шата́ться

1. (качаться) хіста́цца, калыва́цца;

зуб шата́ется зуб хіста́ецца (калыва́ецца);

2. (покачиваться при ходьбе) хіста́цца;

3. (бродить, слоняться) разг. бадзя́цца, блука́ць;

шата́ться без де́ла бадзя́цца без спра́вы;

4. (о непрочно прикреплённом) хіста́цца, калыва́цца;

5. перен. (колебаться) хіста́цца;

6. страд. хіста́цца, калыва́цца; см. шата́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рок-н-рол ’дынамічны парны танец амерыканскага паходжання’ (ТСБМ). З амерыканска-англ. rockʼnʼ‑roll ’хістайся і качайся’ < rockкалывацца, ківацца’, ʼn < and ’і’, roll ’качацца’, якое стала сімвалам новага віду музыкі. Увёў у карыстанне на пач. 50‑х гадоў XX ст. папулярны кліўлендскі дыскжакей А. Фрыд (Рэйзак, 543).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ркаць ’крычаць (пра гусей)’: гусі таркаюць так: тыр‑тар (в.-дзв., Шатал.), та́ркаюць, тэ́ркаюць ’гагочуць (гусі)’ (паст., карэлку, стаўб., ЛА, 1). Гукапераймальнае, параўн. таркатаць, гл.

Тарка́ць ’соваць, торкаць’, ’штурхаць, будзіць’ (ТСБМ, Нас.), ’кляваць (пра рыбу)’ (мазыр., ГЧ), ’рухаць’ (Шпіл.), та́ркаць ’штурхаць’ (Сцяшк. Сл.), то́ркаць ’чапаць, кратаць’, ’кляваць’ (ТС), то́ркацца ’торкацца’ (Растарг.), торка́цца ’варушыцца, калывацца’ (ТС). Укр. торка́ти ’кратаць, кранаць, чапаць; закранаць’. Гл. торкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хіста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Калыхацца, ківацца з боку ў бок.

Вершаліны дрэў хісталіся ад моцнага ветру.

Агеньчык свечкі слаба хістаўся.

2. Ківацца з боку ў бок пры хадзьбе.

Конь быў такі худы, што аж хістаўся.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Калыхацца, калывацца ў бакі.

Зуб хістаецца.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Траціць ранейшае значэнне, сілу.

Аўтарытэт закона хістаецца.

5. перан. Быць у нерашучасці, вагацца.

Перад тым, як прыняць рашэнне, ён заўсёды хістаўся.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Быць няўстойлівым, мяняцца.

Цэны на рынку хістаюцца.

|| аднакр. хісну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся і хістану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

|| наз. хіста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хістацца, вагацца, гайдацца, гойдацца, пагойдвацца, ківацца, качацца, калыхацца, пакалыхвацца; калывацца, зыбацца, вахтацца (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

раска́чиваться

1. гайда́цца, калыха́цца, гу́шкацца, разго́йдвацца, раскалы́хвацца, разгу́шквацца;

2. (шататься) хіста́цца, калыва́цца, ківа́цца;

3. перен., разг. развару́швацца;

4. (при ходьбе) ківа́цца;

5. страд. разго́йдвацца, раскалы́хвацца, разгу́шквацца; расхі́ствацца, развару́швацца; см. раска́чивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Люля́ць ’рытмічна гойдаць’, ’калыхаць дзіця’ (ТСБМ, Шат., Ян.; дзятл., Сл. ПЗБ), драг. лю́ляты ’тс’ (Клім.). Укр. лю́ля́ти ’закалыхваць дзіця’, рус. люлькать, польск. lulać, в.-луж. lulać, чэш. lulati, усх.-славац. ľuľac, серб.-харв. љу́љати, макед. лулам, балг. люле́я ’тс’. Прасл. lʼulʼati ’ўсыпляць дзіцё спевам і калыханнем’. Утворана ад выклічніка lu‑lu > люлі! (гл.). І.‑е. адпаведнікі: літ. liūliúoti ’закалыхваць’, ’хістацца’, ’калывацца, калыхацца’, ст.-інд. lṓlati ’рухацца туды-сюды’, ням. lullen, англ. lull ’тс’. І.‑е. *leu‑ (Слаўскі, 4, 376–377; Фасмер, 2, 545–546; Скок, 2, 287; БЕР, 3, 578; Шустар-Шэўц, 12, 868; Махэк₂, 343; Бязлай, 2, 156; Трубачоў, Эт. сл., 15, 210–212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калыва́ць ’вагаць, хістаць’ (БРС; зах.-бел., Весці), калывацца (БРС, ТСБМ, Бір.; Сл. паўн.-зах.; Сцяшк., Федар.). Магчыма, сюды і ашм. калыта́цца ’ківацца’ (зуб… калытайацца), калі гэта не з калатацца ’калаціцца, трэсціцца — ківацца’. Фанетычна дакладная паралель ва ўкр. коливати ’хістаць, калываць’, ’ісці павольна, хістаючыся’, што неабходна разглядаць як бел.-укр. інавацыю на базе больш архаічнага *kolybati (рэканструкцыю дазваляюць зрабіць зафіксаваныя ў рус. і каш. арэалах лексемы, статус укр. колибати, якое прыводзіць Фасмер, 2, 299, няясны). Паводле Трубачова, Эт. сл. 10, 164, да шырока вядомага прасл. kolěbati. Звяртаецца ўвага (там жа, 130), што ‑y‑ ў *kolybati хутчэй за ўсё дыфтангічнага паходжання, калі гэта сапраўды ў адносінах ‑ě‑, ‑oi‑ ў kolěbati. Той факт, што ад *kolybati утвораны інтэнсівы kolysati/kolyxati (больш шырока вядомыя ў славянскіх мовах), безумоўна, сведчыць на карысць вялікай архаічнасці формы *kolybati. З даўніх прапаноў спробы знайсці і.-е. адпаведнікі (Патабня, Цупіца) падтрымкі не знайшлі, як і меркаванні Міклашыча, а пазней Бернекера аб сувязі з kolo. Слаўскі (2, 347) не выключае магчымай сувязі з гукапераймальнымі ўтварэннямі (аналагічныя думкі яшчэ ў Бернекера і Скока) тыпу польск. дыял. klebotać, chlebotać ’калываць, хістаць, муціць’, рус. хлебать і асабліва дыял. хлебестатькалывацца, хістацца і да т. п.’; БЕР (2, 550) дапускае і.-е. праформу *k​ol‑ што вельмі няпэўна; спосаб утварэння няясны. Трубачоў (Эт. сл., 10, 130, 395) прымае як найбольш верагодную версію, якая была распрацавана Голубам–Копечным (176) і Махэкам₂ (268), дзе kolěbati разглядаецца як прэфіксальнае. Пры гэтым пярэчанні датычаць у першую чаргу самога факта такога рашэння, паколькі ў дэталях этымалогія Махэка дастаткова абгрунтаваная. Сапраўды, падобныя прэфіксальныя ўтварэнні (тыпу ўкр. ковертати) сустракаюцца сярод дзеясловаў руху, другая частка злажэння добра параўноўваецца Махэкам з літ. láibas ’тонкі, высокі’, лат. laībs ’тонкі, слабы’, што з семантычнага пункту погляду таксама сумненняў не выклікае. Трубачоў (Эт. сл., 10, 164) адзначае, што, калі тлумачыць *ko‑lěb‑ < *loib‑, як Махэк₂, 268, фанетыку кораня *lyb можна разумець як экспрэсіўную трансфармацыю *loib‑ > *lŭb‑ > *lyb‑, а гэта знаходзіць аналогію ў літ. мове, дзе, магчыма, роднаснае láibas мае экспрэсіўны варыянт lùiba, luibà; аб адносінах ui/аі (< і.-е. оі) гл. Буга, Rink., 1, 459; 2, 263; а lùiba спецыяльна 1, 298.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пока́чиваться

1. (о чём-л., находящемся в подвешенном состоянии, от ветра, волны) пакалы́хвацца, калыха́цца, паго́йдвацца, гайда́цца; (в люльке, на качелях, в гамаке и т. п.) пагу́шквацца, гу́шкацца;

2. (пошатываться — о чём-л. неустойчивом или слабо закреплённом) пахі́ствацца, хіста́цца, пакалы́хвацца, калыха́цца, калыва́цца;

3. (колебаться в вертикальном направлении) вага́цца, пазы́бвацца, зы́бацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

колеба́ться

1. (колыхаться) калыха́цца, гайда́цца; (слегка — ещё) варушы́цца, кра́тацца;

от лёгкого ветерка́ колеба́лась занаве́ска ад лёгкага ве́трыку калыха́лася (варушы́лася, кра́талася) фіра́нка;

ло́дка слегка́ колеба́лась ло́дка злёгку гайда́лася (калыха́лася);

2. (шататься, быть неустойчивым) хіста́цца, обл. калыва́цца, ківа́цца, кра́тацца, варушы́цца;

анте́нна коле́блется антэ́на хіста́ецца (калыва́ецца, ківа́ецца, кра́таецца);

стол коле́блется стол хіста́ецца (калыва́ецца);

стре́лка мано́метра коле́блется стрэ́лка мано́метра хіста́ецца (кра́таецца);

верху́шка берёзы едва́ колеба́лась вяршо́к бяро́зы ледзь калыва́ўся (ківа́ўся, кра́таўся);

3. (качаться в вертикальном направлении) вага́цца, разг. зы́бацца;

земля́ коле́блется зямля́ вага́ецца;

мостки́ под нога́ми колеба́лись кла́дка пад нага́мі зы́балася;

4. (о неустойчивом состоянии) хіста́цца;

температу́ра коле́блется тэмперату́ра хіста́ецца;

5. перен. (быть в нерешительности) хіста́цца, вага́цца;

он до́лго колеба́лся, пре́жде чем дать своё согла́сие ён до́ўга хіста́ўся (вага́ўся), ране́й чым даць сваю́ зго́ду;

6. перен. (терять влиятельность, вызывать сомнение) хіста́цца;

его́ авторите́т стал колеба́ться яго́ аўтарытэ́т пача́ў хіста́цца;

7. страд. калыха́цца, гайда́цца, варушы́цца, кра́тацца; хіста́цца, калыва́цца, ківа́цца; вага́цца, зы́бацца; см. колеба́ть 1—3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)