е́гер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Паляўнічы прафесіянал; спецыяліст па арганізацыі палявання, ахове і ўзнаўленні фаўны.

2. Салдат з асобых стралковых (егерскіх) палкоў у некаторых еўрапейскіх арміях.

|| прым. е́герскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

е́гер

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. е́гер е́геры
Р. е́гера е́гераў
Д. е́геру е́герам
В. е́гера е́гераў
Т. е́герам е́герамі
М. е́геру е́герах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

е́гер м., охот., воен. е́герь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

е́гер, ‑а, м.

1. Паляўнічы-прафесіянал, які вядзе нагляд за дзікімі жывёламі, арганізуе паляванне, абучае паляўнічых сабак і інш. // Работнік лясной аховы ў запаведніках. У лесе егер Дзямід ведаў кожны кусцік, кожную птушку, кожнага звера з усімі яго звычкамі і норавамі. В. Вольскі.

2. Салдат асобых стралковых палкоў у некаторых арміях 17 — сярэдзіны 19 стст.

[Ням. Jäger — паляўнічы, стралок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лейб-е́гер

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лейб-е́гер лейб-е́геры
Р. лейб-е́гера лейб-е́гераў
Д. лейб-е́геру лейб-е́герам
В. лейб-е́гера лейб-е́гераў
Т. лейб-е́герам лейб-е́герамі
М. лейб-е́геру лейб-е́герах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падло́ўчы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (уст.).

1. Старшы аб’ездчык, ляснічы.

2. Старшы егер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

е́герь е́гер, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падло́ўчы, ‑ага, м.

Уст.

1. Старшы аб’ездчык; ляснічы. Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы. Стары ляснічы па-сваему цаніў Міхала, як служаку. Колас.

2. Старшы егер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́сцік, ‑а, м.

Памянш. да куст (у 1, 2 знач.); невялікі куст. Кусцік травы. □ У лесе егер Дзямід ведаў кожны кусцік, кожную птушку, кожнага звера з усімі яго звычкамі і норавамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліня́ць, ‑яе; незак.

1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць. Гэта тканіна вельмі ліняе. // перан. Разм. Страчваць сілу, выразнасць, яркасць; блякнуць. Пачынаю чытаць [свой рукапіс] і тут жа кляну сябе за няўмельства. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.

2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё верхняе покрыва (пра жывёл, птушак). Каля берага плавае пер’е і пух. — Качкі ліняюць, — гаворыць егер. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)