КАЗЕ́ЛКА (Канстанцін Кандратавіч) (22.10.1915, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. — 8.1.1989),
бел. самадзейны майстар-разьбяр па дрэве. Засл. дз. маст. Беларусі (1957). Скульптурам К. характэрны складаная дынамічная кампазіцыя, дакладнасць мадэліроўкі і стараннасць апрацоўкі матэрыялу. Выкарыстоўваў сюжэты з фальклору, літ. твораў, гісторыі і сучаснага жыцця: «Віцязь» (1948), «Аляксандр Неўскі», «Сувораў», «Мужычок з ногцік» (усе 1949), «Багдан Хмяльніцкі», «Руслан і Рагдай», «Бой рыцара з турам», «Салават Юлаеў» (усе 1954), «Героі Брэста», «Беларусы едуць», «Паляванне на зубра» (усе 1957), «Цялятніца» (1958), «Будзёнаўцы» (1962), «Партызанская тачанка» (1965) і інш.
Літ.:
Леонова А.К. Народная деревянная скульптура Белоруссии. Мн., 1977.
3. Пачаць рабіць што-н., гаварыць што-н. (разм., неадабр.).
Ад яго чакалі тоста, а ён паехаў зусім не туды.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пячы́на (печы́на) ’абломак поду ў печы’ (ТС). Да печ (гл.); рэалія мела засцерагальныя функцыі, параўн.: у нас ек едуць венчацца, то беруць гэту печыну (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рээвакуі́раваны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад рээвакуіраваць.
2.узнач.наз.рээвакуі́раваны, ‑ага, м.; рээвакуі́раваная, ‑ай, ж. Той (тая), хто вярнуўся ці варочаецца з эвакуацыі. Едуць рээвакуіраваныя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суцяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да суцешыць.
2. Быць суцяшэннем, аблягчэннем. І толькі адно суцяшала: не адзін жа .. [Рыгорка], а і другія са школы разам едуць у тое падарожжа.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЛЯ́ЎКА (Мікола) (Мікалай Аляксандравіч; н. 13.12.1941, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1965). Працаваў на лесанарыхтоўках у Карэліі, у рэдакцыі нясвіжскай раённай газеты, на Бел. радыё і тэлебачанні, настаўнічаў. З 1980 у час. «Вясёлка». Друкуецца з 1957. У зб-ках паэзіі «Едуць маразы» (1966), «Жалеза» (1970), «Лотаць» (1973), «Круг» (1977), «Эстакада» (1982), «Дар» (1985), «Зімні дождж» (1991) і інш. услаўляе чалавека працы, раскрывае думы і пачуцці сучасніка, мінулае роднай зямлі, апявае каханне. Піша паэмы, балады, казкі, апавяданні, нарысы. Аўтар кніг для дзяцей «Дзед і ўнучка» (1983), «Салодкі лядзяш» (1986), «Як дом будавалі» (1987), «Вясёлая азбука» (1992, з К.Камейшам), «Дзе жывуць казкі» (1994), «Запрашаем на калядкі» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бяля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Светлавалосая, бялявая жанчына, дзяўчына. Цяпер як ні ў чым не бывала едуць вясельныя паязды з вёскі ў вёску: вязуць сабе палешукі чарнабровых нявест, а ўкраінцы — сінявокіх бялянак.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
харо́міна, ‑ы, ж.
Вялікі будынак. [Гукан:] — Яны там у лясніцтве дачу сабе адгрохалі.. Хароміна!Шамякін.Трэба людзям дуб ці якая жардзіна — усё сюды, у лясы пятроўскія, едуць. Там ужо і з хатамі не вельмі раскашоўваюцца: не разводзяць харомін.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Не варты выедзенага яйца (не мае ніякага значэння; разм.).
2. З’есці ўсё, што знаходзіцца ў чым-н.
В. міску крупніку.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пашкодзіць, разбурыць чым-н. едкім.
Кіслата выела дзірку ў тканіне.
Дым выеў вочы (стала балюча глядзець ад дыму).
|| незак.выяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паязджа́нін, ‑а, м.
Уст.Абл. Той, хто знаходзіцца ў дарозе, едзе куды‑н.; падарожнік. Гэтыя дзве машыны пайшлі следам за трыма грузавікамі з салдатамі, а за імі пайшлі яшчэ тры грузавікі з салдатамі. Так усе гэтыя паязджане выехалі з Баранавіч на Сіняўку і далей проста імчаліся па Маскоўска-Варшаўскай шашы, на ўсход.Чорны.Ціхамір глянуў на гадзіннік — была ўжо шостая гадзіна, але ў вакзале яшчэ было цемнавата. — Ды праз гадзіну [буфет] адчыняць, — сказаў Ціхамір тонам бывалага паязджаніна.Чыгрынаў.// Удзельнік вясельнага поезда. Як у моры ў белым снегу Без днявання, без начлегу, Ў бездарожжа, ў беспрыстанне Едуць, едуць паязджане.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)