Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мурцава́ць ’есці з вялікім апетытам’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ.mùrdyti ’запіхваць’, ’таўчы’. Зычны ‑ц‑ пад уплывам мурцоўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
éinstoßen*vt
1) запі́хваць (унутр чаго-н.)
2) выбіва́ць (дзверы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zapychać
незак.
1. затыкаць;
2. засоўваць, запіхваць;
3. набіваць (напаўняць)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пхаць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).
1.каго-што. Дакранацца рэзкім рухам, кароткім ударам, рухам ад сябе, штурхаць.
П. у грудзі.
П. суседа локцем.
П. тачку.
2.каго-што. Паспешліва або з цяжкасцю запіхваць.
П. рэчы ў чамадан.
3.каму што. Прымушаць есці, піць многа ці супраць жадання.
П. ежу дзіцяці.
|| аднакр.пхнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце́, -нуць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).
|| наз.пха́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
hinéinstoßen*
1.vt упі́хваць, запі́хваць, утыка́ць
2.vi(s)вайск. урыва́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Талха́ць ’штурхаць’ (шарк., ЛА, 2), ’запіхваць’ (красл., Сл. ПЗБ), талхану́ць ’стукнуць, ударыць’ (бярэз., Сл. ПЗБ). Гл. талахкаць ад імітатыва *талах, варыянт *талх побач з талых, гл. Параўн. таўхаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́гаць ’жэрці’, ’есці, гучна сёрбаючы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ.mugóti ’жэрці; хутка, многа есці, запіхваць’. Параўн. таксама ўсх.-польск.mugać ’ссаць, піць’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 345). Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць лексему ў разрад слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўмо́рыць ’мясіць; запіхваць’ (Юрч. Вытв.), таўмо́рыцца ’тоўпіцца, вазіцца, кешкацца’ (Юрч. Фраз. 1). Дзеяслоў, утвораны ад незахаванага *tъlmiti (гл. папярэднія словы) з экспрэсіўным суф. ‑ori‑, аналагічным да ‑oli‑ (чаргаванне гэтых суфіксаў характэрна для гукапераймальных і экспрэсіўных дзеясловаў, параўн. Борысь, Leksyka słów., 30). Параўн. таўпіць, таўпорыць, гл.