петы́цыя, ‑і, ж.

Калектыўная пісьмовая просьба, накіраваная да главы ўрада або да вышэйшых органаў улады; калектыўнае хадайніцтва.

[Лац. petitio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЕТЫ́ЦЫЯ (ад лац. petitio),

калектыўнае пісьмовае прашэнне, накіраванае вышэйшым органам улады.

т. 12, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

петы́цыя

(лац. petitio)

пісьмовае калектыўнае прашэнне, накіраванае органам улады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

współzawodnictwo

н. спаборніцтва; саперніцтва;

współzawodnictwo zespołowe — калектыўнае спаборніцтва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

каапера́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей сумесна ўдзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў.

Жыллёвая к.

Спажывецкая к.

|| прым. кааператы́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пастано́вакалектыўнае рашэнне’, ’распараджэнне дзяржаўнай установы’ (ТСБМ). Укр. постано́ва ’пастанова, рашэнне’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана паводле установа, якая таксама з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем. Да пастанаві́ць ’прыняць пастанову, вырашыць’, ’вызначыць’, ’прызначыць’, ’паставіць што-н.’, ’пабудаваць’ (ТСБМ, Янк. 1, Касп., Ян.) < прасл. stanoviti. Гл. ста́віць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д ХІМІ́ЧНЫХ ВЫ́РАБАЎ.

Створаны ў 1962 як з-д дахавых матэрыялаў. З 1968 з-д хім. вырабаў. З 1992 Гомельскае калектыўнае вытв.-камерц. прадпрыемства «Завод хімічных вырабаў». Асн. Прадукцыя (1997): гумавыя галёшы, швейныя, пухова-пер’евыя вырабы (коўдры, падушкі, матрацы), штучная скура і плёнка, цырата, пенаплен, масціка будаўнічая і антыкаразійная, шлангі паліўныя і інш.

т. 5, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чыта́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чытаць.

2. звычайна мн. (чыта́нні, ‑яў). Цыкл лекцый ці дакладаў, прысвечаных пэўнаму колу пытанняў. Ленінскія чытанні. Педагагічныя чытанні. Купалаўскія чытанні.

•••

Літаратурнае чытаннекалектыўнае чытанне мастацкіх твораў з мэтай абмеркавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ава́цыя, ‑і, ж.

Калектыўнае выказванне працяглымі воплескамі, радаснымі воклічамі (звычайна на тэатральных пастаноўках, мітынгах) адабрэння чаго‑н., захаплення чым‑н. Гучнай авацыяй і крыкам «ура» пакрылася прамова камандзіра. Каваль. Грыміць авацыя у зале — Нібы прыбой магутны б’е. Гілевіч.

[Лац. ovatio — радасць, весялосць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АБУ́ХАВА,

вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і с.-г. калект. прадпрыемства «Абухава». За 18 км на ПдУ ад Гродна, 1,5 км ад чыг. ст. Жыдомля. 1702 ж., 521 двор (1994). Калектыўнае с.-г. і гандл. прадпрыемствы, лазнева-пральны камбінат, станцыя тэхн. абслугоўвання. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Палац культуры, б-ка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддз. сувязі, ашчадны банк, гандлёвы цэнтр.

Н.А.Абухава.

т. 1, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)