«ЦЕ́РНІЦА»,

старажытны бел. народны танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп умераны. Асобныя элементы танца імітавалі мяцце лёну на церніцы. Мелодыя і прыпеўкі да танца запісаны ў 1940-я г. Г.​Цітовічам у в. Засімы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. У 1970-я г. І.​Назіна ў в. Гарадзец Столінскага р-на Брэсцкай вобл. выявіла польку з назвай «Ц.» з той жа інтанацыйнай асновай.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 17, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)