Ды́бы ’хадулі; доўгія ногі’ (БРС). Гл. ды́ба́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

drałować

незак. разм. уцякаць, дыбаць, часаць, шпарыць, даваць драла (лататы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ды́біцца ’тапырыцца, станавіцца дыбам’ (БРС). Да сямейства прасл. *dybati, *dyba; гл. ды́ба́ць. Сюды ж і дыбкі́ (на дыбкі́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́ба ’прылада катавання’ (БРС), ’слуп у студні, на якім вісіць крук для выцягвання вядра з вадой’ (Касп.). Да ды́ба́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́пці ’вяровачны самаробны абутак’ (трак., Сл. ПЗБ). Відаць, ад папу́ці ’тс’ (гл.) пад уплывам тэпці ’лёгкі хатні абутак’ (ад тэпацьдыбаць, хадзіць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАРАДЫГМА́ТЫКА,

1) адзін з двух аспектаў сістэмнага даследавання мовы, які проціпастаўляецца сінтагматыцы, — вывучэнне элементаў мовы і класаў гэтых элементаў, што знаходзяцца ў адносінах проціпастаўлення, выбару аднаго з узаемавыключальных элементаў.

2) Вучэнне пра будову і структуру парадыгмаў розных тыпаў, іх класіфікацыю, а таксама аб’яднанне ў больш складаныя адзінствы.

Парадыгматычныя адносіны праяўляюцца ў парадыгматычным проціпастаўленні (тоеснасці і адрозненні, проціпастаўленасці і ўзаемазамяняльнасці) моўных адзінак. Яны будуюцца на розных відах падабенства (сувязі) паміж моўнымі адзінкамі: фармальнага («снег», «снега», «снегу», «снег», «снегам», «снезе» — марфал. парадыгма), фармальна-семантычнага («выкладчык», «дарадчык», «аб’ездчык», «разведчык» — словаўтваральная парадыгма на падставе агульнасці суфікса і яго значэння «вытворца дзеяння»), семантычнага («ісці», «крочыць», «шыбаваць», «дыбаць», «цягнуцца» — лексічная парадыгма на падставе агульнага значэння «ісці»), У некат. кірунках сучаснай лінгвістыкі П. разглядаецца як сістэма мовы, а сінтагматыка — як рэалізацыя гэтай сістэмы ў працэсе пабудовы выказвання (тэксту).

Літ.:

Степанов Ю.С. Методы и принципы современной лингвистики. М., 1975.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 12, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паабла́зіць, ‑зіць; зак.

Разм. Аблезці, даліняць, аблупіцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Скура пааблазіла. Сцены пааблазілі. □ Трэба было ісці пехатою... Але [Завішнюк] яшчэ доўга сядзеў на шліхце бярвення, .. з якога пааблазіла кара. Пташнікаў. [Ганначка:] — А з маімі [каровамі] да выстаўкі далёка дыбаць. Як пааблазілі зімой, дык і цяпер яшчэ што бубны. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́дыбаць ’вылезці, выбрацца адкуль-небудзь’ (КТС), вы́дзыбаць ’выцягнуць з цяжкасцю з непрыемнага становішча’ (Нас.), вы́дзыбацца ’выцягнуцца, вырасці вялікім’ (Янк. II). Рус. выдыба́ць ’вылязаць, выкарасквацца аднекуль’. Ад дыбаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віда́ць, у форме інф., у знач. вык.

1. Можна бачыць, разгледзець.

Адсюль усё добра в.

Блізка в., ды далёка дыбаць (прыказка).

2. Можна разумець.

Сэнс байкі добра в.

3. Быць відавочным, вынікаць.

З гэтага в., што работа скончана ў тэрмін.

4. у знач. пабочн. сл. Як здаецца, мабыць, напэўна.

В., прыйдзецца ехаць аднаму.

Ад зямлі не відаць (разм.) — вельмі маленькага росту.

Відам не відаць (разм.) — ніякіх прымет, нідзе не відаць.

Па ўсім відаць або як відаць — напэўна, відавочна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ты́бліць ‘ісці ўпэўнена’ (мёрск., Нар. лекс., Бел. дыял. 1), параўн. яшчэ аргат. ‘futuere’ (Лукашанец, Сацыял.), магчыма, да тыбель, гл. Экспрэсіўны дзеяслоў няяснага паходжання, магчыма, балтызм, параўн. літ. dỹbinti ‘ісці, крочыць (вялікімі крокамі)’, параўн. дыбаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)