Мярні́чы, мерні́чыземлямер’ (смарг., шальч., Сл. ПЗБ; шчуч., Сцяшк. Сл., Юрч. Фраз. 3). З польск. mierniczy ’каморнік’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

surveyor

[sərˈveɪər]

n.

1) земляме́р, тапо́граф, камо́рнік -а m.

2) інспэ́ктар, кантралёр -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

surveyor [səˈveɪə] n.

1. земляме́р, камо́рнік; тапо́граф; геадэзі́ст;

a naval surveyor гідро́граф

2. BrE інспе́ктар;

a surveyor of weights and measures кантралёр ме́раў і вагі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КАМО́РНІК,

1) у Польшчы ў 12—13 ст. слуга або дваранін пры дварах князёў, каралёў. Кіраваў хатняй маёмасцю, прадстаўляў інтарэсы і замяшчаў гаспадара пры выкананні малазначных спраў.

2) У ВКЛ у 16—17 ст. геадэзіст-землеўпарадчык, член падкаморскага суда. Прызначаўся падкаморым і замяшчаў яго пры вырашэнні спрэчак на месцы. Займаўся вымярэннем і здымкай мясцовасці (межаў, маёнткаў і г.д.) у якасці судовага выканаўцы, а таксама асабіста за кошт зацікаўленага боку. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі заменены інстытутам землямераў, канчаткова знік у 1840 пасля скасавання межавых судоў і спынення дзейнасці Статута ВКЛ 1588.

3) У бытавым ужытку ў 19 — пач. 20 ст.землямер.

Я.​К.​Анішчанка.

т. 7, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Камо́рнік, кымо́рнік ’спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў, землямер’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Мядзв., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.; Сл. паўн.-зах.), каморніцтва ’землямерная справа’ (Гарэц., ТСБМ). Ст.-бел. коморникъ ’загадчык каморы, памочнік, падкаморы’, ’феадальна залежны селянін у Вялікім княстве Літоўскім (XVII–XIX стст.), які не меў зямлі і ўласнага дома, бабыль’. Значэнне ’землямер’ уласнабеларускае. Узнікла яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага (Падкаморы ў судова-арбітражным органе XVI–XIX стст. аглядаў спрэчныя землі, заслухоўваў сведчанні суседзяў, выносіў рашэнне і вызначаў межы; яму памагалі каморнік ’памочнік падкаморыя’ і пісар (БелСЭ, 8, 7), да камора (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Msser II m -s, -

1) вымяра́льнік, вымяра́льная прыла́да; лічы́льнік

2) земляме́р, камо́рнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мэтра1 ’метр’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’дровы, складзеныя так, каб усе вымярэнні мелі 100 см’, ’цэнтнер’ (Сцяц.). Як навуковы тэрмін з II пал. XIX ст. Паводле аналогіі да лі́тра ’літр’, якое, аднак, узыходзіць яшчэ да с.-лац. мовы (litra). Да метр (гл.).

Мэтра2землямер’ (Бес.). Да метр (гл.). Перанос значэння з nomen instrumentis на nomen agentis.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)