дыхну́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дыхну́ дыхнё́м
2-я ас. дыхне́ш дыхняце́
3-я ас. дыхне́ дыхну́ць
Прошлы час
м. дыхну́ў дыхну́лі
ж. дыхну́ла
н. дыхну́ла
Загадны лад
2-я ас. дыхні́ дыхні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дыхну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыхну́ць сов., однокр.

1. (испустить вздох) вздохну́ть;

2. (сделать выдох) дохну́ть;

3. разг. (повеять) поду́ть, дохну́ть;

4. разг. подыша́ть;

д. све́жым паве́трам — подыша́ть све́жим во́здухом;

бая́цца д. — боя́ться дохну́ть;

д. няма́ калі́ — дохну́ть не́когда;

даць д. — дать дух перевести́; дать вздохну́ть;

д. на по́ўныя гру́дзі — вздохну́ть свобо́дно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Разм. Зрабіць удых і выдых. Баючыся дыхнуць, .. [Зося] палажыла руку пад падушку. Чорны. Не мала прайшло часу, пакуль, нарэшце, з рота і носа Казіка пайшла вада. Яшчэ некалькі хвілін, і ён дыхнуў. — Аджыў, бедненькі, — сказала бабка Аксіння і заплакала. Чарнышэвіч. // Падыхаць. Раптам захацелася мне дыхнуць полем, выскачыць на вясенні прастор. Ракітны. // Выпусціць ротам струмень паветра пры гаворцы. — На страху глядзі, на страху, — дыхнуў .. [Юрку] у самае вуха Сяргей. Курто.

2. чым і без дап. Павеяць, падзьмуць. Яшчэ сняжком Зямлю не замяло, Ды халадком дыхнулі ўжо Абшары. Макаль. Прайшоўся, дыхнуў цёплы вецер па двары, патрывожыўшы лісце таполяў. Лупсякоў. / у безас. ужыв. Акно адразу ж адчынілася, і ў твар дыхнула свежасцю. Сачанка. // перан. Узрушыць, выклікаўшы якое‑н. пачуццё, абудзіўшы ўспаміны. Кожнаму на момант дыхнула ў душу сваімі жахамі перажытая вайна. Пестрак. / у безас. ужыв. Кастусь піў бярозавік, настоены на скарынках хлеба, і на яго раптам дыхнула далёкім бесклапотным маленствам. С. Александровіч.

•••

Баяцца дыхнуць гл. баяцца.

Вольна дыхнуць — адчуць поўную свабоду, вызваліўшыся ад чаго‑н. непрыемнага, гнятлівага.

Дыхнуць на поўныя грудзі — тое, што і вольна дыхнуць.

(Не) даць дыхнуць каму гл. даць.

Некалі (няма калі) дыхнуць гл. некалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыхну́ць

1. tmen vi, huchen vi;

2. (вецер) blsen* vi, when vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ды́хаць, ды́хаю, ды́хаеш, ды́хае; незак.

1. Паглынаць кісларод і выдзяляць вуглякіслы газ.

Хворы цяжка дыхае.

Расліны дыхаюць лісцем.

2. перан., чым. Быць захопленым чым-н., жыць якой-н. ідэяй.

Ён жыў і дыхаў кансерваторыяй.

3. перан., чым. Вылучаць, распаўсюджваць што-н.; быць прасякнутым чым-н., выказваць што-н.

Ноч дыхала пахамі траў.

Яго творы дыхаюць вайной.

Твар спартсмена дыхаў здароўем.

Дыхаць свабодна (вольна) — адчуваць палёгку, вызваліўшыся ад чаго-н.

|| аднакр. дыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дохну́ть сов. дыхну́ць;

не сметь дохну́ть бая́цца дыхну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыхну́ть сов., прост., обл. дыхну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нады́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. Нагрэць паветра дыханнем.

Н. у вагоне.

2. Дыхнуць, падыхаць некалькі разоў на што-н.

Н. на замёрзлую шыбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

chuchnąć

зак. дыхнуць; хукнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тхнуцьдыхнуць’, ‘павеяць, дунуць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Яруш., Нас., Гарэц.): не можэ тхнуць без гарэлкі (Сержп. Прымхі), ‘перавесці дух’ (Шат., Сцяшк.), ‘перадавацца ў паветры праз пахі, смярдзець’ (ТСБМ, Гарэц., ТС), ‘патыхаць смуродам’ (Некр. і Байк., Зайка Кос.; слонім., Нар. словатв.), тхну́тідыхнуць’ (Бес., Вруб., Кітаб Луцкевіча), тхну́ты ‘перавесці дух’ (кобр., Жыв. сл.), ‘трохі смярдзець, патыхаць’ (драг., З нар. сл.), ст.-бел. тхнути, тхнутьдыхнуць’ (ГСБМ). Параўн. укр. тхну́ти, дхну́тидыхнуць, павеяць’, рус. пск. тхнуть ‘задыхнуцца (ад недахопу кіслароду, пра рыбу)’; польск. tchnąćдыхнуць’, ‘дыхаць’, ‘удыхнуць’, ‘павяваць’, ст.-польск. dchnąć ‘тс’, чэш. паэт. tchnouti, ст.-чэш. dchnútiдыхнуць, павеяць’. Узыходзіць да праслав. *dъxnǫti > дыхнуць, дыхаць (гл.). Формы з пачатковым т‑ з’явіліся ў выніку прыпадабнення звонкай д‑ да глухой ‑х‑ пасля страты рэдукаваных (Фасмер, 4, 129; Праабражэнскі, 2, 23–24; Брукнер, 567 і 86; Слаўскі, 1, 143; ЕСУМ, 5, 690; Борысь, 629). Сюды ж тхне́ньне ‘подых’ (Ласт.), тхнець ‘пах’: чаромхаў тхнець (А. Салавей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)