). Сюды ж і свісл. камлукаваты ’тоўсты, нязграбны’ (Сцяшк. Сл.).

Камлю́к2 ’камень’ (нараўл., Мат. Гом.). Ад каменю́к, параўн. укр. каменю́ка ’камень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Масіўны, цяжкі. Грузны стол. □ Пыл шэраю хмараю валіць З-пад грузных машын у бакі. Калачынскі. Нівы пладавітыя Шэпчуць грузным коласам. Глебка. // Тоўсты, непаваротлівы (часцей пра чалавека, яго цела). Дзедава пляменніца была ўжо не маладая: здаровая, грузная, з бледным прыпухлым.. тварам. Ракітны. Грузны, камлюкаваты Валак, па-старэчы цяжка перавальваючыся, тупае да грубкі. Васілевіч. // Цяжкі, марудны (пра крок, паходку і пад.).

2. Цяжка нагружаны. Я ўбачыў здалёк два вокі, і гэта быў поезд. Ён соп, калі падыходзіў, вельмі ж сярдзіта. І такі ж грузны, чорны ўвесь, як тоўстая вужака. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бурва́лак1 ’невялікі ўзгорак, сухое месца на нізіне’ (Янк. Мат.). Відаць, памяншальнае ад *бурва́л, параўн. рус. бурева́л (Даль) ’лес паломаны і звалены бурай’, бел. бурава́л (да буря, бура і валіць, валить). Невядома ці ёсць нейкая сувязь з літ. bùrvalkis ’сцежка, пратаптаная статкам жывёлы’ ці ст.-літ. burvalkas ’прадмесце’ (прус. burwalkan ’двор’). Аб літ. словах гл. Фрэнкель, 1, 533.

Бурва́лак2 бушва́лак (жарт.) ’кавалак бервяна; моцны, прысадзісты (камлюкаваты) чалавек’ (Сцяц.). Няясна. Магчыма, таго ж паходжання, што і бурвалак1, г. зн. < *бурва́л < бурава́л. Ускосна аб гэтым сведчыць і другая форма — бушва́лак, якая (з лінгвагеаграфічных меркаванняў: зах.), здаецца, з’яўляецца паланізаванай формай ад бурва́лак (параўн. польск. burza ’бура’). Непакупны (Latv. Vest., 1973, № 2, 81) лічыць гэта слова магчымым балтызмам (прус. burwalkan двор і г. д.’). Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)