сплява́ць, сплюю, сплюеш, сплюе; зак., што.

Разм. Спэцкаць, змазаць што‑н. пляўкамі; запляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

naoliwić

зак. змазаць, падмазаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сма́зать сов.

1. пама́заць, зма́заць; (колёса — ещё) падма́заць;

2. перен., разг. (дать взятку) падма́заць (каго); даць подма́зку (каму);

3. перен. (сделать нечётким) зма́заць;

сма́зать вопро́с зма́заць пыта́нне;

4. (ударить) прост. ба́цнуць, хво́снуць, пля́снуць, пэ́цнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зма́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. змазваць — змазаць (у 1 знач.) і змазвацца — змагацца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падма́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. што. Крыху, злёгку змазаць маслам; падбавіць масла ў што-н.

П. скавараду.

П. кашу.

2. перан., каго (што). Задобрыць, падмазаць (у 2 знач.; разм.).

|| незак. падма́сліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзёгаць, -гцю, м.

Цёмны смалісты вадкі прадукт, які атрымліваецца шляхам сухой перагонкі дрэва, торфу або каменнага вугалю.

Змазаць боты дзёгцем.

Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду — пра што-н. малое, здольнае атруціць, сапсаваць вялікае.

|| прым. дзёгцевы, -ая, -ае і дзягця́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

natłuścić

зак. прамасліць, памазаць (змазаць) тлушчам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падма́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Крыху, злёгку змазаць маслам; намасліць дадаткова. Падмасліць скавараду. Падмасліць кашу.

2. перан. Разм. Даць хабар, задобрыць хабарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ума́слить сов.

1. пама́заць, зма́заць ма́слам; (натереть) нама́заць ма́слам;

2. перен., разг. улаго́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Адчысціць, адцерці шараваннем. Адшараваць кацёл. □ Прыйшоў, нарэшце, час, калі ўжо можна было густа змазаць і скласці інструменты, адшараваць рукі набела. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)