Адду́ла ’адпачынак’ (Нас.), аддуха ’тс’ (КЭС. лаг.) да дуць. Параўн. ад‑дыхнуць ’адпачыць’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́льна,

1. Прысл. да вольны (у 1, 2, 4, 5, 6, 8, 10 знач.).

2. Каманда на права трымацца ў страі свабодна. Стаяць вольна! □ — Вольна! — скамандаваў ён [Ягораў]. Байцы ўскалыхнуліся, ім перадалося хваляванне камандзіра. Краўчанка.

3. безас. у знач. вык. Аб адчуванні свабоды. Тут так вольна, так цікава, Што толькі тут ён і жыве. Колас.

•••

Вольна дыхнуць гл. дыхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нады́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Нагрэць паветра дыханнем. Надыхаць у пакоі.

2. Дыхнуць некалькі разоў на што‑н. Надыхаць на люстра. Надыхаць на шкло. // што. Разм. Дыхаючы, адтаяць. Надыхаць кружочак на замёрзлым шкле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзі́ў, ‑дзіву, м.

Разм. Паводле забабонных уяўленняў — хвароба, якая ўзнікае ад урокаў. — Дык што з вамі такое? — запытала суседка, зайшоўшы ў хату. — Сціснула ў грудзях, не дыхнуць. — Ці не з вачэй толькі вам. Можа бабку Макарыху паклікаць? Няхай падзіў адкіне. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апасты́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які вельмі надакучыў, апрыкраў; зрабіўся нямілым, невыносным. Не бачыць, не чуе нічога [Мар’яна], І свет стаўся ёй апастылы. Колас. Натуральна, што кожны з нас з нецярплівасцю чакаў заканчэння работы Асамблеі, каб хутчэй пазбавіцца ад апастылай атмасферы і дыхнуць свежым паветрам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тхом у выразе: адным тхом (сказаць, зрабіць што‑небудзь) ‘на адным дыханні’ (Канкард. XIX ст.), ст.-бел. тохъ ‘уздых’ (ПГС). Дэвербатыў ад тухнуць (гл), ст.-бел. тхнути, тхнутьдыхнуць’, што ўзыходзяць да прасл. *dъxnǫti ‘выдаваць дух, дыханне, пах’, параўн. польск. tchem — форма Тв. скл. ад dech ‘дыханне, дух’ (Борысь, 629). Гл. таксама тохнуць, дохнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́дзі, ‑ей; адз. няма.

1. Пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата. Зашпіліць вопратку на грудзях. □ І тут Марына не ўтрымала — Ды гэта ж ён! ды гэта ж брат! На грудзі брату тварам пала. — Ігнатка! брацік мой Ігнат... Колас. // Частка тулава, у якой змяшчаюцца сэрца, лёгкія і інш. органы грудной клеткі. Дыхаць на поўныя грудзі. □ І здавалася Міколку, што вылеціць яго сэрца з грудзей ад вялікай радасці. Лынькоў.

2. Малочныя залозы ў жанчыны. Малая адрывалася ад пустых грудзей і крычала, ёй хацелася есці. Шамякін.

3. Разм. Верхняя пярэдняя частка адзення. Кашуля з вышыванымі грудзьмі.

•••

Біць (сябе) у грудзі гл. біць.

Грудзьмі пралажыць (пракласці) сабе дарогу гл. пралажыць.

Дыхнуць на поўныя грудзі гл. дыхнуць.

Прыгрэць змяю (гадзюку) на (сваіх) грудзях гл. прыгрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

До́хнуць ’дохнуць’ (БРС). Рус. дохнуть, укр. до́хнути, славац. dochnút. Фармальна ідэнтычны (акрамя націску) дзеяслоў з dъxnǫtiдыхнуць’ (да *dъxati ’дыхаць’). Агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 177; параўн. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 179–180; Фасмер, 1, 533; Траўтман, 64–65. Звяртае на сябе ўвагу тое, што, відавочна, значэнне ’дохнуць’ развілося толькі ў некаторых слав. мовах (ва ўсх.-слав. і славац.). Гэтую з’яву можна лічыць семантычнай інавацыяй усх.-слав. моў (у славац. мове запазычанне з укр.?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прававе́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які строга верыць у догмы якой‑н. рэлігіі. Фэлька з першага дня неўзлюбіў нявестку. Не быў ён такі прававерны ўжо католік, але цяпер еў поедам сына, што той браў шлюб не ў касцёле, а ў царкве. С. Александровіч. // перан. Які строга прытрымліваецца якога‑н. вучэння, сістэмы поглядаў. — [Фама] паліцэйскі чын заслужыў і зрабіўся такі прававерны, што нікому дыхнуць не даваў. Грахоўскі.

2. Мусульманскі (у гутарцы саміх мусульман). // у знач. наз. прававе́рны, ‑ага, м.; прававе́рная, ‑ай, ж. Мусульманін, мусульманка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.

1. Зрабіць некалькі рухаў; пашавяліцца. Усе трое сядзелі хвіліну нерухома, баючыся дыхнуць, не тое што паварушыцца. Шашкоў. Старшыня рэўкома папярэдзіў: без яго каманды ніхто не мае права нават паварушыцца. Грахоўскі.

2. перан. Заняцца чым‑н., праявіць актыўнасць у чым‑н. [Шыковіч:] — Дык што ж, па-твойму, пакінуць .. [Савіча] ворагам? Не паварушыцца, каб даказаць яго сумленнасць, рэабілітаваць яшчэ адно добрае імя, як рэабілітаваны імёны тысяч ні ў чым не вінаватых людзей. Шамякін. Тады толькі паварушыўся стараста і вызваліў з балота а. Мадэста. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)