запява́ла, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ва́л.

1. Саліст, які выконвае запеў у харавых песнях.

Галасісты з.

2. перан. Пачынальнік, зачыншчык чаго-н. (разм.).

З. калектыву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запява́ла

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. запява́ла запява́лы
Р. запява́лы запява́л
Д. запява́лу запява́лам
В. запява́лу запява́л
Т. запява́лам запява́ламі
М. запява́ле запява́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запява́ла

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. запява́ла запява́лы
Р. запява́лы запява́л
Д. запява́ле запява́лам
В. запява́лу запява́л
Т. запява́лай
запява́лаю
запява́ламі
М. запява́ле запява́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запява́ла м. и ж., прям., перен. запева́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запява́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е; Т ‑ай, ж.

1. Спявак (спявачка), які (якая) выконвае запеў у харавых спевах. За гутаркаю пасыпаліся песні; запявалам вызваўся Хлор. Гартны. У гуртку мастацкай самадзейнасці і на вечарынках .. [Мар’яна] заўсёды была запявалай. Стаховіч.

2. перан. Разм. Пачынальнік, зачыншчык чаго‑н. Мы гартаваліся У баях і ў працы дбалай, Мы небывалага юнацтва запявалы. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запява́ла м., ж. Vrsänger m -s, -; Vrsängerin f -, -nen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запява́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. запява́ю запява́ем
2-я ас. запява́еш запява́еце
3-я ас. запява́е запява́юць
Прошлы час
м. запява́ў запява́лі
ж. запява́ла
н. запява́ла
Загадны лад
2-я ас. запява́й запява́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час запява́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запева́ла запява́ла, -лы м. и ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Vrsänger

m -s, - запява́ла; царк. ка́нтар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пачына́ць — дзеяслоў незакончанага трывання ад пача́ць (гл.). Прасл. počinati < počęti < čęti, čьnǫ (Трубачоў, Эт. сл., 4, 109). Сюды ж пачына́льнік ’кіраўнік валачобнікаў; зачыншчык, запявала’ (Нас., Грыг.), ’заснавальнік’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.). Аб суфіксе ‑льнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)