ПАЎНО́ЧНА-ДЗВІ́НСКАЯ ВО́ДНАЯ СІСТЭ́МА,
штучны водны шлях на тэр. Валагодскай вобл. Расіі, які злучае Волга-Балтыйскі водны шлях (Шэкснінскае вадасх.) з р. Сухана (бас. р. Паўн. Дзвіна). Пабудаваны ў 1828, перабудаваны ў 2-й пал. 19 і пач. 20 ст. Складаецца з участкаў рэк Поздышка, Іткла, Парозавіца і Сухана і 7 азёр, у т. л. воз. Кубенскае, з якога выцякае р. Сухана. Даўж. ад прыстані Дзевяты (Волга-Балтыйскі водны шлях) да вытоку р. Сухана 130 км; 7 шлюзаў.
т. 12, с. 213
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дви́нская губа́ Дзві́нская губа́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзві́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дзві́нскі |
дзві́нская |
дзві́нскае |
дзві́нскія |
| Р. |
дзві́нскага |
дзві́нскай дзві́нскае |
дзві́нскага |
дзві́нскіх |
| Д. |
дзві́нскаму |
дзві́нскай |
дзві́нскаму |
дзві́нскім |
| В. |
дзві́нскі (неадуш.) дзві́нскага (адуш.) |
дзві́нскую |
дзві́нскае |
дзві́нскія (неадуш.) дзві́нскіх (адуш.) |
| Т. |
дзві́нскім |
дзві́нскай дзві́нскаю |
дзві́нскім |
дзві́нскімі |
| М. |
дзві́нскім |
дзві́нскай |
дзві́нскім |
дзві́нскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дне́пра-дзві́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дне́пра-дзві́нскі |
дне́пра-дзві́нская |
дне́пра-дзві́нскае |
дне́пра-дзві́нскія |
| Р. |
дне́пра-дзві́нскага |
дне́пра-дзві́нскай дне́пра-дзві́нскае |
дне́пра-дзві́нскага |
дне́пра-дзві́нскіх |
| Д. |
дне́пра-дзві́нскаму |
дне́пра-дзві́нскай |
дне́пра-дзві́нскаму |
дне́пра-дзві́нскім |
| В. |
дне́пра-дзві́нскі (неадуш.) дне́пра-дзві́нскага (адуш.) |
дне́пра-дзві́нскую |
дне́пра-дзві́нскае |
дне́пра-дзві́нскія (неадуш.) дне́пра-дзві́нскіх (адуш.) |
| Т. |
дне́пра-дзві́нскім |
дне́пра-дзві́нскай дне́пра-дзві́нскаю |
дне́пра-дзві́нскім |
дне́пра-дзві́нскімі |
| М. |
дне́пра-дзві́нскім |
дне́пра-дзві́нскай |
дне́пра-дзві́нскім |
дне́пра-дзві́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дняпро́ўска-дзві́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дняпро́ўска-дзві́нскі |
дняпро́ўска-дзві́нская |
дняпро́ўска-дзві́нскае |
дняпро́ўска-дзві́нскія |
| Р. |
дняпро́ўска-дзві́нскага |
дняпро́ўска-дзві́нскай дняпро́ўска-дзві́нскае |
дняпро́ўска-дзві́нскага |
дняпро́ўска-дзві́нскіх |
| Д. |
дняпро́ўска-дзві́нскаму |
дняпро́ўска-дзві́нскай |
дняпро́ўска-дзві́нскаму |
дняпро́ўска-дзві́нскім |
| В. |
дняпро́ўска-дзві́нскі (неадуш.) дняпро́ўска-дзві́нскага (адуш.) |
дняпро́ўска-дзві́нскую |
дняпро́ўска-дзві́нскае |
дняпро́ўска-дзві́нскія (неадуш.) дняпро́ўска-дзві́нскіх (адуш.) |
| Т. |
дняпро́ўска-дзві́нскім |
дняпро́ўска-дзві́нскай дняпро́ўска-дзві́нскаю |
дняпро́ўска-дзві́нскім |
дняпро́ўска-дзві́нскімі |
| М. |
дняпро́ўска-дзві́нскім |
дняпро́ўска-дзві́нскай |
дняпро́ўска-дзві́нскім |
дняпро́ўска-дзві́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ГУБА́,
паморская назва марскіх заліваў, якія далёка ўдаюцца ў сушу на Пн і Д. Усходзе Расіі. Звычайна ў губу ўпадае вял. рака, якая апрасняе салёную ваду, таму яе колер адрозніваецца ад колеру марской вады (Дзвінская губа, Обская губа).
т. 5, с. 514
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМО́Р’Е,
гістарычная назва ў 15—17 ст. у Расіі, узбярэжжа Белага м. ад г. Кем да г. Анега (Паморскі бераг), а таксама вял. тэр. ад Абанежжа да Паўн. Урала, у якую ўваходзілі Карэлія, Дзвінская, Важская, Сысальская, Вяцкая, Пермская землі, Пасухонне, Белазерскі і Пячорскі краі. Першапачаткова насялялі карэлы, комі, лапары. Да 17 ст. карэннае насельніцтва часткова асімілявана рус. пасяленцамі, якія з 12 ст. асвойвалі тэр. П. У 12—15 ст. уладанне Наўгародскай феадальнай рэспублікі. У пач. 16 ст. далучана да Масквы. У 17 ст. ў 22 паветах П. асн. маса насельніцтва — вольныя сяляне. Частка зямель належала манастырам і купцам Строганавым. На Пн насельніцтва займалася рыбалавецкім, слюдзяным, саляным промысламі; у Карэліі развівалася металургія, у паўд. паветах — земляробства.
т. 12, с. 34
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БА́ЦЬКАЎШЧЫНА»,
культурна-асветнае таварыства бел. нац. меншасці ў Латвіі ў 1921—25. Створана ў Дзвінску (цяпер. г. Даўгаўпілс) групай інтэлігенцыі на чале з настаўнікам Я.В.Харлапам. Членамі кіраўніцтва т-ва ў розны час былі М.Гарэцкі, І.С.Дварчанін, К.Езавітаў, У.Жылка, І.І.Краскоўскі, П.В.Мядзёлка, У.В.Пігулеўскі, С.П.Сахараў, А.П.Якубецкі і інш. Дзейнасці т-ва спрыялі прадстаўнікі лат. інтэлігенцыі Б.Р.Брэжга, Я.Райніс. Пры падтрымцы Райніса пры Мін-ве асветы Латвіі ў 1921 створаны Бел. аддзел для кіраўніцтва навуч. ўстановамі (кіраўнік Сахараў), у Дзвінскім і Люцынскім пав. адкрыта каля 60 бел. школ, заснаваны Люцынская і Дзвінская бел. гімназіі, настаўніцкія курсы, с.-г. школа. Паводле сфабрыкаваных паліцыяй Латвіі матэрыялаў супраць членаў «Бацькаўшчыны» былі арыштаваны Езавітаў, Мядзёлка, Пігулеўскі, Краскоўскі, Якубецкі і інш. У крас. 1925 суд апраўдаў усіх абвінавачаных, але дзейнасць т-ва паступова спынілася.
С.С.Панізнік.
т. 2, с. 361
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАЎПІ́ЛС (Daugavpils),
горад, цэнтр раёна ў Латвіі. 127 тыс. ж. (1992). Прыстань на р. Даўгава. Чыг. вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка, хім., лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў, мэблі і інш. Пед. ін-т. Краязнаўчы і маст. музеі. Тэатр.
Засн. ў 1275 рыцарамі-мечаносцамі як крэпасць Дынабург. З 1559 пад уладай ВКЛ і Польшчы. У 1569 разам з Інфлянтамі далучаны да Польшчы. У 1656 заняты рус. войскамі і перайменаваны ў Барысаглебск. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 вернуты Рэчы Паспалітай. У 17 ст. дасягнуў эканам. росквіту, тут знаходзіліся рэзідэнцыя біскупа інфлянцкага і ваяводы; з 1677 сталіца інфлянцкага княства. З 1772 у складзе Расіі, з 1777 цэнтр павета Полацкай, з 1802 — Віцебскай губ. У 1810—32 пабудавана крэпасць. З 1893 наз. Дзвінскам. З 1920 у складзе Латвіі, перайменаваны ў Д. У 1922—38 у Д. існавала Дзвінская дзярж. бел. гімназія. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням фашыстамі (1941—44).
т. 6, с. 65
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ ДЗВІНА́,
рака ў Валагодскай і Архангельскай абласцях Расіі. Даўж. 744 км, пл. басейна 357 тыс. км². Утвараецца ад сутокаў рэк Сухана і Юг (каля г. Вялікі Усцюг). Да вусця р. Вага цячэ ў шырокай даліне, падзяляецца на рукавы, потым даліна рэзка звужаецца і пасля ўпадзення р. Пінега зноў разбіваецца на рукавы, якія збіраюцца ў адзіны паток каля г. Архангельск. Ніжэй г. Архангельск пачынаецца дэльта (пл. каля 900 км²). Асн. прытокі: Вычэгда, Пінега (справа), Вага (злева). Сярэдні гадавы расход вады каля с. Усць-Пінега 3330 м³/с. Ледастаў ад канца кастр. — пач. ліст. да пач. мая. Уплыў марскіх прыліваў да вусця р. Пінега. П.Дз. злучана праз р. Сухана, воз. Кубенскае і інш. з Волга-Балтыйскім водным шляхам (Паўночна-Дзвінская водная сістэма), праз р. Пінега — з р. Кулой. У бас. П.Дз. больш за 17 тыс. азёр. Суднаходная, сплаўная. На П.Дз. — гарады Вялікі Усцюг, Красавіна, Котлас, Навадзвінск, Архангельск.
т. 12, с. 224
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)