камлюкава́ты, -ая, -ае.

1. 3 тоўстым, моцным ствалом; камлісты.

К. дуб.

2. перан. Плячысты, прысадзісты (пра чалавека; разм.).

|| наз. камлюкава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камлюкава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. камлюкава́ты камлюкава́тая камлюкава́тае камлюкава́тыя
Р. камлюкава́тага камлюкава́тай
камлюкава́тае
камлюкава́тага камлюкава́тых
Д. камлюкава́таму камлюкава́тай камлюкава́таму камлюкава́тым
В. камлюкава́ты (неадуш.)
камлюкава́тага (адуш.)
камлюкава́тую камлюкава́тае камлюкава́тыя (неадуш.)
камлюкава́тых (адуш.)
Т. камлюкава́тым камлюкава́тай
камлюкава́таю
камлюкава́тым камлюкава́тымі
М. камлюкава́тым камлюкава́тай камлюкава́тым камлюкава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

камлюкава́ты

1. (о дереве) комли́стый; кря́жистый;

2. перен., разг. (о человеке) кря́жистый, корена́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камлюкава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З тоўстым, моцным ствалом; камлісты. У садзе, пад старой камлюкаватай грушай, было сховішча. Шамякін.

2. Разм. Пра плячыстага, прысадзістага чалавека. [Ладуцька] сядзеў на прыступцы пад дзвярамі вагончыка, грузны, камлюкаваты. Хадкевіч. Невысокага росту, камлюкаваты, Бярозін быў у вайсковай гімнасцёрцы без пагонаў, з зоркай Героя Савецкага Саюза. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камлюкава́ты

1. (пра дрэва) dick, dckstämmig, stämmig;

камлюкава́тае дрэ́ва ein dckstämmiger Baum;

2. (пра чалавека) unterstzt;

камлюкава́ты мужчы́на ein unterstzter Mann

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кряжистый (о человеке) разг. камлюкава́ты, карчакава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разва́лісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З пахістваннем з боку ў бок (пра паходку). Камлюкаваты Пшанічны развалістай хадой ступіў наперад. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыва́сты, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі густымі бровамі. Шафёр, брывасты, з густой чупрынай, камлюкаваты і, відаць, дужы чалавек, не адказаў. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скура́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Скураная куртка. Гэта быў камлюкаваты, нават тоўсты, гадоў пад шэсцьдзесят стары ў кароткай скуранцы. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысадзісты, прыземісты; камлюкаваты, каржакаваты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)