ГУРТ
(у бел. муз. фальклоры),
устойлівы ансамбль з некалькіх творча раўнапраўных спевакоў. Кожны з іх выконвае ў ансамблі пэўную функцыю, якая асэнсоўваецца як асаблівае майстэрства і замацоўваецца ў спец. тэрміналогіі: запявала «заводзіць» песню, тыя, што вядуць асн. напеў ніжняга голасу, — «басуюць», а выканаўца верхняга сольнага голасу «падводкі» «падымае» песню. Пашыраны пераважна ў паўд. раёнах Беларусі.
Літ.:
Можейко З.Я. Песенная культура белорусского Полесья. Село Тонеж. Мн., 1971. С. 19—28.
З.Я.Мажэйка.
т. 5, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вяртахла́ ’неўраўнаважаная, легкадумная жанчына’ (дзярж., Нар. сл.) утворана, відавочна, ад *вяртуха́ць (гл.) і экспрэсіўнага суф. ‑л‑а, які ўтварае назоўнікі, што абазначаюць асоб паводле іх якасных прыкмет. Экспрэсіўнасць слова садзейнічала таму, што націск перайшоў на апошні склад, а гэта ў сваю чаргу — выпадзенню галоснай асновы перад суф. ‑л‑а (якая маецца, напрыклад, у словах: завадзіла, запявала, абдзірала і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЗУГА́ЕЎ (Дзугаты) Георгій Хасакоевіч
(28.3.1911, с. Дзугатыкау Джаўскага р-на, Паўд. Асеція — 1985),
асецінскі пісьменнік. Друкаваўся з 1935. Аўтар паэт. зб-каў «Прамень сонца» (1938), «Ключ сэрца» (1959), «Запявала» (1967), «Сонечныя блікі» (1979), раманаў «На вастрыі клінка» (1964), «Залатая крыніца» (1974, Літ. прэмія імя К.Хетагурава 1976) і інш. Пераклаў на асецінскую мову кнігу выбр. лірыкі бел. паэтаў «Песня, апаленая вайной» (1976), асобныя творы Я.Купалы, П.Броўкі, М.Калачынскага. На бел. мову творы Дз. перакладалі Калачынскі, Г.Кляўко, Ю.Свірка.
т. 6, с. 125
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
◎ Кана́рхаць, кынаркыць ’чытаць каноны і казаць стыхіры ў царкве’, ’дакучліва і са слязьмі выпрошваць’, кынаркыньня ’вымаганне’, кынаркыла ’вымагальнік’ (Гарэц., Нас., Яўс.), канархіст(а) ’лобры спявак, пачынальнік спеваў’, ’запявала’, ’забаўнік’ (Нас.). Рус. конархать ’чытаць каноны ў царкве’, смал. ’дакучліва прасіць’, укр. канархати ’спяваць на клірасе’ ’гаварыць у нос’, ’гібець’, ст.-рус., ц.-слав. конархати. З грэч. κανοναρχώ ’чытаю каноны’ (Фасмер, 2, 307). Значэнне ’прасіць’ узнікла ў XVIII ст., калі бедныя вучні спяваннем канонаў •зараблялі сабе па пражытак (Насовіч, 229).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дацягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., каго-што.
1. Цягнучы, даставіць да якога‑н. месца; давалачы. Дацягнуць лодку да вады. // Разм. Павольна, з цяжкасцю давезці, данесці да якога‑н. месца. Пакуль Антонава кабыла дацягнула свой воз да млына, зрабілася зусім цёмна. Новікаў. // без дап. Разм. З цяжкасцю даехаць, даляцець да якога‑н. месца. Самалёт паступова зніжаўся, нягледзячы на ўсе мае намаганні трымацца набранай вышыні. Я адразу зразумеў, што нам не дацягнуць да базы. Шамякін.
2. Працягнуць, правесці, пракласці да якога‑н. месца. Дацягнуць да лесу тэлефонны провад. // перан. Давесці што‑н. пачатае да канца ці да пэўнай ступені выканання. Дацягнуць урок да канца. Дацягнуць да нормы.
3. Праспяваць да канца; дапець. Як дацягнуў запявала апошняе слова, дзесяткі галасоў, няроўных, але ўпэўненых, падхапілі песню, узнялі яе ўгору і запоўнілі песняй пустынную вуліцу. Галавач.
4. і без дап. Разм. Правесці час да якога‑н. моманту. Дацягнуць час да вячэры. □ Каб толькі дацягнуць да ночы, там можна было б знайсці дарогу дадому. Лобан. // Пражыць, праіснаваць да якога‑н. часу, падзеі; дажыць. [Бацька] даўно ўжо чакаў гэтага моманту, даўно ўжо думаў, як дацягнуць да ўраджаю. Маўр. Дажыў Макарый да сівых валос І дацягнуў аж да вайны Айчыннай. З. Астапенка.
5. Разм. Зацягнуць выкананне чаго‑н., не зрабіць што‑н. своечасова. Дацягнуць здачу экзамена да вясны. □ — Дацягнулі да апошняга... Загубілі дзяўчынку! — злаваўся Сцепанец. Гарбук.
•••
Ледзь дацягнуць ногі — з цяжкасцю дайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)