шна́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

Шукаць навобмацак або заходзіць, заглядваць у розныя месцы, шукаючы каго-, што-н.

Ш. па закутках.

Шнарыць вачамі — пільна ўглядацца, шукаць позіркам.

|| наз. шна́ранне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)