мне недосу́г мне няма́калі́ (не́калі, няма́ ча́су).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пясо́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
1. Прылада, якая ўжывалася некалі для пасыпання пяском напісанага з мэтай прасушвання.
2. У паравозе: скрынка з пяском, які аўтаматычна высыпаецца на рэйкі, калі пачынаюць буксаваць колы (спец.).
3. Запоўненая пяском нізкая шырокая скрынка для дзіцячых гульняў.
П. ў двары.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
éinsta
1) адно́йчы, калі́сьці, не́калі
2) калі́-не́будзь (у будучым)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
не́калі1, безас.узнач.вык.
Няма калі, бракуе часу. Некалі сумаваць за работай.Барадулін.— Хутчэй, дачушка, а то мне некалі.Васілевіч.— Некалі мне цяпер ні сварыцца, ні мірыцца, — адказала [Волька] непрыязна, суха. — Працы хапае і дома, і ў калгасе...Ваданосаў.
1. Калісьці, даўно; у далёкім мінулым. Кіраваўся Мікола да таго дома, дзе некалі сустракаўся з сакратаром абкома.Новікаў.Гэта быў стары, пашарпаны, некалі пафарбаваны ў бела-блакітны колер маршрутны маленькі аўтобус.Ракітны.Жылі некалі ў адным краі людзі ў згодзе ды ў ладзе.Якімовіч.
2.Калі-небудзь у будучым. Маці расказвае ўсё, што толькі ведае пра горад, у якім і сажа была ўсяго разы са тры; расказвае і ніколі не забудзе абнадзеіць: — Вось і ты некалі вырасцеш і паедзеш у горад.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Не́калі ’няма калі, няма часу’ (Нас., Грыг., Гарэц., Мал., Сл. ПЗБ, ТС, Растарг.), ’няма калі; калісьці’ (докш.; бых., Янк. Мат.; Бяльк.), ’калісьці, даўно’ (Сцяшк.), ’некалі; у будучым, у хуткім часе’ (Яўс.), параўн. таксама з нарашчэннем часціц: не́каліка, не́калікі, не́каліцька, не́какаліцькі (Яўс.), рус.не́коли ’няма калі, няма вольнага часу’, ст.-слав.нѣколи ’калісьці, аднойчы’. Прасл.*několi, з ně (гл. не) і koli (гл. калі), гл. ESSJ SG, 2, 478.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sometime
[ˈsʌmtaɪm]1.
adv.
1) не́калі, калі́-ко́лечы, калі́-не́будзь
Come over sometime — Захо́дзь калі́-не́будзь
2) не́калі, не́дзе
it happened sometime last March — Гэ́та зда́рылася не́дзе ле́тась у сакавіку́
2.
adj.
ко́лішні, былы́
a sometime pupil of the school — ко́лішні ву́чань гэ́тае шко́лы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Не́кальства ’недахоп вольнага часу; мітусня’ (Нас., Гарэц., Ян., Юрч.). Ад некалі ’няма калі’, параўн. таксама дзеяслоў нёкаліцца ’затрымлівацца, марудзіць’ (Яўс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калі́сь ’некалі, у мінулым, даўней’ (БРС, ТСБМ, Бяльк.; дзярж.; КЭС; Нас.), ’калі-небудзь, у будучым’ (ТСБМ), калісьці ’некалі, у мінулым, даўней’ (БРС, ТСБМ; дзярж., КЭС). У Насовіча ў форме коли‑сь‑то. Сл. паўн.-зах. адзначае формы калісь, колісь, колесь, колысь ’некалі, даўней’, калісьці, калісьця ’тс’. У ТСколісь і коліся ’тс’. Укр.колись, рус.колись (смал., зах.-бран., куйбыш.), колись‑то (курск., смал.). Відавочная бел.-укр. інавацыя, да koli (гл. калі), -сь, відаць, займеннікавага паходжання, параўн. Сразнеўскі, I, 772. Адносна функцый лексемы гл. спецыяльна ESSJ SG, 2, 356–357.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kiedyś
1.калі, калісьці, некалі;
byłem kiedyś w Wilnie — я быў калісьці ў Вільні;
2.калі-небудзь;
kiedyś pojedziemy — калі-небудзь паедзем
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)