бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Засн. на розных рытмічных элементах руху (прытупваннях, выстукваннях, падбіўках), у якіх танцоры імітуюць некат. моманты працэсу малацьбы. Запісаны ў 1950 у Магілёўскай вобл.Сцэн. варыянт танца створаны І.Серыкавым.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыме́та, ‑ы, ДМ ‑меце, ж.
Тое, што і прыкмета. Дзед Талаш і Мартын Рыль былі запісаны ў асобны спісак з пералічэннем прымет, па якіх можна пазнаць іх.Колас.— А ляцяць як нізка! — Зіма блізка, — напамінае Сцяпан вядомую ўсім прымету.Крапіва.Зачарнелі дарогі — добрая прымета на ўраджай.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІДЭАФІ́ЛЬМ,
фільм, запісаны на відэамагнітафоннай стужцы, а не на кінаплёнцы. Узнік у 1970-я г. на тэлебачанні. Жанры разнастайныя: маст., навук.-папулярныя, дакумент.-публіцыстычныя, хранік. і інш. У параўнанні з кінафільмамі мае шэраг пераваг у эстэт. і тэхнал.-вытв. аспекце (мнагакамерны метад здымкі, электронны мантаж, спецэфекты, што даюць магчымасць атрымаць камбінаваны кадр любой складанасці, шматразовае выкарыстанне для запісу магнітнай плёнкі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фанагра́ма
(ад фана- + -грама)
тэкст, запісаны пры дапамозе фанографа на плёнцы, пласцінцы, а таксама плёнка, пласцінка з такім запісам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
on record
запіса́ны, зарэгістрава́ны
it was the warmest winter on record — Гэ́тая зіма́ зарэгістрава́ная як са́мая цёплая
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БАВА́ КАРАЛЕ́ВІЧ,
герой стараж. аповесці і нар. казак. Твор пра Баву Каралевіча ўзнік у 12 ст. ў Францыі як рыцарскі раман. Праз Італію і Сербію трапіў на Беларусь, дзе ў 16 ст. перакладзены на бел. мову. На ўсх.-слав. землях «Аповесць пра Баву» шырока бытавала ў вуснай перадачы і набыла рысы нар. казкі. Вядомыя рус., укр., бел. варыянты казкі «Бава Каралевіч». Бел. варыянты запісаны ў Чачэрскім, Бярэзінскім і інш. р-нах.