gamekeeper [ˈgeɪmˌki:pə] n. е́гер

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

huntsman

[ˈhʌntsmən]

n., pl. -men

1) паляўні́чы -ага m.

2) е́герm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

падло́ўчы, ‑ага, м.

Уст.

1. Старшы аб’ездчык; ляснічы. Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы. Стары ляснічы па-сваему цаніў Міхала, як служаку. Колас.

2. Старшы егер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́сцік, ‑а, м.

Памянш. да куст (у 1, 2 знач.); невялікі куст. Кусцік травы. □ У лесе егер Дзямід ведаў кожны кусцік, кожную птушку, кожнага звера з усімі яго звычкамі і норавамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Htzer m -s, -

1) паляўн. е́гер, сабака́р

2) падбухто́ршчык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Jäger m -s, -

1) паляўні́чы

2) е́гер

3) ав. самалёт-знішча́льнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ліня́ць, ‑яе; незак.

1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць. Гэта тканіна вельмі ліняе. // перан. Разм. Страчваць сілу, выразнасць, яркасць; блякнуць. Пачынаю чытаць [свой рукапіс] і тут жа кляну сябе за няўмельства. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.

2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё верхняе покрыва (пра жывёл, птушак). Каля берага плавае пер’е і пух. — Качкі ліняюць, — гаворыць егер. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПІВАВА́РНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна харчовай прамысловасці па вырабе піва. На Беларусі старэйшыя прадпрыемствы П.п. — «Аліварыя» (былы з-д братоў Лекерт, 1864), піўзаводы ў Лідзе (1876), Мазыры (1885). 16 прадпрыемстваў П.п. (1999) уваходзяць у асацыяцыю «Белпіва». Выпускаецца каля 50 гатункаў піва. Найб. прадпрыемствы: акц. т-вы «Аліварыя», «Лідскі піваварны завод», акц. прадпрыемства «Крыніца». Працуюць піўзаводы ў Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Магілёве, Маладзечне, Навагрудку, Оршы, Полацку, Рагачове, Рэчыцы, Слуцку і інш., бел.-шведскае прадпрыемства па вытв-сці піва «Залаты егер» у Мазыры. На долю П.п. прыпадае 3% валавой прадукцыі харч. прам-сці, 4,8% прамысл.-вытв. сродкаў. Спажыванне піва — 27 л на чалавека за год. Частка прадукцыі П.п. Беларусі экспартуецца ў Расію.

Найб. развіта П.п. у Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі. Даніі, Чэхіі, ЗША, Японіі і інш. Спажыванне піва на чалавека за год — у Чэхіі 90, у Вялікабрытаніі 103, у Германіі 140 літраў.

П.​І.​Рогач.

Да арт. Піваварная прамысловасць. Вытворчыя ўчасткі Мінскага завода «Аліварыя»; 1 — цыліндра-канічных танкаў; 2 — варачны.
Вытворчасць піва на Беларусі, тыс. дэкалітраў
Вобласці Беларусі Гады
1990 1995 1998
Брэсцкая 2577 1328 1975
Віцебская 4183 1627 2409
Гомельская 5829 2358 4280
Гродзенская 4215 2679 4360
Магілёўская 5545 1055 2897
Мінская 2573 638 1532
Мінск 7907 5496 8585
Усяго 32829 15181 26038

т. 12, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лоўкі ’спрытны, умелы, добры, якасны’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), ’зручны, ёмкі, выгодны’ (Яруш., Выг.), ’прыгожы’ (маз., лун., пін., Сл. Брэс., З нар. сл.), ловак ’спрытны (чалавек)’, ’зручны (пра рэч)’ (Шат.), лоўчы ’здатны, спрытны’ (ТС), лоўка ’добра (аб здароўі)’ (Ян.), ’зручна, умела, удала’ (Сл. ПЗБ), ’спрытна, прыгожа’ (Бяльк., Касп., Шат.), лаўчэй ’лепш, зручней, прыдатней’ (Юрч., Шат., Мат. Янк.; нясв., Жд. 2). Прасл. lovъkъ (параўн. харв. lȍvak ’які адносіцца да lov ’лоў’). Параўн. літ. lavùs ’лоўкі, кемлівы, хітры’ (Фасмер, 2, 509). Прыметнік, утвораны ад дэвербатыўнага кораня lov‑ (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 377). Да ловы (гл.). Сюды ж лоўчыегер, ляснічы, старэйшы паляўнічы’, ’прывучаны, прызначаны для лоўлі’ (Гарэц., Грыг., Др.-Падб., Касп., Жд. 2, ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Павадка, прывычка. Нельга сказаць, каб не любіў.. [Макоўчык] пагаварыць з таварышамі, але меў звычку ў кожнай гаворцы шукаць нейкі сэнс, пагарджаў пустой балбатнёй. Мележ. Прыйшоўшы дадому,.. [Варвара] па звычцы спынілася ў дзвярах — выцерла ногі аб палавік. Васілевіч. У лесе егер Дзямід ведаў кожны кусцік, кожную птушку, кожнага звера з усімі яго звычкамі і норавамі. В. Вольскі.

2. Разм. Звычай, традыцыя. Нас ветрам прадзьмула дарога. І хоць не хацелі віна, Мы выпілі з нейкага рога, Па звычцы грузінскай — да дна. Калачынскі. У кожным краі свае звычкі. Недзе ж ядуць шампіньёны, а ў нас абыходзяць іх. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)