шмаццё, ‑я, н., зб.

Тое, што і шмоцце. Я падстаўляю зэдлік і лезу на печ, з якой патыхае сырой аўчынай, разграбаю нейкае шмаццё і адразу засынаю. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

taboret, ~u

м. табурэт, табурэтка; зэдлік; услончык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сто́лакзэдлік, услончык’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Сцяшк.; петрык., Шатал.; Ян., Мат. Гом., Скарбы, Бяльк.; паст., ваўк., узд., беласт., Сл. ПЗБ), сто́лок ‘слон, табурэтка’ (ТС, Нар. словатв., ПСл.; стол., Нар. лекс.), сто́лок, сто́лка, сту́лказэдлік’ (Сл. Брэс.), сто́лкі ‘козлы’ (Сл. рэг. лекс.). З польск. stołek ‘табурэтка’. Польскае слова ўтворана ад stół, гл. Борысь, 579.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто́лак, ‑лка, м.

Абл. Зэдлік. [Чухрэвіч] устаў з доўгага столка і паставіў яго каля .. [Агаты]. Чорны. — Мо аж з Мазыра? — падцягвае .. [дзед Іван] да грубкі столак і садзіцца, прыгладжваючы густыя, яшчэ не зусім пасівелыя валасы. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капы́лле, ‑я, н., зб.

Капылы. [Мікіта] дамашнім спосабам, распарваючы ў печы ясень, гнуў палазы і вычэсваў капылле для саней. Галавач. На вокнах свежыя фіранкі ўсміхаюцца; прасцірадламі чыстымі пазасланы зэдлік і столік з шавецкім капыллем. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лажэ́чнік, ‑а, м.

Абл. Планка з выразамі, у якія ўстаўляюцца лыжкі, нажы, відэльцы. Варанецкі стаяў і аглядаў небагаты [хатні] скарб.. За сталом дзве лавы — адна ад покуця ў адзін бок, другая — у другі. Зэдлік ля печы, на сцяне ў парозе драўляны лажэчнік. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́к(а) ‘драўляная лаўка’: бацько зробіў трыка (пруж., Сл. Брэс.), відаць, трык м. р. Няясна. Магчыма, ад трык ‘баран’ (гл.). Падобны перанос назіраецца ў каза́ ‘назва падставак, зэдлікаў’, смал. козю́лечказэдлік’, кабы́ла, саба́ка ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Палавіна расколатага ўздоўж бервяна. Партызаны ўвішна накладалі на сані сухія бярозавыя плашкі. М. Ткачоў. Гаспадар павесіў на сценку лямку, прымасціўся на плашцы дроў, а Лену запрасіў сесці на зэдлік. Галавач.

2. Інструмент, якім наносяць разьбу на металічныя дэталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысто́лак ’скрыня ў стале, шуфляда’ (ТС; ашм., Стан.), ’лаўка пры стале, зэдлік’ (Бяльк.), прысто́лік, прысті́лок, прысто́льнік, прыстэ́льнік ’шуфляда ў стале’ (Нар. лекс., Шатал., Сл. Брэс., Жыв. НС), прысту́лок ’шуфляда (у стале, шафе і інш.)’ (стол., Нар. лекс.). Утворана прэфіксальна-суфіксальным спосабам ад стол (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скаме́йка ж. ла́ўка, -кі ж.; (домашняя, переносная) засло́н, -на м., усло́н, -на м.; зэ́длік, -ка м.; (комнатная широкая) тапча́н, -на́ м.; (школьная) ла́ўка, -кі ж., па́рта, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)