Ржаве́ц ’ржэўнік ?’ магчыма ’жыцік, Lolium L.’: вельмі багато ржаўцу́ расце па лёну (лельч., Мат. Гом.), параўн. укр. ржане́ць ’жыцец лугавы, Phleum pratense L.’, рус. цвяр. ржане́ц ’тс’, алан. ржане́ц ’пустазелле на льняным полі’. Відаць, узыходзіць да ржанец, якое з іржа́2 ’жыта’. Параўн. таксама рус. перм. ржани́к ’пустазелле каласоўнік палявы, Bromus arvensis L.’, якое расце ў жыце і лёне, падобнае да жыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліснік ’паслён чорны, Solanum nigrum L.’ (брэсц., маг., Кіс.; шчуч., Сл. ПЗБ), драг. лэ́снык ’піжма, Tanacetum vulgare L.’ (Нар. словатв.) звычайна атаясамліваецца з гліснік (< глістнік < гліста — у народнай медыцыне, напрыклад, піжмай выганяюць глістоў), параўн. віц. глі́снік ’паслён салодка-горкі, Solanum dulcamara L.’ (Кіс.), укр. гли́стник ’цытварны палын, Artemisia Sieberi Bess’, ’паслён салодка-горкі’, глист́як, рус. цвяр. гли́стник, валаг. глистовник ’тс’, наўг. ’піжма’, славен. glístnikжыцік ап’яняючы, Lolium temulentum L.’, ’куколь звычайны, Agrostemma githago L.’, ’цвінтарэй, Centaurium Hill.’ Рус. назвы розных раслін і траў: листник, листняг, листняк, відаць, адносяцца да ліст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)