калыва́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. калыва́юся калыва́емся
2-я ас. калыва́ешся калыва́ецеся
3-я ас. калыва́ецца калыва́юцца
Прошлы час
м. калыва́ўся калыва́ліся
ж. -
н. -
Загадны лад
2-я ас. калыва́йся калыва́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час калыва́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

калыва́цца несов., возвр., страд., обл. шата́ться, колеба́ться; кача́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Абл. Хістацца, ківацца; пакалыхвацца. Віця памацаў пальцамі сучок, які калываўся ў сухой дошцы, націснуў на яго. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закалыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць калывацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вайжда́цца ’хістацца, калывацца’ (З нар. сл.). Магчыма, кантамінацыя важгацца (гл.) і важдацца ’доўга займацца якой-небудзь справай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакалыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абл. Калывацца некаторы час. Ванька-ўстанька крыху пакалываўся і спыніўся. // Рухацца, хістаючыся. — Дзесяць хвілін стаіш! — аб’явіў шафёр, саскочыў на асфальт, ляпнуў дзверцамі і ўразвалку, крыху касалапа, пакалываўся да касы. Жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поша́тываться (тро́хі, зрэ́дку, час ад ча́су) хіста́цца (калыва́цца, ківа́цца); пахі́ствацца, пакалы́хвацца, ківа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шата́ться

1. (качаться) хіста́цца, калыва́цца;

зуб шата́ется зуб хіста́ецца (калыва́ецца);

2. (покачиваться при ходьбе) хіста́цца;

3. (бродить, слоняться) разг. бадзя́цца, блука́ць;

шата́ться без де́ла бадзя́цца без спра́вы;

4. (о непрочно прикреплённом) хіста́цца, калыва́цца;

5. перен. (колебаться) хіста́цца;

6. страд. хіста́цца, калыва́цца; см. шата́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рок-н-рол ’дынамічны парны танец амерыканскага паходжання’ (ТСБМ). З амерыканска-англ. rockʼnʼ‑roll ’хістайся і качайся’ < rockкалывацца, ківацца’, ʼn < and ’і’, roll ’качацца’, якое стала сімвалам новага віду музыкі. Увёў у карыстанне на пач. 50‑х гадоў XX ст. папулярны кліўлендскі дыскжакей А. Фрыд (Рэйзак, 543).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ркаць ’крычаць (пра гусей)’: гусі таркаюць так: тыр‑тар (в.-дзв., Шатал.), та́ркаюць, тэ́ркаюць ’гагочуць (гусі)’ (паст., карэлку, стаўб., ЛА, 1). Гукапераймальнае, параўн. таркатаць, гл.

Тарка́ць ’соваць, торкаць’, ’штурхаць, будзіць’ (ТСБМ, Нас.), ’кляваць (пра рыбу)’ (мазыр., ГЧ), ’рухаць’ (Шпіл.), та́ркаць ’штурхаць’ (Сцяшк. Сл.), то́ркаць ’чапаць, кратаць’, ’кляваць’ (ТС), то́ркацца ’торкацца’ (Растарг.), торка́цца ’варушыцца, калывацца’ (ТС). Укр. торка́ти ’кратаць, кранаць, чапаць; закранаць’. Гл. торкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)