шна́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

Шукаць навобмацак або заходзіць, заглядваць у розныя месцы, шукаючы каго-, што-н.

Ш. па закутках.

Шнарыць вачамі — пільна ўглядацца, шукаць позіркам.

|| наз. шна́ранне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заха́живать несов., многокр., разг. захо́дзіць, хадзі́ць; (навещать — ещё) наве́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заходи́тьI несов., в разн. знач. захо́дзіць; см. зайти́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БЯЛУ́ХА (Delphinapterus leucas),

млекакормячае падатр. зубатых кітоў сям. дэльфінавых. Адзіны від роду. Пашырана ў морах Арктыкі і ў прылеглых Берынгавым і Ахоцкім морах. У вельмі суровыя зімы трапляецца каля берагоў Японіі, Вялікабрытаніі, ЗША, заходзіць у Балтыйскае м.

Даўж. да 6 м, маса да 2 т. Галава круглаватая, невялікая. Афарбоўка цела ў дарослых белая або жоўтая, у маладых шэрая і блакітная. Корміцца рыбай і ракападобнымі, у пагоні за рыбай заходзіць у рэкі. Добра пераносіць няволю. Важны прамысл від. Цэніцца за моцную скуру і высакаякасны тлушч.

Бялуха.

т. 3, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

за́хад, -у, М -дзе, м.

1. Адзін з чатырох бакоў свету і напрамак, процілеглы ўсходу; частка гарызонту, дзе заходзіць сонца.

2. Мясцовасць, размешчаная ў гэтым напрамку, а таксама («З» вялікае) краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі.

Мастацтва Захаду.

|| прым. захо́дні, -яя, -яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доўгавало́сы, ‑ая, ‑ае.

З доўгімі валасамі. — Аднойчы заходзіць у цырульню поп і садзіцца да мяне. Самы сапраўдны доўгавалосы бацюшка з барадой. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́зум ро́зум, -му м.;

ум за ра́зум захо́дит ро́зум за ро́зум захо́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

overlap

[,oʊvərˈlæp]

v., (-pp-)

наклада́ць, захо́дзіць адно́ на адно́; перакрыва́ць, перакрыжо́ўвацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГАНІМЕ́Д,

малая планета № 1036. Дыяметр 28 км, найменшая адлегласць ад Сонца 1,22 а.а., найбольшая — 4,1 а.а. Па выцягнутасці (эксцэнтрысітэт 0,54) і нахіле да плоскасці зямной арбіты (26°) арбіта нагадвае арбіту каметы (заходзіць унутр арбіты Марса). Адкрыта В.​Баадэ (Германія, 1924).

т. 5, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zapuszczać się

незак. заходзіць; забягаць; забірацца; паглыбляцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)