slumber [ˈslʌmbə]n. lit. сон, дрымо́та;

fall into a deep slumber засну́ць глыбо́кім сном

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прысну́ць, ‑сну́, ‑сне́ш, ‑сне́; ‑снём, ‑сняце́; зак.

Разм. Заснуць, задрамаць на кароткі час. Лёгкая дрымота агарнула яго, а пасля ён і прыснуў трохі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніста́гм

(гр. nistagmos = дрымота)

мед. міжвольныя рухі вочных яблыкаў, якія часта паўтараюцца; дрыжанне вачэй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паўсо́н, ‑сну, м.

Стан, блізкі да сну; дрымота. Стомленасць працінае ўсё цела, пот залівае спіну. Усё плыве нібыта ў тумане ці ў паўсне... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sjesta

ж. сіеста; паабедзенны адпачынак; дрымота

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чу́йны, -ая, -ае (разм.).

1. Які звяртае на ўсё пільную ўвагу; здольны востра чуць, тонка адчуваць.

Дзеці былі пад чуйным наглядам маці.

Чуйнае вуха.

2. Які востра перажывае што-н., рэагуе на што-н.

Ч. да чужога гора.

3. Асцярожны; насцярожаны.

Чуйныя крокі.

4. Неглыбокі, чуткі.

Ч. сон.

Чуйная дрымота.

|| наз. чу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрымо́тна,

1. Прысл. да дрымотны.

2. безас. у знач. вык. Пра дрымотны, санлівы стан. У невялікім фальварку пана Казіміра Рэклайціса не толькі ціха, але нават дрымота, сонна. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

półsen, ~nu

półs|en

м. паўсон, дрымота

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

drowsiness

[ˈdraʊzinəs]

n.

дрымо́та, санлі́васьць f., паўсо́н -сну́ m.; асалаве́ласьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дрэ́ма, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і дрымота. Ды гэты лес, хоць ён і немы, Але скрозь ціш халоднай дрэмы, Скрозь гэты мёртвы сон зімовы Вядзе з Міхалам казкі-мовы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)