Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАЦЬКО́ЎСТВА (у праве),
засведчаны ў органах ЗАЦСа факт паходжання дзіцяці ад пэўнага мужчыны. Пры нараджэнні дзіцяці ў маці, якая знаходзіцца ў шлюбе, дзейнічае прэзумпцыя, што бацькам з’яўляецца яе муж. У гэтым выпадку звесткі пра бацьку ў запіс аб нараджэнні дзіцяці ўносяцца на падставе пасведчання аб шлюбе. Калі шлюб не быў зарэгістраваны, запіс пра бацьку робіцца па сумеснай заяве бацькі і маці. У выпадку адмовы бацькі прызнаць сваім дзіця, якое нарадзілася па-за шлюбам, спрэчкі аб устанаўленні бацькоўства вырашае суд. Пры нараджэнні дзіцяці незамужняй жанчынай звесткі пра фактычнага бацьку ў запіс акта аб нараджэнні не ўносяцца, калі бацька адмовіцца прызнаць дзіця сваім і няма рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства. У такіх выпадках запіс пра бацьку дзіцяці робіцца на прозвішча маці, а імя і імя па бацьку запісваецца па яе ўказанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Квітару́сьнік ’кніжачка бланкаў, квітанцый, квітоў’ (Нар. сл.). Да квіт (гл.). Словаўтварэнне прадугледжвае тры суфіксы: ‑ар‑усь‑нік. На жаль, словы *квітар і *квітарусь не засведчаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́львар ’фальварак’ (Яшкін). Відавочна, з *фольварк (< польск.folwark < ням., гл. Варш. сл., 1, 759; Брукнер, 124). Праўда, непасрэдны пераход ф > б не вельмі засведчаны (прыклады тыпу ба́са ’кадушка’, басоля ’фасоля’ (гл.) можна тлумачыць і іначай), але іншай магчымасці этымалагізавання, здаецца, няма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́сціп ’досціп’ (БРС, Байк. і Некр.), дасці́пнасць ’дасціпнасць’ (БРС). Паводле Кюнэ (Poln., 50), запазычанне з польск.dowcip, dowcipność ’тс’ (Кюнэ, там жа, як аргумент прыводзіць той факт, што гэтыя словы вядомы толькі заходнім славянам; параўн. і чэш.důvtip). Аб польск. словах гл. падрабязна Слаўскі, 1, 158. Няясным, аднак, застаецца фармальны бок запазычання. Бел. формы тыпу до́сціп, дасці́пны і г. д. маглі б зыходзіць да польск. форм тыпу dowścipny, але апошнія засведчаны толькі з тэрыторыі Беларусі (Litwy; гл. Слаўскі, там жа.). Ужо ў ст.-бел. мове засведчаны ўсе вядомыя сёння формы: довтипъ, довтепъ, довтыпъ, довстипъ, довципъ, довтипный, довтипность (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 98–99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́рдзіць, гардзі́цца ’грэбаваць, пагарджаць’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск.gardzić (ужо ў ст.-бел. мове засведчаныгардити, гардитися, гл. Булыка, Запазыч.). Таксама запазычаннем з польск. з’яўляецца і ўкр.га́рдитися. Параўн. Слаўскі, 1, 258; Булыка, Запазыч., 79. Зыходным з’яўляецца прасл.*gr̥diti, *gr̥dъ (Слаўскі, там жа) або (у іншым напісанні) *gъrditi, *gъrdъ (Трубачоў, Эт. сл., 7, 202, 206).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атэста́цыя. Ст.-бел.атестация з 1627 (Гіст. мовы, 1, 257). Рус.аттестация з 1719, укр.атестація з 1668. З лац.attestatio праз польск.atestacja (Булыка, Запазыч.); такое ж паходжанне рускага слова (Шанскі, 1, А, 174). Паводле Крукоўскага, Уплыў, 78, сучаснае беларускае слова — праз рускую, што не выключана, паколькі не засведчаны працяг старабеларускага слова ў пісьменнасці; аднак слова магло падтрымлівацца польскай дзелавой мовай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атачы́ць ’акружыць’ (Гарэц.). У рускай пашырана на захадзе, укр.оточити, польск.otoczyć ’тс’, чэш.otočiti, славац.otočiť ’акружыць, павярнуць, пакрыць, абвязаць’, славен.otočati ’акружаць’. Дзеяслоў точитизасведчаны ў ст.-рус. у значэнні ’гнаць, ездзіць’, аналагічныя значэнні вядомыя сучаснай чэшскай і славацкай мовам, дзе таксама дзеяслоў točiti ўказвае на вакольны, кругавы рух, паварот. Гэта значэнне і было, відаць, першасным для пашыранага цяпер у шэрагу славянскіх моў значэння слова атачыць ’акружыць’. Улічваючы адзінкавасць беларускага прыкладу, можна меркаваць пра яго запазычаны (відаць, з польскай) характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́раб, даро́бка ’скрынка’ (Нас.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 178) лічыць гэта праславянскім дыялектызмам (*dorbъ), які, акрамя бел. мовы, засведчаны таксама (с. 172) у рус. (дыял.до́роб ’скрынка, сіта’) і ўкр. (дороба́йло ’сіта’). Слав.*dorbъ звязана з літ.darbas ’пляцёнка з лісцяў’, ст.-інд.darbhás ’пучок травы’, dr̥bháti ’звязвае, пляце’. Гл. Фасмер, 1, 530; Трубачоў, Эт. сл., 4, 74. Цікава, што прасл. лексема з вельмі надзейнымі і.-е. сувязямі рэканструюецца ў даным выпадку толькі на аснове ўсх.-слав. даных, што наогул трапляецца не вельмі часта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каха́нак ’любы, каханы’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Нас. і г. д.), каха́нка ’любая, каханая’. Гэтыя словы засведчаны ўжо ў ст.-бел. мове: коханка, коханокъ. Дзеяслоў кохати ў ст.-бел. мове Булыка (Запазыч., 173) адносіць да паланізмаў. Зразумела, што і вытворныя, якія маюць адпаведнасці ў польск. (kochanek, kochanka), хутчэй за ўсе таксама запазычанні. Няясна, з якіх прычын коханка, коханокъ Булыка адносіць да ўтварэнняў, якія ўзніклі ўжо ў бел. мове (гл. с. 15, дзе гаворыцца, што пасля экземпліфікацыі прыводзяцца дэрываты, утвораныя на бел. глебе). Параўн. Кюнэ, Poln., 66.