засну́ть сов. засну́ць, мног. пазасына́ць, пасну́ць;

засну́ть ве́чным сном засну́ць ве́чным сном.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкархну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. (разм.).

Заснуць на кароткі час.

П. седзячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убаю́каться укалыха́цца, закалыха́цца; (уснуть) засну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усну́ть сов. засну́ць, мног. пазасына́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. (разм.).

Заснуць ненадоўга лёгкім сном, задрамаць.

П. на хвіліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазасына́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Заснуць — пра ўсіх, многіх.

Дзеці пазасыналі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; зак.

Правесці некаторы час сплючы, заснуць на кароткі час.

Пасплю з гадзінку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разаспа́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца; -пі́ся; зак. (разм.).

Праспаць даўжэй звычайнага, заснуць надоўга.

Дзіця разаспалася, не хоча ўставаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засына́ць несов., прям., перен. засыпа́ть; см. засну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасну́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; зак.

Заснуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Дзеці паснулі.